Транзі́стар ’паўправадніковы прыбор’, ’партатыўны радыёпрыёмнік’ (ТСБМ). Праз рускую мову запазычана з англ.transistor, складанаскарочанага слова, утворанага з частак слоў: tran(sfer) ’пераносіць’ і (re)sistor ’які аказвае супраціўленне’ (Голуб-Ліер, 487; ЕСУМ, 5, 619).