верхняя частка збудавання, якая падтрымліваецца калонамі, пілястрамі або завяршае сцяну; элемент арх.ордэра. Падзяляецца на архітраў, фрыз, карніз. Узнік на аснове драўлянага бэлечнага перакрыцця, у сваіх формах адлюстроўвае яго структуру. Сфарміраваўся ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма, дзе выпрацаваны яго прапорцыі. Антаблемент — адзін з важнейшых элементаў паяруснага члянення алтароў і іканастасаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРЦЫНГЕ́ТАРЫГ, Верцынгетарыкс (Vercingetorix; каля 85—46 да н.э.),
правадыр гальскага племя арвернаў. У 52 да н.э. ўзначаліў паўстанне ў Галіі супраць Рыма. У бітве з войскамі Цэзара каля Герговіі (сучасны Жэргаві, Францыя) паўстанцы атрымалі перамогу, але былі акружаны ў крэпасці Алезія і пасля працяглай галоднай аблогі перабіты. Верцынгетарыг трапіў у палон, быў перавезены ў Рым і пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКС (Dax),
прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт у Францыі. На ПнУ ад г. Баёна, на беразе р. Адур. Вядомы з часоў Стараж.Рыма; развіваецца з 19 ст. Мяккі марскі клімат, мулавыя гразі і мінер. воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў дыхання, перыферычнай нерв. сістэмы, суставаў. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 13 ст., музей фізіка і геадэзіста Ж.Бардо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕ́Я (франц. camée ад італьян. cammeo, cameo),
твор гліптыкі; від гемы — каштоўны, часцей паўкаштоўны камень (сардонікс, агат і інш.) з выпуклай разной выявай. Выразнасць дасягаецца праз натуральную слаістасць каменя (выява — аднаго колеру, фон, адметныя па тоне і фактуры дэталі — іншых). Вядома з 4 ст. да н.э., росквіт — у мастацтве эліністычнай Грэцыі і Стараж.Рыма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ро́стра
(лац. rostra = насы караблёў)
1) трыбуна на форумеСтараж.Рыма, упрыгожаная насамі караблёў, захопленых у непрыяцеля;
2) архіт. упрыгожанні калон у выглядзе насавой часткі старажытнага судна.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адрапартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Аддаць рапарт; далажыць пра што‑н. па правілах вайсковай службы. Дзяжурны па часці гучна адрапартаваў палкоўніку і саступіў убок, даючы дарогу.Алешка.— Таварыш камандзір узвода, — адрапартавала Рыма, — заданне выканана, варожы эшалон, які ішоў на фронт, падарваны.Васілеўская.//перан.Разм. Коратка паведаміць пра што‑н. — Ёсць маскоўская, старка, кагор, катлеты і мяса тушанае, — завучаным тонам адрапартавала.. [афіцыянтка] прыезджым.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чмо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм.
1. Тое, што і цмокаць. Ваня чмокаў на каня, торгаў лейцамі.Новікаў.— Не даведаецца [Валодзя], я вас сустрэну ля паста, — паспешна дадавала Рыма, чмокала Марка ў шчаку і хуценька бегла ў сваю зямлянку...Васілеўская.
2. Утвараць гукі, падобныя на хлюпанне. Хлюпалі і сакавіта чмокалі капытамі ў рэдкай гразі змораныя коні.Нікановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВІРЫЯ́Т (Viriathus; ? — 139 да н.э.),
кіраўнік паўстання плямён лузітан у стараж. Іспаніі супраць Рыма. Зачэпкай да паўстання быў загад рым. прэтара Гальбоя забіваць ці ператвараць у рабоў няўзброеных лузітан. Умела выкарыстоўваючы тактыку партыз. барацьбы, паўстанцы неаднаразова наносілі паражэнне рым. легіёнам. У 141 быў прызнаны ў Рыме незалежным правіцелем.
Па-здрадніцку забіты сваімі прыбліжанымі, якіх падкупілі рымляне. Пасля гэтага Лузітанія была канчаткова заваявана Рымам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНАТА́Ф (ад грэч. kenotaphos пустая магіла),
магіла без пахавання. К. рабілі многія народы свету (Стараж. Грэцыі, Рыма, Егіпта, Сярэдняй Азіі і інш.) у тым выпадку, калі нябожчыка (напр., памерлага на чужыне) нельга было пахаваць. Гэты звычай быў звязаны з уяўленнем, што душы памерлых, якія не маюць магіл, не знаходзяць супакаення. К. трапляюцца пры раскопках стараж. могільнікаў, у т. л. курганаў на тэр. Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКРАПО́ЎКАў архітэктуры,
невялікі выступ плоскасці фасада, антаблемента, карніза і інш. Элементамі Р. могуць быць пілястры, лапаткі, стойкі каркаса, якія выступаюць на фасадзе будынка. Вядома са старажытнасці, пашырана ў класічных ордэрах манум. мураванай архітэктуры Стараж. Грэцыі і Рыма. Выкарыстоўваецца ў культавай і грамадз. архітэктуры пераважна для члянення або пластычнага ўзбагачэння фасада будынка.
Раскрапоўка на галоўным фасадзе адміністрацыйнага будынка па вуліцы Кірава ў Мінску.