2. Які належыць да высокага або каштоўнага сорту. Сортнае насенне пшаніцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Трыціка́ле ‘збожжавая культура — гібрыд пшаніцы і жыта’ (ТСБМ). Штучнае ўтварэнне з лац.triti(cum) ‘пшаніца’ + (se)cale ‘жыта’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бу́шаль, ‑я, м.
Мера ёмістасці сыпкіх цел у Англіі, ЗША і ў некаторых іншых краінах (каля 36 л). Бушаль пшаніцы.
[Англ. bushel.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бана́тка гатунак пшаніцы’ (БРС). Рус.бана́тка, укр.бана́тка. Ад назвы румынскай вобласці Банат, дзе вырошчваюць гэты гатунак. Параўн. рум.grîu de Banát ’пшаніца банатка’. Да семантыкі параўн. і назву іншых гатункаў: арнау́тка. Параўн. назвы, якія прыводзіць Макавецкі, Sł. botan., 380–381, для пшаніцы ва ўкр. мове: арнаутка, кубанка, татарка, сандомірка, угорка, банатка, донка, полтавка і г. д.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
семяры́к, -мерыка́, мн. -мерыкі́, -мерыко́ў м.
1. Старая руская мера (ліку, вагі, аб’ёму і пад.) або прадмет, якія змяшчаюць у сабе сем якіх-н. адзінак, складаецца з сямі частак.
С. пшаніцы.
2. Сем коней у адной запрэжцы.
|| прым.семяры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
павыжына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Зжынаючы, выжаць усё або частку чаго‑н. Павыжынаць асот з пшаніцы. Павыжынаць праходы для жняяркі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
куба́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Разм.
1. Сорт пшаніцы.
2. Шапка са смушкавым аколышкам і плоскім верхам.
[Ад назвы ракі Кубані на Паўночным Каўказе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕЛЬМІНТАСПАРЫЁЗЫ,
хваробы раслін, якія выклікаюцца грыбамі роду гельмінтаспорый. Часцей пашкоджваюць збожжавыя і тэхн. культуры. На Беларусі пашыраны на пшаніцы, жыце, ячмені, аўсе, радзей на льне, памідорах, злакавых травах. Узбуджальнікі паразітуюць на раслінах у канідыяльнай стадыі, міцэлій развіваецца ў тканках. Распаўсюджваюцца з насеннем і рэшткамі раслін. Развіццю хваробы спрыяюць халоднае і вільготнае надвор’е ў перыяд сяўбы і ўсходаў, павышаная вільготнасць паветра. Гельмінтаспарыёзы праяўляюцца ў выглядзе плямістасці лісця і пладоў, пацямнення зародка, гнілей каранёў і сцёблаў; выклікаюць шчупласць насення, зніжэнне ўраджаю зерня і саломы. Найб. шкодныя гельмінтаспарыёзы: паласатая (узбуджальнік — Helminthosporium gramineum) і сеткавая (H. teres) плямістасці ячменю, цёмна-буры гельмінтаспарыёз пшаніцы, жыта і ячменю (H. sativum), чырвона-бурая плямістасць аўса (H. avenae), гельмінтаспарыёз кукурузы (H. turcicum) і інш.
Да арт.Гельмінтаспарыёзы: 1 — цёмна-буры гельмінтаспарыёз пшаніцы: пашкоджанні ўсходаў, дарослай расліны, зерня і лісця; 2 — паласаты гельмінтаспарыёз ячменю: пашкоджаныя ліст і зерне; 3 — сеткаваты гельмінтаспарыёз ячменю: пашкоджанні лісця і ўсходаў.