1. Мець уласцівасць рабіцца мятым, ператварацца ў камякі. Папера лёгка камечыцца.
2. Збірацца ў складкі, маршчыны; мяцца. [Манька] глянула ў акно і, спяшаючыся, пачала адколваць з валасоў вянок і сцягваць цераз галаву сукенку, не зважаючы, што яна камечыцца.Крапіва.
3.Зал.да камячыць, камечыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ábartenvi(s)
1) адхіля́цца
2) змяня́цца
3) зво́дзіцца, ператвара́цца ў што-н. го́ршае
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бядне́ць, ‑нею, ‑нееш, ‑нее; незак.
Ператварацца ў бедняка, траціць сваё багацце. Там, дзе поблізу чутны ў людской гаворцы гарады Нясвіж і Слуцк, незадоўга да першай імперыялістычнай вайны пачаў бяднець у сваім вялікім маёнтку пан Гальвас.Чорны.// Спусташацца, траціць разнастайнасць, мізарнець. //перан. Траціць былую глыбіню, мізарнець, рабіцца пасрэдным. Бяднець на думкі. Бяднець на ідэі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pulverize
[ˈpʌlvəraɪz]1.
v.t.
1) расьціра́ць, сьціра́ць на парашо́к; распыля́ць (ваду́, парашо́к)
2) разьбіва́ць ушчэ́нт (во́рага, усе́ надзе́і)
2.
v.i.
ператвара́цца ў парашо́к
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
парахне́ць, ‑ее; незак.
1.Ператварацца ў парахню. Шматлікія курганы, дзе парахнеюць косці заваёўнікаў, з’яўляюцца нямымі сведкамі вялікіх бітваў, што тут адбыліся.Гурскі.Сем’і павялічваліся, дзяліліся, старыя хаціны парахнелі ад часу або знішчаліся выпадковымі пажарамі, на іх месцы вырасталі новыя, а зямлі не прыбаўлялася.Хадкевіч.
2.перан. Станавіцца непрыгодным; аджываць. Уязджае глыбока ў зямлю, парахнее ўвесь стары ўклад жыцця.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
крышы́цца, крышыцца; незак.
1. Драбіцца, рассыпацца на невялікія часткі; ператварацца ў крошкі. Пад пальцамі хрустка крышыўся дробны, сухі мох.Самуйлёнак.Паўлік радасна схапіў крэйду і пачаў упэўнена выпісваць на дошцы знаёмыя лічбы. Ён так спяшаўся, што ажно крэйда крышылася ў яго пад рукой.Краўчанка.//перан. Разбурацца, знішчацца. Крышыліся старыя, струхлелыя законы, узнімаліся парасткі новага.Кудраўцаў.
2.Зал.да крышыць (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)