láchenvi (über A) смяя́цца (з каго-н., з чаго-н.); рагата́ць;
aus vóllem Hálse ~смяя́цца на ўсё го́рла;
über das gánze Gesícht ~ ззяць, расплыва́цца ўсме́шкай;
Tränen ~смяя́цца да слёз;
sich krank [krumm, schief] ~ паміра́ць са сме́ху, смяя́цца да ўпа́ду;
sich (D) ins Fäustchen ~смяя́цца ў кула́к;
der hat nicht zu ~ яму́ не да сме́ху;
du hast gut ~ табе́ до́бра смяя́цца;
sich (D) ein Loch in den Bauch ~разм. парва́ць жыво́т ад сме́ху;
◊
wer zulétzt lacht, lacht am bésten (до́бра) смяе́цца той, хто смяе́цца апо́шні
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пасме́йвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Час ад часу, злёгку смяяцца. Збяруцца мужчыны — хто розныя смешныя штукі расказвае, на смех другога падымае, а Міходзя сядзіць сабе збоку, як чужы, слухае ды пасмейваецца.Ракітны.//зкаго-чаго. Пакепліваць, насміхацца з каго‑, чаго‑н. Пан Вальвацкі лагодна пасмейваўся з Швэнцаравай ламанай гаворкі і з яго энтузіязму.Крапіва.У атрадзе .. было некалькі «храпуноў», з якіх заўсёды пасмейваліся і з якімі ніхто не хацеў разам жыць.Бураўкін.
•••
Пасмейвацца ў вусы — смяяцца ціха, непрыкметна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ска́ліць ‘агаляць, паказваць зубы (звычайна пра жывёлу)’ (ТСБМ), ска́ліць (шчэ́рыць) зу́бы ‘смяяцца, рагатаць, насміхацца’, ска́ліцца ‘тс’ (ТСБМ, Гарэц., Янк. 2, ТС, ПЗБ), ‘смяяцца’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., ТС, Пятк. 2, Ян.), ‘ашчэрвацца; паказваць злосць’ (Нас.), ‘прыжмурвацца’ (Мат. Гом.), скалы́ты: скалы́тʼ го́чы ‘прыжмурвацца; прыжмурваць вочы’ (Клім.), скала́ты ‘той, хто смяецца з іншых’ (Сл. рэг. лекс.), сюды ж ска́лікі ‘кпіны’ (Бяльк.), фраз. ска́лачкі ска́ліць ‘усміхацца’ (пра немаўля) (Нік. Посл.). Укр.ска́лити ‘скаліць (зубы)’, ‘прыжмурваць (вочы)’, ска́литися ‘тс’, рус.ска́лить (зубы), ска́литься ‘усміхацца, смяяцца’, польск.skalić się ‘трэскацца, пакрывацца трэшчынамі’. Ад таго ж кораня, што і скала́1, з якім звязана чаргаваннем; гл. яшчэ шчыліна (Міклашыч, 298; Праабражэнскі, 2, 292; Фасмер, 3, 631). Паводле Борыся (SEK, 4, 274), дэнамінатыўнае ўтварэнне ад *skala.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
tot=
абазначае ўзмацненне значэння асноўнага слова: sich tótlachen смяя́цца да ўпа́ду
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kułak
м. кулак;
śmiać się w kułak — смяяцца ў кулак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
лухта́, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.
Разм. Бязглуздзіца, бяссэнсіца, недарэчнасць; глупства. Нельга было не смяяцца, гледзячы на сур’ёзную Сымонаву міну, з якою выдаваў ён лухту за праўду.Колас.
•••
Вярзці (малоць, плесці) лухтугл. вярзці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смяшлі́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Схільны часта, з усялякага выпадку смяяцца. Цяпер Жэнька быў другім, зусім не падобным да таго вясёлага, смяшлівага хлопца.Шамякін.// Уласцівы такому чалавеку. Смяшлівы характар.//Разм. Такі, пры якім хочацца смяяцца. Смяшлівы настрой.
2. Які выражае гатоўнасць да смеху, смяшлівасць, весялосць. — У пана настаўніка і грэчкі няма, — сказала Ядвіся і ўскінула на настаўніка свае вясёлыя смяшлівыя вочы.Колас.Сяргей павярнуўся на голас. Яго абветраны твар адразу зрабіўся смяшлівым.Капусцін.
3. Такі, што можа выклікаць смех; смешны. [Медзведзяняты] лагодненькія, калмаценькія, смяшлівыя.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Выклікаць смех, прымусіць смяяцца. Знікла некуды зусім нядаўняя яшчэ рагатуха, якой варта было паказаць палец, каб рассмяшыць да слёз...Васілевіч.Збянтэжаны Міколаў выгляд рассмяшыў і Васіля Раманавіча.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кі́хаць1 ’заходзіцца ад смеху’ (Нас.), ’закрыўшыся здзекліва высмейваць’ (КЭС, лаг.). Параўн. рус.смал.кыхать ’моцна смяяцца’, укр.кихкати ’тс’, славен.kihati se ’тс’, што сведчыць аб старажытнасці гэтага значэння ў дзеяслова kyxati(sę) (ЕСУМ, 2, 439). Лексема kyxati (sf) ’моцна смяяцца’ агульнаўсходнеславянская. Славенскую форму можна лічыць таксама ўсходнеславянскага паходжання.
Кі́хаць2 ’кашляць, чхаць’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Др.-Падб). Польск.kichać, чэш.kychati, славац.kychať, в.-луж.kichać, н.-луж.kichaśсерб.-харв.кихати, славен.kihati, балг.кихам ’тс’. Як відаць з пераліку форм, у значэнні ’чхаць’ толькі заходне- і наўднёваславянская лексема. Таму можна меркаваць аб польскім паходжанні беларускага дзеяслова (Слаўскі, 2, 133). Такім чынам, kyxati ’моцна смяяцца’ (кіхаць1) і kyxati ’чхаць’ (кіхаць2) знаходзяцца арэальна ў дадатковым размеркаванні.
2.Разм.Смяяцца, ухмыляцца. Быў момант, калі калыхнулася і адплыло крэсла і.. [Галіна Адамаўна] ўбачыла ажно тры Тамары, якія зларадна скаліліся.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)