|| незак.запраша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 1 і 2 знач.), запра́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.) ізапро́шваць, -аю, -аеш, -ае (да 3 знач.).
|| наз.запрашэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прапазі́цыя ’прапанова’ (ТСБМ). Ст.-бел.пропозиция, пропазыцыя ’прэтэнзія аднаго з цяжэбнікаў пасля следства’ < польск.propozycja < лац.prōpositiō (Булыка, Запазыч., 267). Сучаснае беларускае слова было паўторна запазычана з польск.propozycja або рус.пропозиция ’прапанова’ (Гіст. мовы, 233), якія ўзыходзяць да той жа лацінскай крыніцы. Лац.prōpositiō ад proponere ’прапанаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ну́дзіць ’прымушаць’ (Гарэц.), ’прымушаць; сумаваць; муціць’ (Нас.), ’цягнуць на ваніты, ныць’ (ТС), ’муціць; ныць, балець’ (Сл. ПЗБ), ’муціць, называць на ванітаванне’ (Бяльк.), ’занядбаць цела; цягнуць на ваніты’ (Нік. Очерки), нудзіць ’цягнуць на ваніты’ (Касп., Шат.), ну́дыты ’цягнуць на ваніты; сумаваць, маркоціць’ (Клім.), ну́дзяць ’сумаваць, маркоціцца’ (Чэрн.), укр.ну́дити ’мучыць, таміць; прымушаць; наводзіць сум; цягнуць на ваніты’, рус.нуди́ть ’прымушаць; турбаваць; мучыць; сумаваць; цягнуць на ваніты’, польск.nudzić ’не весяліць; ныць; марудзіць; маркоціць; муціць’, чэш.nuditi ’наводзіць нуду, маркоту’, славац.nudiť ’тс’, славен.nuditi ’прымушаць, прапанаваць, даваць’, серб.-харв.ну̏дити ’прапанаваць; частаваць’, макед.нуди ’тс’, балг.нудя ’прымушаць’. Прасл.*nuditi, паводле Махэка₂ (402), мела першапачатковае значэнне ’рабіць націск, прымушаць, прыгнятаць’; параўн. таксама Фасмер, 3, 88 (*nuditi < *nuda); Бязлай, 2, 229; Слаўскі, SOr, 18, 265; Жураўлёў, Этимология–1967, 112.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́лучыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; зак.
1.каго-што. Адабраўшы, адасобіць ад агульнай масы; выдзеліць.
В. сваіх авечак з чарады.
В. галоўнае ў творы.
Яго вылучылі як лепшага вучня.
2.каго (што). Прапанаваць, выставіць для абмеркавання, паставіць на больш адказную работу.
В. кандыдата на пасаду старшыні.
3.што. Аддаць, выдзеліць каму-н. на карыстанне.
На будаўніцтва вылучылі сродкі і тэхніку.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Выпусціць, выдзеліць.
В. пах.
|| незак.вылуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.вылучэ́нне, -я, н.
В. кандыдата ў дэпутаты.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Präsídiumn -s, -di¦en
1) прэзі́дыум
2) старшы́нства (на сходзе);
das ~ vórschlagen*прапанава́ць склад прэзі́дыума;
das ~ führen старшынява́ць, ве́сці сход
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Настрэ́нчыць ’настроіць (пастку)’ (Нас.), ’настроіць, падбухторыць, падгаварыць’ (ТС), ’нараіць’ (свісл., Сцяшк. Сл.; маст., Сл. ПЗБ), настрочыць ’падгаварыць’ (лід., Сцяшк. Сл.), укр.настренчити ’настроіць, узбудзіць’. Паводле Булыкі, ст.-бел.настренчити ’прапанаваць які-небудзь тавар’ (1692 г.) са ст.-польск.nastręczyć (Булыка, Лекс. запазыч., 83); адносна сучасных форм гл. Сл. ПЗБ, 184 (< польск.nastręczać ’рэкамендаваць’). Гл. страчыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Галаля́дзь ’сукаватае дрэва; месца ў ствале сасны, адкуль расце некалькі сукоў, найчасцей чатыры’ (Яшкін). Па паходжанню складанае слова (ад голы і ляда, лядзь; форму лядзь гл. у Яшкіна пад ляда), але не вельмі зразумелая семантыка гэтага ўтварэння. Паколькі няма іншых даных, этымалогія застаецца досыць праблематычнай. Але іншую версію, як здаецца, прапанаваць нельга, бо фармальна слова галалядзь надта празрыстае.