Пішча́ль ’уюн, Misgurnus’ (докш., віл., ЛА, 1), пішчаль ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пішчаць (гл.), чаргаванне галосных, як у ручай! ручэй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРДЫШЭ́ВА,
возера ў Беларусі, у Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Лучоса. За 46 км на У ад г. Сянно. Пл. 0,52 км². Даўж. 1,22 км, найб. шыр. 0,74 км, найб. глыб. 2,4 м. Пл. вадазбору каля 6 км². Даўж. берагавой лініі 3,2 км. Берагі нізкія, сплавінныя. Дно выслана сапрапелем, каля берагоў пясчанае. Схілы катлавіны да 3 м пад лесам. Зарастае да глыб. 1 м. Упадае ручай, выцякаюць рэкі Зелянуха і Ардышэўка, ручай у воз. Дзевінскае.
т. 1, с. 476
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЭ́ТУНЬ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,28 км², даўж. 840 м, найб. шыр. 440 м, найб. глыб. 3,4 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 14,8 км². Схілы катлавіны выш. 2—4 м, разараныя, на З пад хмызняком. Дно плоскае, уздоўж берагоў выслана пяском і глеямі, глыбей — сапрапелямі. Зарастае. У возера ўпадае ручай з воз. Чэрмісца, выцякае ручай у р. Палата.
т. 6, с. 237
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПЛІСА, Оплеса,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,31 км², даўж. 1 км, найб. шыр. 560 м, найб. глыб. 4,9 м, даўж. берагавой лініі 3 км. Пл. вадазбору 2,1 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, складаецца з 2 плёсаў. Схілы выш. 7—12 м, разараныя, на У пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, месцамі забалочаныя. Упадае ручай з воз. Глыбошчына, выцякае ручай у р. Друйка.
т. 11, с. 441
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Рышт 1 ’рыштаванне пры пабудове зруба вышэй вокнаў’ (ТС), ’козлы для падоўжанай распілоўкі калод’ (ТС), ры́шты, рэ́шты, ра́шты ’прыстасаванне ў возе для пашырэння яго пагрузачнай пляцоўкі’ (Нар. словатв.). Усечаная форма ад рыштава́нне (гл.), рышту́нак.
Рышт 2 ’месца, дзе цячэ невялікая рэчка’ (міёр., НС), ’роў, ручай’ (Бяльк.), ’канава’ (Нас.), ’ручай, рэчышча, роў’ (клім., ЛА 5), ’канава’ (Гарэц., Яруш.), ры́шта ’канава’ (Жд. 3). Ад рышто́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пато́к, -у, мн. -і, -аў, м.
1. Імкліва цякучая водная маса, рака, ручай.
Бурны п.
Веснавыя патокі.
2. перан. Маса вадкасці, паветра, якая імкліва цячэ, распаўсюджваецца.
П. лавы.
П. газу.
П. святла.
П. слёз.
П. слоў.
П. бежанцаў.
3. Паточная вытворчасць (спец.).
Выраб матораў арганізаваны па прынцыпе патоку.
4. Частка агульнага саставу навучэнцаў, раздзеленых для правядзення якіх-н. заняткаў, экзаменаў.
Выпускнікі аднаго патоку.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сцяка́ць, ‑ае; незак.
1. Незак. да сцячы.
2. Цячы, працякаць, спускаючыся адкуль‑н. Некаторы час маўчалі, слухаючы, як недзе непадалёк цурчаў, сцякаючы ў раку, ручай ды на другім беразе раз-поразу крычаў драч. Сіняўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
potok, ~u
м. паток; ручай, ручаіна;
potok górski — горны паток, горная ручаіна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛЬСЯ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Мядзелка, за 8 км на З ад г. Паставы. Пл. 0,25 км², даўж. 840 м, найб. шыр. 390 м, найб. глыб. 2,5 м, даўж. берагавой лініі 2,6 км. Пл. вадазбору 43,2 км². Схілы катлавіны выш. 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі пад лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шыр. 5—250 м. Упадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку.
т. 4, с. 269
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАШЫ́,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Тураўлянка, за 16 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 0,6 км², даўж. каля 1,1 км, найб. шыр. 880 м, найб. глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі каля 4,2 км. Пл. вадазбору 18,5 км². Схілы катлавіны выш. 6—14 м, разараныя, на Пд параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, у залівах сплавінныя. Дно да глыб. 2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. Упадае ручай з воз. Усомля, выцякае ручай у воз. Гомель.
т. 7, с. 573
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)