А́НЦАЎ Міхаіл Васілевіч (12.10.1865, Смаленск — 21.7.1945),
бел. кампазітар, харавы дырыжор і педагог. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1894, клас кампазіцыі М.Рымскага-Корсакава). З 1896 жыў у Віцебску, выкладаў хар. спевы ў розных навуч. установах, рэдагаваў газ. «Витебские губернские ведомости» (1905—12). Адзін з арганізатараў нар. кансерваторыі (1918, чытаў у ёй лекцыі па гісторыі музыкі), кіраўнік Дзярж. хору. Майстар харавога пісьма, аўтар апрацовак бел.нар. песень («А ў полі вярба», «Кума мая, кумачка» і інш.), прасякнутых тонкім лірызмам рамансаў на вершы рус. паэтаў. З інш. твораў: кантата «Да стогадовага юбілею Пушкіна», гімн «У памяць стагоддзя Айчыннай вайны 1812 года», харавы «Рэквіем» («Не плачце над прахам забітых байцоў»). Напісаў шэраг вучэбных дапаможнікаў, метадычных работ, у т. л. «Нотная тэрміналогія. Даведачны слоўнік» (Віцебск, 1904).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫБУ́Т (у хрышчэнні Дзмітрый; ? — пасля 1404),
князь з дынастыі Гедзімінавічаў. Сын вял. князя ВКЛАльгерда і Юльяны Цвярской. Упершыню ўпамінаецца ў 1382, калі разам з братамі Ягайлам, Скіргайлам і інш. падпісаў дагавор з крыжакамі на р. Дубіса. У 1386 у Луцку прысягнуў польскаму каралю Ягайлу. У 1390 дапамог яму пры аблозе Гродна, за што атрымаў у дзяржанне г. Ліда. Адмовіўся прысягаць Вітаўту як вял. князю ВКЛ, у 1392 разбіты яго войскамі, узяты ў палон, адпушчаны, але страціў Новагародскае княства. У хуткім часе памірыўся з Вітаўтам, удзельнічаў у яго паходах. Апошні раз упамінаецца ў 1404 як удзельнік паходу на Смаленск. Быў жанаты з удавой друцкага князя Дзмітрыя Васілевіча, з ёй меў сыноў Івана, Жыгімонта, Фёдара (гл.Карыбутавічы). У гістарыяграфіі часта блытаюць К. і яго брата Дзмітрыя Альгердавіча.
бел. спявачка (лірыка-каларатурнае сапрана), педагог. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Вільнюскую кансерваторыю (1950). З 1950 артыстка Літ. філармоніі. З 1953 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1971 педагог Рэсп. вучэбнага комплексу гімназія-каледж пры Бел. акадэміі музыкі. Яе майстэрства вызначалі добрая вак. школа, голас прыгожага тэмбру, высокая муз. культура. Сярод партый: у нац. операх — Марфачка («Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Марынка («Марынка» Р.Пукста), Святлана («Калючая ружа» Ю.Семянякі); з інш. партый — Марфа, Валхава ( «Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Таццяна, Іаланта («Яўген Анегін», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Неда («Паяцы» Р.Леанкавала), Чыо-Чыо-сан, Мімі («Чыо-Чыо-сан», «Багема» Дж.Пучыні), Манон («Манон» Ж.Маснэ), Маргарыта («Фауст» Ш.Гуно), Лейла («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́СІН Дзмітрый Дзмітрыевіч (6.9.1906, г.Смаленск, Расія — 22.12.1982),
рускі пісьменнік, перакладчык. Друкаваўся з 1925. Першы зборнік вершаў — «Спаборніцтва» (1933). Аўтар аповесці ў вершах «Чорныя гады» (1938), паэмы «Каця-Кацярына» (1941) і інш. Смаленшчыне прысвечаны паэт.зб-кі «У той год суровы» (1943), «У мяне на Радзіме» (1946). Апавяданні і аповесці 1950—60-х г. пра цаліну, людзей смаленскіх калгасаў, заводскае жыццё. На рус. мову пераклаў кнігі вершаў П.Броўкі «Вершы» (1947) і «Дарога жыцця» (1950), раманы А.Стаховіча «Пад мірным небам» (1949, з Я.Мазальковым), У.Карпава «Вясеннія ліўні» (1963), П.Пестрака «Серадзібор» (1964). На бел. мову яго верш «Масква, Крэмль» пераклаў К.Кірэенка.
Тв.:
Баллада о красной звезде // Вянок дружбы. Мн., 1961;
Самая счастливая: Рассказы и повести. Мн., 1966;
Бел.пер. — У кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМАЛЕ́НСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943,
наступальная аперацыя войск Заходняга (каманд.ген.-палк., са жн. 1943 ген. арміі В.Д.Сакалоўскі) і левага крыла Калінінскага (ген.-палк. А.І.Яроменка) франтоў 7 жн.—2 кастр. ў Вял.Айч. вайну. Мэта аперацыі — разграміць левае крыло ням.-фаш. групы армій «Цэнтр» (каманд. ген.-фельдмаршал Г.Клюге) і вызваліць Смаленск. Ням.-фаш. камандаванне стварыла на гэтым напрамку моцную абарону, сканцэнтравала 44 дывізіі (да 850 тыс.чал., каля 8800 гармат і мінамётаў, каля 500 танкаў і штурмавых гармат, да 700 самалётаў). У складзе Зах. і Калінінскага франтоў налічвалася 1253 тыс.чал., 20 640 гармат і мінамётаў, 1436 танкаў і самаходных артыл. установак, 1100 самалётаў. С.а. ўключала 4 аб’яднаныя агульнай задумай франтавыя аперацыі: Спас-Дземенскую. Ельнінска-Дарагабужскую, Духаўшчынска-Дзямідаўскую і Смаленска-Рослаўскую. 7 жн. з раёна на У ад Спас-Дземенска перайшла ў наступленне ўдарная групоўка Зах. фронту, за 14 дзён яна прасунулася на 30—40 км, 13 жн. вызваліла Спас-Дземенск. На Духаўшчынскім напрамку наступленне пачалі войскі Калінінскага фронту. 30 жн. войскі Зах. фронту авалодалі Ельняй, іх правае крыло фарсіравала Дняпро і 1 вер. вызваліла Дарагабуж. У выніку наступлення Зах. і Калінінскага франтоў вызвалены: 16 вер. Ярцава, 21 вер. Дзямідаў, 25 вер.Смаленск і Рослаўль, 28 вер.г. Мсціслаў — райцэнтр Магілёўскай вобл. 2 кастр. С.а. закончылася. Зах. і Калінінскі франты выйшлі на рубеж Рудня, на У ад Краснага, Горак, Дрыбіна, далей па р. Проня і ўступілі ў межы ўсх. раёнаў Беларусі, дзе перайшлі да абароны. У выніку С.а. ад акупантаў поўнасцю вызвалены Смаленская і частка Калінінскай абл., некалькі раёнаў Магілёўскай вобл., усяго вызвалена больш за 7,5 тыс. населеных пунктаў. Значную дапамогу сав. войскам у С.а. аказалі партызаны. У ноч на 3 жн. яны нанеслі масіраваныя ўдары па чыг. камунікацыях праціўніка і працягвалі іх увесь жн. і 1-ю пал. верасня; 19 вер. пачаўся 2-і этап «рэйкавай вайны» (умоўная назва «Канцэрт»). У выніку гэтых аперацый рух па чыг. камунікацыях ням. групы армій «Цэнтр» быў у значнай меры паралізаваны. Агульны аб’ём перавозак скараціўся на 40%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБО́ЦКІ (Белаблоцкі) Андрэй
(Ян) Хрыстафоравіч, усходнеславянскі філосаф і паэт 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. Скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію, вучыўся ў Францыі, Італіі, Іспаніі. Быў кальвінісцкім прапаведнікам у Слуцку, настаўнікам у Магілёве. З-за ганенняў езуітаў пераехаў у Смаленск, у 1681 — у Маскву, дзе прыняў праваслаўе. Да пераходу ў праваслаўе не прызнаваў афіц. царквы, крытыкаваў Біблію. Веру лічыў асабістай справай кожнага чалавека, філасофію ставіў вышэй за багаслоўе. У яго філас. поглядах перапляталіся ідэі рацыяналізму, дэізму і пантэізму. Адстойваў адзінства душы і цела. Аўтар твораў «Кароткая гутарка літасці з ісцінаю» (1685),
«Вялікая навука Раймунда Люлія» і «Кніга філасофская» (1698—99) і інш. У гал.паэт. творы — паэме «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...» — сцвярджаецца марнасць зямнога быцця, апісваюцца карціны пякельных пакут, канца свету. Пераклаў першыя 2 кнігі трактата Фамы Кемпійскага «Аб наследаванні Хрысту».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧВЯЛЁЎ Уладзімір Яфімавіч (н. 28.7.1932, г.Смаленск, Расія),
бел. інжынер, канструктар і распрацоўшчык аўтамаб. тэхнікі. Акад.Бел.інж.тэхнал. акадэміі (1997). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1984). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1955). З 1955 у СКБ-1 Мінскага аўтазавода (з 1977 нам.гал. канструктара, з 1985 гал. канструктар). З 1991 гал. канструктар Мінскага з-да колавых цягачоў. Вядучы распрацоўшчык велікагрузных паўпрычэпаў, сям’і цягачоў і спец. высокаўніфікаваных шасі для перавозкі буйнагабарытных грузаў. У 1990-я г. пад яго кіраўніцтвам створаны і серыйна выпускаюцца трансп. сродкі спец. прызначэння для нафтагазаздабычы, будаўніцтва, камунальнай гаспадаркі. Дзярж. прэмія СССР 1989.
Тв.:
Минские колесные тягачи (разам з У.Парэчыным) // Авто. 1995. № 6;
Автомобильная техника СКБ МАЗа и МЗКТ: Неизвестное об известном // Автомобильная пром-сть. 2000. № 8.
Літ.:
Качук Н. Здесь рождаются ракетовозы... // Армия. 1999. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́РКІН Віктар Іванавіч (9.12.1889, в. Дзякоўскае Тутаеўскага р-на Яраслаўскай вобл., Расія — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1902—05 чл. арг-цыі анархістаў-камуністаў на Пуцілаўскім з-дзе (Пецярбург). У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце (1915—17). У 1918 старшыня зах.абл.ЧК (г.Смаленск), са студз. 1919 старшыня ЧКБССР, адначасова ў сак.—крас. 1919 старшыня Мінскага гарсавета. З мая 1919 на чэкісцкай рабоце ў Паволжы, з 1921 у сістэме Наркамата шляхоў зносін СССР. З 1935 нач. службы Днепра-дзвінскага параходства ў Гомелі. Дэлегат I з’езда КП(б)Б (снеж. 1918), I Усебел. з’езда Саветаў (лют. 1919). Чл.ЦБКП(б)Б, ЦК КП(б)ЛіБ, ЦВКБССР і Літ.-Бел. ССР. У 1937 арыштаваны і выязной сесіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ТКІНА Марыя Лявонаўна (н. 3.5.1932, г.Смаленск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (лёгкая атлетыка, бег). Засл. майстар спорту СССР (1960), засл. трэнер БССР (1971), засл. дз. фіз. культуры БССР (1973). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1957). Чэмпіёнка Еўропы ў бегу на 200 м і ў эстафеце 4 × 100 м (1954, Берн), у бегу на 400 м (1958, Стакгольм; 1962, Бялград). Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы ў бегу на 200 м (1958, Стакгольм). Пераможца Кубка Еўропы ў бегу на 400 м (1965, г. Касель, ФРГ), матчаў СССР—ЗША (1957), СССР—ФРГ (1958), СССР—Англія (1962, 1964). Чэмпіёнка СССР у бегу на 100 м (1960—63), 200 м (1954, 1956—58, 1960—62), 400 м (1958—60, 1963—65), у эстафеце 4 × 100 м (1964). 11-разовая рэкардсменка свету, рэкардсменка СССР у бегу на 400 м. З 1967 трэнер Бел. савета «Дынама». З 1991 Прэзідэнт Бел. саюза спартсменаў.