ФАБРЫ́ЧНА-ЗАВО́ДСКАГА НАВУЧА́ННЯ ШКО́ЛЫ, школы ФЗН,
ніжэйшыя прафесійныя навуч. ўстановы ў СССР. Створаны паводле Указа Прэзідыума Вярх. Савета СССР ад 2.10.1940 «Аб дзяржаўных працоўных рэзервах СССР» з мэтай падрыхтоўкі рабочых масавых прафесій вытв. спецыяльнасцей. Ствараліся на базе прамысл. прадпрыемстваў. Тэрмін навучання 6—10 месяцаў. Камплектаванне школ ФЗН разам з інш.навуч. ўстановамі сістэмы працоўных рэзерваў (рамеснымі і чыг. вучылішчамі) праводзілася на аснове дзярж. плана шляхам мабілізацыі; дазвалялася і добраахвотнае паступленне. Навучэнцы знаходзіліся на поўным дзярж. забеспячэнні, выпускнікі адпрацоўвалі не менш як 4 гады на прадпрыемстве і складалі агульнадзярж. рэзерв кваліфікаванай працоўнай сілы. Яны размяркоўваліся паводле асаблівага плана, забяспечвалі прыярытэтныя галіны нар. гаспадаркі. Усе рэзервы знаходзіліся ў распараджэнні СНКСССР і не маглі быць выкарыстаны наркаматамі і ведамствамі без дазволу ўрада. У першы прыём у навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў прызвана 21 тыс.чал. (з іх 16 160 вучылася на Беларусі, 4840 — на Данбасе) і 13 500 — для школ і вучылішчаў Ленінграда. У 1941 на Беларусі дзейнічала 96 школ ФЗН (18 тыс. вучняў). У Вял.Айч. вайну навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў эвакуіраваны разам з прадпрыемствамі, тэрмін вытв. навучання скарочаны да 4—5 месяцаў. У 1948—50 у школы ФЗН прынята 18 366 навучэнцаў. З 1949 яны пераведзены на 10-месячны тэрмін навучання, павялічана колькасць гадзін на агульнаадук. прадметы. У 1950-я г.навуч. ўстановы сістэмы прац. рэзерваў рэарганізаваны ў тэхн. вучылішчы з тэрмінам навучання ад 1 да 3 гадоў і буд. школы з 10-месячным навучаннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКІ ЛЕ́ТАПІС 1446,
першы агульнадзярж. летапісны звод ВКЛ, прысвечаны гісторыі ўсх. славян і Літвы. У яго аснове — летапіс, складзены каля 1430 у Смаленску невядомай асобай духоўнага сану ў асяроддзі епіскапа, у 1432—35 — мітрапаліта Герасіма і прадоўжаны пазней да 1446. Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).
Храналагічна ахоплівае перыяд ад сярэдзіны 9 да сярэдзіны 15 ст. Звесткі па гісторыі за 854—1427 запазычаны з рус. летапісаў, тэксты іх істотна скарочаны. У зводзе аб’яднаны розныя творы, напісаныя ў Кіеве, Маскве, Ноўгарадзе, Вільні, Смаленску, у велікакняжацкай канцылярыі і асяроддзі духавенства, свецкім дзелавым і кніжна-слав. стылямі, на стараж.-рус. і старабел. мовах, што надае яму пэўную стракатасць і незавершанасць. З мясц. твораў у яго ўвайшлі Смаленская хроніка, «Пахвала Вітаўту», смаленскія пагадовыя запісы за 1432—46 і «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» з «Аповесцю пра Падолле». Паводле характару — гэта агульнарус. звод. Шмат увагі аддаецца апісанню гераічнай барацьбы ўсх. славян з іншаземнымі заваёўнікамі, княжанню Вітаўта. Большасць звестак бел.-літ. часткі летапісу унікальныя. Аўтар зводу праводзіў ідэю гіст. еднасці ўсх. славян і абгрунтоўваў заканамернасць іх паліт. аб’яднання ў складзе ВКЛ, якое лічыў вядучым цэнтрам збірання ўсх.-слав. зямель. Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца». Адкрыты і ўпершыню апубл. І.М.Даніловічам. Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980).
Літ.:
Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. Мн., 1969;
Улащик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́РСКІЯ ШКО́ЛЫ,
навучальныя ўстановы ордэна піяраў — пачатковыя вучылішчы і калегіумы.
Першыя П.ш. заснаваны ў Рыме ў 1597, пазней створаны ў Іспаніі, Францыі, Германіі, Польшчы і інш.Асн. іх задача — выхаванне дзяцей розных саслоўяў у духу рэлігійнасці і адданасці каталіцызму. Піярскі калегіум узначальвалі рэктар (займаўся адм. справамі) і прэфект (загадваў навуч. часткай). Навуч. курс падзяляўся на 7 класаў праформа (вучылі пісаць, чытаць і асновам арыфметыкі), інфіма (тыя ж прадметы і катэхізіс), граматыка (латынь і пераклады з яе, матэматыка), сінтаксіс (латынь, пераклады з яе і напісанне на ёй лістоў), паэзія (пераклады з латыні, красамоўства, рыторыка, латынь, гісторыя) і філасофія (логіка, метафізіка, этыка, геаметрыя). Выкладчыкі 1—5-га класаў мелі званне магістраў, а 6—7-га — прафесараў. Навучанне бясплатнае (плата толькі за інтэрнат). Найб. збяднелыя вучні ўтрымліваліся за кошт ордэна, але выконвалі шэраг прац па школьнай гаспадарцы. Падабенства навуч. праграмы П.ш. на езуіцкую і менш строгая дысцыпліна рабілі іх навуч. ўстановы папулярнымі ў Рэчы Паспалітай.
На Беларусі ў 18 ст. П.ш. меліся ў Шчучыне, Воранаве, Зэльве, Расонах, Віцебску, Лідзе, Паставах, Драгічыне, Дуброўне і інш. У 1822—31 працавала Полацкае вышэйшае піярскае вучылішча. У 1740—50-я г. па ініцыятыве польскага асветніка і педагога С.Канарскага праведзена рэформа П.ш. (скарочаны курс тэалогіі, уведзены польская мова, грамадскія і прыродазнаўча-матэм. навукі). Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі і стварэння Віленскай навучальнай акругі становішча П.ш. змянілася. У 1804 піярскія навуч. ўстановы ўключаны ў гэту акругу і атрымалі статус павятовых вучылішчаў. У 1831—34 П.ш. пераўтвораны ў 5-класныя свецкія павятовыя вучылішчы ці зачынены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
capsule
[ˈkæpsəl]1.
n.
1) Med. ка́псула f.
2) Bot. насе́нная каро́бачка
3) Anat. абало́нка (напр. рагава́я, сьлізі́стая)
2.
adj.
сьці́слы, скаро́чаны
a capsule history of Miensk — сьці́слая гісто́рыя Ме́нску
3.
v.t.
зьмяшча́ць у ка́псулы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
«МАМА́ЕВА ПАБО́ІШЧА»,
«Сказанне пра Мамаева пабоішча», «Пра пабоішча Мамая...», помнік стараж.-рус. літаратуры 1-й чвэрці 15 ст., важнейшы твор Кулікоўскага цыкла, які змяшчае найбольш падрабязнае апісанне Кулікоўскай бітвы 1380.
Асн. ідэя — сцвярджэнне вядучай ролі вял. маскоўскага кн. Дзмітрыя Іванавіча Данскога на Русі ў аб’яднанні сіл усх.-слав. зямель, услаўленне гераічнага подзвігу рус. народа. Аўтар адзначае вял. ролю прадстаўнікоў ВКЛ у перамозе над войскамі Мамая, важнасць ваенна-паліт. саюза гэтага княства з Маск. дзяржавай. Гал. герой Дзмітрый Іванавіч Данскі апісаны як мужны і мудры палкаводзец. Аўтар выкарыстаў анахранізмы (напр., саюзнікам Мамая названы вял.кн.ВКЛ Альгерд, а не яго сын Ягайла, як было на самой справе), абстрактны псіхалагізм (Мамай і яго саюзнік Алег Разанскі паказаны рэзка адмоўнымі), маст. прыёмы і вобразы, уласцівыя фальклору. Апісанне рэальных падзей, заснаванае на дакумент. крыніцах і ўспамінах сучаснікаў, спалучаецца ў творы з вусна-паэт. паданнямі і маст. вымыслам. Вобраз Дзмітрыя Іванавіча Данскога пададзены месцамі ў агіяграфічна-рытарычным плане.
Захавалася 8 рэдакцый «М.п.», шмат варыянтаў і спісаў. Адна з рэдакцый, скарочаны пераклад на бел. мову «Пра пабоішча Мамая», створана ў 17 ст. Яна дапоўнена кароткай гіст. аповесцю пра татарскіх ханаў, тэкст аповесці падзелены на 12 частак (кожная мае сваю назву); вызначаецца сцісласцю апісання падзей, больш дынамічным выкладам сюжэту. Рукапіс бел. рэдакцыі зберагаецца ў Рас.нац. б-цы ў С.-Пецярбургу. Больш поўная рэдакцыя помніка захавалася ў бел.-ўкр. хранографе «Вялікая хроніка».
Публ.:
У кн.: Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. Мн., 1959. С. 125—143.
Літ.:
История русской литературы. Л., 1980. Т. 1. С. 175—179;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАБРЫ́ЧНА-ЗАВО́ДСКАГА ВУЧНЁЎСТВА ШКО́ЛЫ, школы ФЗВ,
ніжэйшыя прафесійныя навуч. ўстановы ў СССР для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых для прам-сці ўнутры самой вытв-сці. Школы ФЗВ за 2—4 гады давалі практычныя навыкі для рабочага ў пэўнай галіне, пачатковыя спец.тэарэт. веды, агульную і паліт. адукацыю. У сувязі з адсутнасцю ў БССР буйных прамысл. прадпрыемстваў яны напачатку не мелі тут значнага пашырэння. Першая ў БССР школа ФЗВ адкрыта ў 1923 пры шклозаводзе «Камінтэрн» у Бабруйскім пав. У 1925/26 навуч.г. працавалі 3 (156 вучняў), у 1926/27—15 (1073 вучні), у 1931—103 (20,8 тыс. вучняў) школы ФЗВ. Камплектаваліся яны на базе 7-гадовай школы, у 1920-я г. — на базе 4—5 груп (класаў) сямігодкі. У 1929 школы ФЗВ перададзены ў веданне органаў прам-сці, а за Наркаматам асветы пакінута агульнае кіраўніцтва навуч. працэсам. У 1933 пераўтвораны ў навуч. ўстановы для падрыхтоўкі рабочых масавых спецыяльнасцей; тэрмін навучання скарочаны да 6 месяцаў — 1 года, агульнаадук. прадметы выключаны з навуч. планаў, 80% адводзілася вытв. навучанню. Прымаліся асобы 15—16 гадоў з 7-гадовай адукацыяй, выпускнікі адпрацоўвалі на вытв-сці не менш як 3 гады. У 1930-я г. частка школ ФЗВ рэарганізавана, некат. пераўтвораны ў тэхнікумы, у астатніх тэрмін навучання павялічаны да 1,5—3 гадоў. У выніку колькасць навучэнцаў значна скарацілася. Школы ФЗВ былі састаўной часткай завода ці фабрыкі і падпарадкоўваліся непасрэдна дырэктару прадпрыемства. Яны рыхтавалі кадры для мясц. патрэб, праграмы і тэрміны навучання вызначаліся кожным наркаматам асобна. У сувязі з курсам на цэнтралізацыю падрыхтоўкі рабочых і стварэннем у 1940 сістэмы прац. рэзерваў школы ФЗВ страцілі сваё значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пасля́, пасле́, по́сля, посля́, по́слі, по́сле, пысьля́ ’потым, пазней некаторага тэрміну’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян., ТС). Укр.після́, ст.-укр.послі, опослі, рус.(о)после, (о)посля, пасля́, ст.-рус.послѣ, серб.-харв.послије, после, посли, макед.после. Прасл.poslě можна успрымаць як скарочаны варыянт слова poslědь, якое да след (гл.) (ESSJ SG, 1, 201–203). Іншыя версіі: з po‑sь‑lě (Сабалеўскі, РФВ, 66, 401) ці з pos‑lě, як pos‑dě ’пазней’ (Лось, RS, 4, 244), здаюцца менш імавернымі. Сюды ж по́слячы ’пазней’ (нясв., Сл. ПЗБ, Сцяшк.) з узмацняльнай часціцай ‑чы (Карскі 2–3, 71; ESSJ SG, 1, 306).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́бліка ’супольнасць людзей, сабраных у пэўным месцы’ (ТСБМ), ст.-бел.публика ’публічнасць’ (1687). Запазычана праз польск.publika ’вялікі з’езд, публічны сход; грамадскасць’, першапачаткова ’агульны або дзяржаўны інтарэс’ (XVI–XVII стст.), што ўзыходзіць да лац.(res)publica, літаральна ’агульная справа’, гл. рэспубліка (ад лац.pūblicus ’народны, дзяржаўны, грамадскі’, скарочаны варыянт ад незафіксаванага *populicus < populus ’тлум, люд, народ’, гл. Банькоўскі, 2, 961, даслоўным перакладам якога было рэч паспалітая, адсюль паспо́льства ’грамадскасць, грамадства’. Розныя дэрываты, большасць з якіх запазычана з польскай і рускай моў, а таксама непасрэдна з лацінскай мовы (параўн. яшчэ ст.-бел.публикация, публиковати, публичный, Булыка, Лекс. запазыч., 33), распаўсюдзіліся пад уплывам франц.publik, publique (з XIII ст.) ’яўны, адкрыты, даступны ўсім’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bobtail
[ˈbɑ:bteɪl]1.
n.
1) каро́ткі хвост або́ ко́ратка падрэ́заны хвост
2) конь або́ саба́ка з абрэ́заным хвасто́м
2.
adj.
1) курта́ты, з каро́ткім хвасто́м
2) Figur. няпо́ўны, скаро́чаны
3.
v.t.
1) ко́ратка абраза́ць хвост
2) Figur. скарача́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ніж ’чым, як’ (слонім., Нар. словатв., ТС), нэж ’тс’ (Сл. Брэс.), ст.-бел.нижъ, нижь ’тс’, укр.ніж ’тс’, польск.niż ’тс’, чэш., славац.než, н.-луж., niž ’тс’, в.-луж.njež ’тс’. Скарочаны варыянт *neže (ne + že), параўн. ст.-слав.неже (Махэк₂, 398; ESSJ SG, 2, 459), адносна бел. і ўкр. форм з ‑і‑ выказваецца меркаванне пра запазычанне з польскай мовы (ESSJ SG, 2, 456; Карскі, 1, 198), аднак тут магчыма адмоўе ні, якое, паводле Карскага (1, 187), «у беларускай змешваецца з не», што дазваляе рэканструяваць зыходнае *niže (ni + že), параўн. ESSJ SG, 2, 456. Ст.-бел.нижли, нижьли, нижели (XVI ст.), сучаснае ніжлі ’чым, як’ (Нас.) (*ne‑že‑li або *ni‑že‑li), разглядаецца як паланізм (Карскі, 1, 187, 198).