|| наз.прыкі́дка, -і, ДМ -дцы, ж.іпрыкі́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
НІШТА́ЦКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1721,
дагавор паміж Расіяй і Швецыяй, які завяршыў Паўночную вайну 1700—21. Падпісаны 10.9.1721 у г. Ніштат (цяпер Уусікаўпункі, Фінляндыя). Паводле Н.м.д. да Расіі адыходзілі Ліфляндыя з Рыгай, Эстляндыя з Рэвелем (цяпер Талін) і Нарвай, ч. Карэліі з Кексгольмам (цяпер Прыазёрск), Інгерманландыя (Іжорская зямля, дзе на р. Нява пабудаваны С.-Пецярбург), Маандзунскія а-вы і інш. прыбалтыйскія землі да мяжы Курляндскага герцагства. Расія вяртала Швецыі занятую рас. войскамі Фінляндыю і выплачвала ёй у якасці кампенсацыі за страчаныя землі 2 млн. яфімкаў (сярэбраных рублёў). Аднаўляўся гандаль паміж дзвюма краінамі; Швецыя атрымлівала права штогод бяспошлінна купляць у Расіі і вывозіць з яе на 50 тыс.руб. хлеба. Н.м.д. замацаваў за Расіяй выхад да Балтыйскага м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двана́ццаць, ‑і, ліч.кольк.
Лік 12. Тры разы па чатыры — дванаццаць.// Колькасць 12. Дванаццаць гадзін. Па дванаццаць рублёў. □ Група коннікаў, чалавек дванаццаць, ехала асобна, шчыльна вбітаю кучкаю.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзе́вяць, ‑і, ліч.кольк.
Лік і лічба 9. Дзевяць падзяліць на тры.// Колькасць, якая абазначаецца лічбай 9. Дзевяць рублёў. □ У той хаце жыве дзевяць родных братоў Ярмаліцкіх.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзесяцірублёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы; Рмн. ‑лёвак; ж.
Разм. Грашовы знак вартасцю ў дзесяць рублёў. [Блок] выняў з кішэні бумажнік, даў Лабановічу дзесяцірублёўку і моўчкі кіўнуў галавою.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раскашэ́ліцца на 10 000 рублёў 10 000 Rúbel spríngen lássen* [áuspacken]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Пя́тка1 ’пята; задняя частка касы; тупы канец яйца; запятак; задні капыток у каровы’ (Нас., Касп., Шат.; Бяльк.; докш., смарг., бяроз., лях., лід., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад пята (гл.).
Пя́тка2 ’пяцёрка’ (астр., швянч., Сл. ПЗБ; Стан.), ’пяць рублёў’ (Касп.). Форма з першым значэннем, напэўна, пад уплывам польск.piątka ’пяцёрка (у тым ліку адзнака)’, другое значэнне на базе ўтварэння ад пяць (гл.) па тыпу пята́к ’дробная манета’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
мільён, ‑а, м.; ліч. і наз.
1.Ліч.кольк. Лік і лічба 1.000.000. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 1.000.000. Два мільёны рублёў.
2.звычайнамн. (мільёны, ‑аў). Вельмі вялікая колькасць каго‑, чаго‑н.; мноства. Па франтонах, па карнізах І па трубах сонца льецца І ва ўсіх фантанах знізу На мільёны пырскаў б’ецца.Гілевіч.//Разм. Вельмі вялікая сума грошай. Атрымліваць мільёны рублёў даходу.// Пра народ, людскія масы. Мільёны паўсталі супроць каланіялізму.
[Фр. million.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
трохты́сячны, ‑ая, ‑ае.
1.Ліч.парадк.да тры тысячы.
2. Які складаецца з трох тысяч якіх‑н. адзінак. Трохтысячны атрад.
3.Разм. Коштам у тры тысячы рублёў. Трохтысячны гарнітур.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ты́сячны, -ая, -ае.
1.гл. тысяча.
2. Які складаецца з тысячы якіх-н. адзінак.
Т. мітынг.
3. Вартасцю ў тысячу рублёў або які ацэньваецца тысячамі.
4. Які атрымліваецца пры дзяленні на тысячу.
Адна тысячная доля секунды.
5.у знач.наз.ты́сячная, -ай, ж. Тысячная частка чаго-н.
Адна тысячная.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)