спружы́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. і (рэдка) зак.

1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой-н. сілы і вяртацца (вярнуцца) ў ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску.

Кладка спружыніць пад нагамі.

2. перан., што. Напружваць, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім (разм.).

С. мускулы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Wíderstand m -(e)s, -stände супраціўле́нне, адпо́р (gegen A – чаму-н.);

hinterháltender ~ вайск. мане́ўраная абаро́на;

j-m ~ léisten аказа́ць супраціўле́нне каму́-н., не паддава́цца каму́-н.;

den ~ áufgeben* спыні́ць супраціўле́нне;

kéinen ~ áufbringen* не мець сіл да супраціўле́ння;

den ~ bréchen* злама́ць супраціўле́нне;

auf ~ stóßen* натра́піць на супраціўле́нне

2) эл. рэаста́т

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

РЭЗІ́СТАР (англ. resistor ад лац. resisto супраціўляюся),

структурны элемент электрычнага ланцуга, прызначаны ў асн. аказваць пэўнае амічнае супраціўленне працяканню эл. току. Адрозніваюцца па значэнні супраціўлення, дапушчальных адхіленнях ад намінальнага значэння, рассейвальнай магутнасці.

У залежнасці ад матэрыялу токаправоднай часткі падзяляюцца на метал., вугляродныя. вадкасныя і паўправадніковыя. Бываюць пастаянныя (з фіксаваным супраціўленнем) і пераменныя, супраціўленне якіх мяняецца мех. перамяшчэннем паўзунка (напр., рэастаты) ці інш. спосабам. Існуюць Р., супраціўленне якіх залежыць ад напружання (варыстары), т-ры (тэрмарэзістары), асветленасці (фотарэзістары), а таксама дэфармацыі (тэнзадатчыкі). Выкарыстоўваюцца для рэгулявання сілы току і напружання ў радыёэлектроннай і інш. апаратуры, вымярэння т-ры, сілы святла і інш., а таксама як награвальныя элементы.

Рэзістары: а — пастаянны (1 — керамічная трубка, 2 — токаправодны слой, 3 — вывад); б — пераменны (1 — токаправодны элемент, 2 — шчотачны кантакт, 3 — вывады).

т. 13, с. 559

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

oporność

ж.

1. упартасць;

2. тэх. супраціўленне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ІМПЕДА́НС (англ. impedance ад лац. impedio перашкаджаю),

1) у акустыцы — комплекснае супраціўленне, якое ўводзіцца пры разглядзе ваганняў акустычных сістэм. Роўнае адносінам комплексных амплітуд гукавога ціску да аб’ёмнай вагальнай скорасці. Вымяраецца ў т.зв. «акустычных омах» (Па∙с/м³). Паняццем І. карыстаюцца пры вывучэнні распаўсюджання гуку ў трубах пераменнага дыяметра, рупарах і інш., пры даследаванні акустычных уласцівасцей выпрамяняльнікаў і прыёмнікаў гуку.

2) У электратэхніцы — устарэлая назва поўнага супраціўлення эл. ланцуга. Гл. Электрычнае супраціўленне.

т. 7, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

rebellion [rɪˈbeljən] n.

1. (against) паўста́нне, мяце́ж, бунт;

an armed rebellion узбро́енае паўста́нне

2. адкры́тае непадпара́дкаванне, супраціўле́нне, процідзе́янне (чаму-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

undercurrent [ˈʌndəkʌrənt] n.

1. падво́днае цячэ́нне, падво́дная плынь

2. скры́тая тэндэ́нцыя;

There was an undercurrent of opposition. Адчувалася скрытае супраціўленне.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЗАМЫКА́ННЕ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАЕ,

замыканне эл. ланцуга на вельмі малое (блізкае да нуля) супраціўленне. Гл. Кароткае замыканне.

т. 6, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Транзі́стар ’паўправадніковы прыбор’, ’партатыўны радыёпрыёмнік’ (ТСБМ). Праз рускую мову запазычана з англ. transistor, складанаскарочанага слова, утворанага з частак слоў: tran(sfer) ’пераносіць’ і (re)sistor ’які аказвае супраціўленне’ (Голуб-Ліер, 487; ЕСУМ, 5, 619).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амі́чны

(ад ом)

які вылічаецца ў омах (напр. а-ае супраціўленне).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)