ператвара́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ператвара́юся ператвара́емся
2-я ас. ператвара́ешся ператвара́ецеся
3-я ас. ператвара́ецца ператвара́юцца
Прошлы час
м. ператвара́ўся ператвара́ліся
ж. ператвара́лася
н. ператвара́лася
Загадны лад
2-я ас. ператвара́йся ператвара́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час ператвара́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ператвара́цца несов.

1. (принимать другой вид, форму, изменять содержание) превраща́ться, обраща́ться;

2. преобража́ться;

3. (в дело, в жизнь) претворя́ться, воплоща́ться;

4. (у каго, што) фольк. превраща́ться, обора́чиваться, обёртываться (в кого, что, кем, чем);

5. страд. превраща́ться; обраща́ться; преобража́ться; претворя́ться, воплоща́ться; обора́чиваться, обёртываться; см. ператвара́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператвара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да ператварыцца.

2. Зал. да ператвараць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ператвары́цца, -вару́ся, -во́рышся, -во́рыцца; зак.

1. Перайсці ў другі стан, набыць іншы выгляд, стаць чым-н. іншым.

Возера зарасло і ператварылася ў балота.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажыццявіцца, набыць значэнне рэчаіснасці (высок.).

Планы ператварыліся ў рэальнасць.

3. у каго-што. У казках, паданнях і пад.: змяніць свой выгляд, перавярнуцца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

|| незак. ператвара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. ператварэ́нне,-я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

претворя́ться

1. (превращаться) ператвара́цца;

2. (воплощаться в жизнь) ператвара́цца (у жыццё), ажыццяўля́цца;

3. страд. ператвара́цца; ператвара́цца (у жыццё), ажыццяўля́цца; см. претворя́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

парахне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Ператварацца ў парахню.

Стары пень парахнее.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тваро́жыцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -жыцца; незак.

Ператварацца ў тварог (пра малако).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пярэ́варацень, -ратня, мн. -ратні, -ратняў, м.

Паводле паданняў — чалавек, здольны ператварацца ў каго-, што-н. пры дапамозе чараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

превраща́ться возвр., страд. ператвара́цца; пераваро́чвацца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

муміфікава́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ку́ецца; зак. і незак. (спец.).

Ператварыцца (ператварацца) у мумію.

|| наз. муміфіка́цыя, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)