waggish

[ˈwægɪʃ]

adj.

1) жартаўлі́вы, гульлі́вы

2) дурасьлі́вы, сваво́льны, гарэ́зьлівы

a waggish look — гарэ́зьлівы по́зірк

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

шаляні́ца, ‑ы, м. і ж.

1. Безразважны чалавек; дзівак. — Пусці!.. Ах!.. А няхай цябе з маладзіцаю! От шаляніца, чуць усе вантробы не вытрасла, — злаваўся нарокам Сцяпан. Крапіва.

2. Дураслівы, свавольны чалавек. А гэты Юзік-шаляніца, Малы яшчэ, зусім дурніца, Так пад нагамі і таўчэцца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зухва́л ’свавольнік’ (Нас.). Укр. зухва́лець ’тс’, зухва́лийсвавольны’, польск. zuchwałyсвавольны, смелы’. Верагодна, зухва́лы ’дзёрзкі’, ст.-бел. зуфалы і іншыя з польск. (Булыка, Запазыч., 124). Андзел (Укр. слов’янознавство. З, 113) лічыць, што зуфальство ў Скарыны з чэш. Магчыма. Зухвал утворана шляхам адсячэння суфікса ‑ец/‑ца ці ад прыметніка на бел. глебе (націск!). Польск. zuchwały, zuchwalec, н.-луж. zuchwały, zufały, ст.-чэш. zúfalý, zúfalec ’тс’. Паводле Брукнера (657), польск. з *z‑upwały ’такі, што страціў давер’ (upwę, ufanie), дзе корань *pъw‑ той самы, што ў пэўны (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абані́ты ’пешчаны, балаваны’ (Касп.), параўн. рус. пск. абанитый ’неслух, свавольны, балаваны, хітры’. Мабыць, абаніты < *абабніты. Параўн. рус. бабнить ’спавіваць’ і рус. арх. банить ’тс’ (абое да баба). Гл. Мартынаў, SlW, 64, і бабіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

акру́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, вельмі жорсткі (пра чалавека з норавам). Дзеялася тое за прыгонам. Быў у таго пана, акрутнага і злога пана Дастаеўскага, малады музыкі. Гарэцкі.

2. Цяжкі, безвыходны. Саўка папаў у акрутнае становішча... Ён зацяўся і ўпарта адмаўляў, што бачыўся з паўстанцамі і гаварыў з імі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распу́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Які вызначаецца маральнай разбэшчанасцю, амаральнымі паводзінамі. [У пісьме] апісвалася, як Паходня .. бярэ пры ўсякім зручным выпадку хабар, п’е, часта начуе ў вядомай у Старыцы самагоншчыцы, распуснай жанчыны, па мянушцы — Прыхіляха. Хадкевіч.

2. Разм. Свавольны. Ладны такі хлапчучок [Валодзька], толькі .. распусны, вельмі распусны. З дзецьмі так і задзіраецца. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ǘbermütig a

1) заця́ты, заўзя́ты, сваво́льны

2) фанабэ́рысты, ганары́сты;

wrde nicht ~ ! не зазнава́йся!

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

капры́зны, ‑ая, ‑ае.

1. Свавольны, наравісты, з капрызамі. Капрызнае дзіця. Капрызны чалавек. // Які выражае капрыз. Капрызны голас. Капрызны твар. □ [Акушэрка] сустракала Сяргея больш стрымана, крывячы ў ледзь прыкметнай усмешцы.. капрызны маленькі рот. Сіўцоў.

2. перан. Поўны нечаканых перамен, выпадковасцей; няўстойлівы. Капрызны лёс. Капрызнае надвор’е. □ Нёман стромкі, капрызны, а па ім — плыты, бясконца плыты... Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разду́раны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад раздурыць.

2. у знач. прым. Распешчаны; капрызны, свавольны. Даволі вострыя сутычкі Паўлінкі з бацькам выглядаюць толькі як свавольства адзінай і таму крыху раздуранай дачкі. Лужанін.

3. у знач. прым. Разбэшчаны, распусны. [Загорскі] пагарджаў суседзямі. Раздураныя бабы! Халуі! Пагарджаў іхнім цярпеннем, рабалепствам і поўзаннем перад моцнымі. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск. urwaniec ’шыбенік’, рус. сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)