канфлікт паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай, які ўзнік пасля заняцця ў 1870 італьян. войскамі Рыма і далучэння Папскай вобласці да Італьян. каралеўства. Папа Пій IX адмовіўся прызнаць ліквідацыю Папскай дзяржавы і адхіліў гарантыі італьян. ўрада сваёй асобе, абвясціўшы сябе «вязнем» Ватыканскага палаца. Доўгі час «Р.п.» ўскладняла адносіны паміж Ватыканам і італьян. дзяржавай. Канчаткова ўрэгулявана ў 1929 пры папе Пію XI у адпаведнасці з Латэранскімі дагаворамі 1929.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збракава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.
Знайшоўшы брак, загану, прызнаць непрыгодным. Мяне гэты доктар-дзівак на першым жа медыцынскім аглядзе збракаваў за маю дэфектную, сагнутую ў локці руку.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прызна́ны
1.прич., в разн. знач. при́знанный; см.прызна́ць;
2.в знач.прил. при́знанный;
п. аўтарытэ́т — при́знанный авторите́т
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ФЛАГ (нідэрл. vlag),
умацаванае на дрэўку ці шнуры палотнішча з надпісамі, упрыгожаннямі, эмблемамі, якое з’яўляецца афіц. знакам (сімвалам) дзяржавы, арганізацый, устаноў, у т. л.міжнар., а таксама караблёў, службовых асоб і інш. Тэрмін «Ф.» шырока ўжываецца ў словазлучэннях у пераносным значэнні і азначае: прызнаць сябе пераможаным, не дасягнуць мэты (напр., выкінуць белы флаг); выступіць пад якім-н. флагам — у імя якой-н. ідэі, справы. Гл. таксама Вымпел, Сцяг, Сцяг воінскі, Сцяг дзяржаўны Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вінава́ты, -ая, -ае; -ва́т, -а.
1. Які правініўся ў чым-н., зрабіў злачынства.
Прызнаць вінаватым.
В. ў крадзяжы.
Я вінавата перад вамі.
2.поўн. ф. Які выяўляе ўсведамленне сваёй віны.
В. голас.
Вінавата (прысл.) паглядзець.
3. Які вінен каму-н., мае доўг.
Я яму в. трыццаць рублёў.
|| наз.вінава́тасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
uznać
зак.
1.прызнаць; палічыць;
dziecko uznać za swoje — прызнаць дзіця сваім;
uznać za słuszne — палічыць слушным; прызнаць справядлівым;
2.фін. акцэптаваць; прыняць да аплаты;
uznać rachunek — акцэптаваць рахунак
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МАХМУ́Д II (Mahmut; 20.7.1784, Стамбул — 1.7.1839),
турэцкі султан [1808—39]. Узведзены на прастол у выніку дварцовага перавароту. З сярэдзіны 1820-х г. правёў шэраг рэформ, накіраваных на стварэнне цэнтралізаванага дзярж. апарату і ліквідацыю феад. раздробленасці. Знішчыў корпус янычараў (1826), пазбавіў губернатараў права мець уласнае войска (1836—39), адкрыў шэраг свецкіх школ і вучылішчаў. Пры М. II Асманская імперыя пацярпела паражэнні ў войнах з Расіяй (1806—12 і 1828—29), вымушана была прызнаць незалежнасць Грэцыі і аўтаномію Сербіі (1830), вяла няўдалыя войны супраць Мухамеда Алі (1831—33 і 1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУА́ВІЯ I, Муавія ібн Абі Суф’ян (каля 605, г. Мекка, Саудаўская Аравія — 680),
першы правіцель [661—680] араб.Амеядаў халіфата. Спачатку змагаўся супраць Мухамеда, у 630 прыняў іслам і стаў сакратаром Мухамеда. З 640 намеснік Сірыі, заваяваў у 649 Кіпр. Адмовіўся прызнаць уладу халіфа Алі ібн Абі Таліба і пачаў з ім барацьбу. Пасля забойства Алі ібн Абі Таліба абвешчаны халіфам. Зрабіў халіфат спадчынным. Перанёс сталіцу ў Дамаск. Садзейнічаў стварэнню цэнтралізаванага апарата Арабскага халіфата і адраджэнню гаспадаркі ў заваяваных раней раёнах. Арганізаваў шэраг заваёўніцкіх паходаў у Магрыб, Індыю і Сярэднюю Азію.
Недастаткова, не ў поўнай меры ацаніць каго‑, што‑н., прызнаць чые‑н. якасці. Недаацаніць небяспеку. Недаацаніць чалавека. □ — Як гэта магло здарыцца? — прамовіў .. Туравец. — Недаацанілі можа сілу.. [ворага]?Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)