*Пу́ліць, пулы́ты ’тужыцца’ (палес., Бел.-укр. ізал.), пу́лытысь ’напружвацца з усіх сіл’ (драг., З нар. сл.), пу́лятысь ’тс’ (кобр., Сіг.). Клімчук (Бел.-укр. ізал.) параўноўваў з укр. закарп. упу́лити (очи) ’уставіцца’; Супрун (Веснік БДУ, 1974, 2, 20–25) уключае палескае слова ў гняздо *pul‑/*bul‑ разам з балг. пу́ля ’выпучваць (вочы)’, макед. пули ’ўгледзецца, уставіцца’, чэш. vypouliti оčі ’тс’, серб.-харв. дыял. испу́љити ’высунуць’ і пад.; акрамя дыял. рус. пу́литься ’глядзець упарта’. Чумакова (Этимология–1984, 222) дадае сюды разан. упу́литься ’глядзець у адну кропку’, пу́литься ’сіліцца, тужыцца’, поднапу́литься ’прывесці сябе ў стан напружання ўсіх фізічных сіл’; больш сумнеўным з-за семантычных цяжкасцей уяўляецца ўключэнне сюды рус. пуля́ть, пульну́ть ’кінуць, стрэльнуць’, в.-луж., н.-луж. pulaćпіхаць’, славен. púliti ’шчыпаць, біць’ і інш., гл. пуляць. Прасл. дыял. (?) *puliti ’высільвацца, напружвацца, выпучваць (вочы)’, далейшыя сувязі якога няясныя (Шустар-Шэўц, 2, 1190); параўнанне з літ. púlti ’падаць’ (Трубачоў, Серболуж. сб., 169), англ.-сакс. pullian ’цягнуць’ (Мацэнаўэр, 284) ненадзейныя, параўн. Бязлай, 3, 135; Сной, 514; Скок, 3, 73; гл. таксама Трубачоў, Зб. памяці Талстога, 1, 308: ідэнтыфікуе словы са значэннем ’выпучваць, напружвацца’ і ’шчыпаць, піхаць’, якія, спасылаючыся на Талстога (Избр. тр., 1, 254), узводзіць да экспрэсіўнай пары прасл. *puliti/*buliti. Гл. таксама ЕСУМ, 4, 630.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Аўрач, овра́ч ’кій, якім заганяюць рыбу ў сетку’, рэч. (Браім, Весці АН БССР, 1973, 1). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ач, характэрным для назваў прылад дзеяння паводле значэння дзеяслова; магчыма, ад незафіксаванага *овраць, вытворнага з коранем ‑ver‑, для асноў з якім у славянскіх мовах характэрна значэнне ’піхаць, соўгаць’ (гл. Фасмер, 1, 293), а таксама ’кій, рычаг, з дапамогай якога што-небудзь паварочваюць, прыводзяць у рух’, параўн. укр. вирло ’асноўны шост рыбалоўнай прылады, пры дапамозе якога яе падымаюць і апускаюць’, ’дышаль манежа’, ’доўгі рычаг, якім паварочваюць ветраны млын’ (гл. Куркіна, Этимология, 1970, 101). Параўн. аўраць. З семантычнага боку магчымы ўплыў літ. varýti, vãro ’гнаць, выганяць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Суліца ’кап’ё’ (1228 г., Гандлёвая дамова смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай, Готландам і нямецкімі гарадамі), укр. старое су́ла ’піка’, дыял. суло́ ’драўляны чаранок жалезных вілаў; жардзіна вясла’, сули́ця ’дзіда’, рус. сула́ ’клюшка, якую дзеці кідаюць па лёдзе’, старое су́лица ’кідальны дроцік’, ст.-польск. sulica ’кап’ё, дзіда’, чэш. sudlice ’рагаціна’, славен. súlica, серб.-харв. су̏лица, балг. старое су́лица, макед. сулица ’від дзіды’. Прасл. *sudlica ’кароткае кідальнае кап’ё’, звязана з суляць ’соваць, піхаць, кідаць’, соваць, сунуць, гл. (Адзінцоў, Этимология–1976, 106–111). Гл. таксама Фасмер, 3, 801; ЕСУМ, 5, 471; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 348. Параўн. сула́2, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тра́тва ‘плыт’ (З нар. сл.), ‘від плыта для невялікіх рэк’, ‘кладка для мыцця бялізны на рацэ’ (ТС). З польск. tratwa ‘платформа з бярвёнаў для рачнога транспарту’, якое з больш ранняга trafta, trawta ў выніку перастаноўкі зычных ft (wt) > tw, што ад tref з с.-в.-ням. tref ‘звязаны плыт’, trift ‘сплаў бярвенняў’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, піхаць, прыводзіць у рух’ (Вінцэнц; Борысь, 640); метатэза тлумачыцца ўплывам фіналі ‑twa ў словах тыпу brzytwa, dratwa. Семантычна і фармальна палескія словы набліжаны да пратва (гл.). Формы без метатэзы трапта, трапты (гл.) сведчаць аб больш раннім запазычанні спецыфічнай плытніцкай тэрміналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ртацца ’рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы’ (Скарбы). Няясна; параўнанне з пэркало ’капун, капуха’ (карэліц., Жыв. сл.), польск. pertać, варыянт pyrtačпіхаць, тыркаць’, дазваляе звязаць усе названыя формы з другій, параўн. растаны́‑рыць і пырта ’нос’ (гл.) (рус. распырить ноздри); у такім выпадку беларускія словы з пэр- — вынік польскага уплыву, параўн. perzyć się ’натапырвацца’. У аснове, магчыма, імітатыў тыпу тыр‑пыр (пра няўклюднае i̯ няўмелае дзеянне), што звязаны чаргаваннем з пароць і рус. портить (*рыШі), параўн. партач, партачыць (гл.). Меркаванне Банькоўскага (2, 531) пра паходжанне польскіх формаў з pyr(s)tać (*parstać) ’штурхаць пальцам’ ад ст.-польск. parst ’палец’ здаецца менш верагодным. Гл. таксама поркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́сткі ’семя сланечнік; семачкі’ (Скарбы, Сл. Брэс., Сцяшк.), ’гарбузовае насенне’ (баран., Жыв. сл.). Хутчэй за ўсё, па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах, запазычана з польск. pestki ’семачкі; костачкі (у раслінах)’, паводле Банькоўскага (2, 533), польск. pestka — штучны наватвор (1564 г.) заместреска (-$/-, як у kostka ’костачка’); параўн. чэш. реска, славен. реска, харв. кайк. реска, н.-луж. раска (гл. Махэк₂, 440–441; Бязлай, 3, 19). Куркіна (Этимология–1994–1996, 202) збліжае са славен. peski ’маладыя адросткі часныку’, рус. дыял. пески ’кончыкі пальцаў на нагах’ і ўзводзіць да прасл. *pestь (роднаснае літ. piesta ’ступка’ і звязанае з піхаць, пшано, гл. Фасмер, 3, 250), што па вышэйназваных прычынах малаверагодна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацо́ўкнуць ’пачаць кіснуць, быць нясвежым (пра малако)’ (Сцяц.), ацоўкнуць, сцоўкнуць (слонім., Арх. Бяльк.), ацоўклае ’якое пачало кіснуць, але яшчэ не скісла (малако)’ (Сцяц., Арх. Бяльк.), цоўклое і цаўклое (малако) (КСТ). Хутчэй за ўсё рэгіянальны наватвор ад соўкнуць ’сунуць, стукнуць, піхнуць’ (семантыка, звязаная з ’біць, стукаць, піхаць, сунуцца’, тыповая для назваў пракіслага малака, параўн. осовуватэ ’абрызглае (пра малако)’ (драг., Вешт., дыс., магчыма, ад соваць); да фанетыкі параўн. цок сок’, цыроп ’сіроп’ (Сцяшк.). Менш верагодна ад цоўт (цовт) ’від печыва’ (Сцеп., 169); адпаведныя яму словы ў іншых славянскіх мовах могуць мець значэнне ’грудка, камяк’, параўн. укр. цовта ’груда’, чэш. calta masla (на сценках посуду); пра іх паходжанне гл. Махэк₂, 80; Брукнер, 55, і асабліва Хінцэ, ZfSl, 8, 733; тады ацоўклае < ацоўтлае ’малако, якое зрабілася камянямі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наповерку, наповеркі ’несці груз удвух, прымацаваўшы да сярэдзіны палкі і ўзяўшыся за яе канцы або палажыўшы іх на плечы’ (Юрч.), ’наперавес’ (Нас.), наповірку ’тс’ (Яруш.), ’трымаючыся ўдвух за абодва канцы’ (Бяльк.), параўн. балг. дыял. на поверенки ’спосаб несці груз удвух на палцы, да якой ён прымацаваны’. Балгарская паралель дае падставы рэканструяваць першапачатковае спалучэнне з прыназоўнікам *на поверку, дзе другая частка назоўнік, параўн. польск. pouerek ’кій’, powyrek (з 1532 г.) ’кій для нашэння вёдраў, каромысла’; чэш. poverek і povererl ’кій для пераноскі цэбраў (прасоўваецца праз абодва вухі цэбра)’, ст.-чэш. pouereky славен. pouerek ’каромысла’ параўноўваюць з серб.-ц.-слав. повора (XVI ст.) ’насілкі, паланкін’ (да *verti) (Махэк₂, 476; Варбат, АДД, 14), адносяць да *vyriti ’тырчэць’ (Брукнер, 639), параўн. таксама рус. верать, виратьпіхаць, усоўваць’, гл. аўраць, вор2. Згадка ў Насовіча пра сувязь з поверх ’зверху’ не мае падстаў (гл. Нас., 314).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пехцяро́к ’вяровачная сетка для сена ў дарозе’ (Нас.), ’кашэль, торба’ (Нар. Гом.), пехцёрь ’тс’ (Растарг.), пехцяром ’быць неахайна апранутым’ (Нас.), пяхцер ’гультай’ (мазыр., Мат. Гом.), (перан.) пехірірок ’таўстун (пра дзіця)’ (Нас.), рус. кур., калуж. пехтерь, пехтерь ’кошык, у які натоптваюць сена’, цвяр. ’тоўстае пражэрлівае дзіцё’, смал. пяхцерь ’пяхцер’, ярасл., цвяр., пск. пехтёршпь ’несці нешта цяжкае’, ’шмат набіраць, напіхваць’, ’шмат і прагна есці’. Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. pehit ’мятая салома, сечка’, peksta ’мяць, таптаць’, ’мясіць, збіваць, перамешваючы’, а таксама эрзя-мардоўск. pʼetkʼel ’таўкач’. Гл. таксама пяхцер. Куркіна (Этимология–1970, 96–97) рус. пехтерь, пестер(ь) і да т. п. адносіць да прасл. *pьxali, pixati, уключаючы сюды рус. пест ’таўкач, кій’, славен. peši ’салома ў кулях, прызначаная для пакрыцця будынку’ і інш., і вызначае магчымасць семантычнага пераходу: ’хуткі рух са штуршком’ > ’піхаць, таўчы’ > ’плесці, віць, ткаць’ > ’нешта сплеценае’, што не зусім адпавядае семантыцы бел. лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)