благе́нькі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Памянш.-зніж. да благі (у 1, 4 знач.). У бацькі была добрая паляўнічая стрэльба, а ў дзядзькі Антося зусім благенькая. Лужанін. Пасля хваробы Ніна яшчэ ўсё бледная, благенькая. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бярда́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Адназарадная стрэльба, якая была на ўзбраенні рускай арміі ў 1870–1891 гг. Гучным рэхам аддаюцца ў пушчы залпы з дубальтовак, бярданак, вінтовак. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

духавы́ муз. Blas-;

духавы́я інструме́нты Blsinstrumente pl;

духавы́ арке́стр Blsorchester [-kɛs-] n -s, -;

духава́я стрэ́льба Lftgewehr n -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Пістаноўка ’пістоннае ружжо’ (ТСБМ, Мядзв., Касп.). Ад пістонавы < пістон (гл.). Аналагічна польск. pistonówka ’тс’. Сюды ж асіп. пістановажкастрэльба, якую зараджалі пістонамі’ (Сл. ПЗБ), хаця няяснай застаецца другая частка слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абстрэ́л, ‑у, м.

1. Стрэльба па якой‑н. цэлі. Артылерыйскі абстрэл. □ Тым часам партызанам удалося неяк шчасліва выскачыць з-пад абстрэлу. Карпюк.

2. Спец. Зона, якая абстрэльваецца. Шырокі абстрэл.

•••

Узяць (браць) пад абстрэл гл. узяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыстрэ́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Пробная стрэльба для вызначэння адлегласці да цэлі і ўстанаўлення правільнага прыцэлу. Вядзе прыстрэлку рубяжоў Паблізу нас гармата. Калачынскі.

2. Выверка агнястрэльнай зброі, выпрабаванне яе стральбой.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wiatrówka

ж.

1. вятроўка (куртка);

2. пнеўматычная стрэльба;

3. мед. вятранка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ру́ля, ‑і, ж.

Тое, што і дула. Кругленькая дзірачка рулі вінтоўкі глядзела .. [Захару] ў грудзі. Пестрак. Цераз плячо ў Лёнькі руляю ўніз вісела старая бацькава стрэльба. Гамолка. — Назад, маладзіца! — прамовіў вартавы, гайдануўшы руляй перад яе тварам. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

незара́джаны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае зараду. Ішоў [Тапурыя] па-лёгкаму: за плячыма боўталася незараджаная стрэльба, у руках быў кій. Самуйлёнак. Нейтрон з’яўляецца нейтральнай, незараджанай часцінкай. «Маладосць». // Які не падрыхтаваны да дзеяння (пра некаторыя прылады). Незараджаны фотаапарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубэ́льтка ’дубальтоўка, двухствольная стрэльба’ (Сцяшк., Касп.). Відавочна, як і дубальто́ўка (гл.) ’тс’, запазычанне з польск. мовы. Параўн. кантэкст (пад паяды́нька, гл.): «У брата паядынька (< польск. pojedynka — Р. К.), а ў мʼмнʼе дубельтка на два ствалы» (Сцяшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)