стра́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Ніжэйшы паліцэйскі чын у сельскай мясцовасці царскай Расіі.

Сельскі с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГОЭЛРО́ нескл., ж., ист. (Дзяржа́ўная камі́сія па электрыфіка́цыі Расі́і) ГОЭЛРО́ (Госуда́рственная коми́ссия по электрифика́ции Росси́и)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ДЭКРЭ́Т «АБ АБ’ЯДНА́ННІ САВЕ́ЦКІХ РЭСПУ́БЛІК: РАСІ́І, УКРАІ́НЫ, ЛА́ТВІІ, ЛІТВЫ́, БЕЛАРУ́СІ ДЛЯ БАРАЦЬБЫ́ З СУСВЕ́ТНЫМ ІМПЕРЫЯЛІ́ЗМАМ».

Прыняты па ініцыятыве ЦК РКП(б) і прапановах ЦВК Украіны, Савета абароны Літвы і Беларусі, урада Сав. Латвіі 1.6.1919 на пасяджэнні ВЦВК РСФСР з удзелам прадстаўнікоў Украіны, Беларусі, Латвіі і Літвы. Прызнаў за неабходнае са згоды ЦВК і СНК сав. рэспублік правесці аб’яднанне ваен. арг-цыі і ваен. камандавання, саветаў нар. гаспадаркі, чыг. ўпраўлення і гаспадаркі, фінансаў, камісарыятаў працы сав. рэспублік. Аформіў ваенна-паліт. саюз рэспублік, які дзейнічаў у гады грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі, быў этапам на шляху ўтварэння СССР.

т. 6, с. 339

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

курсі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (гіст.) У дарэвалюцыйнай Расіі: слухачка вышэйшых жаночых курсаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

віцмундзі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

У дарэвалюцыйнай Расіі: форменны сурдут цывільных чыноўнікаў.

|| прым. віцмундзі́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хлысто́ўства, -а, н.

Адзін з кірункаў сектанцтва ў Расіі ў 17—18 стст.

|| прым. хлысто́ўскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ГОЭЛРО́ (Госуда́рственная Коми́ссия по электрифика́ции Росси́и) ист. ГОЭЛРО нескл., ср. (Дзяржа́ўная Камі́сія па электрыфіка́цыі Расі́і).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

майда́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Базар, базарная плошча (на поўдні Расіі, ва Украіне).

|| прым. майда́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ю́нкер¹, -а, мн. -ы, -аў, м.

У царскай Расіі: выхаванец ваеннага вучылішча.

|| прым. ю́нкерскі, -ая, -ае.

Юнкерскае вучылішча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аракчэ́еўшчына, -ы, ж. (гіст.).

Рэжым неабмежаванага паліцэйскага дэспатызму, самавольства ваеншчыны ў кіраванні народам у пачатку 19 ст. ў Расіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)