тра́нспарт

(ад лац. transportare = перамяшчаць)

1) галіна народнай гаспадаркі, якая ажыццяўляе перавозку пасажыраў і грузаў, а таксама сродкі для перавозкі (напр. чыгуначны т., аўтамабільны т., паветраны т.);

2) партыя грузаў, што прыбылі разам;

3) сукупнасць сродкаў перавозкі спецыяльнага прызначэння (напр. санітарны т.);

4) ваеннае судна для перавозкі грузаў, людзей (напр. мінны т., дэсантны т.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паве́зці, ‑вязу, ‑вязеш, ‑вязе; ‑вязём, ‑везяце; пр. павёз, ‑везла і ‑вязла, ‑везла і ‑вязло; зак., каго-што.

1. Пачаць везці, перамяшчаць транспартам куды‑н. Свіснуў раз, свіснуў два Шустры паравозы, І павёз, і павёз За возікам возік. Купала. І павёз цягнік сына ў Маскву, а бацьку — рухавы малады конік у [калгас] «Перамогу». Васілевіч.

2. Узяўшы з сабой каго‑, што‑н., паехаць, каб адвезці, даставіць куды‑н. Цераз суткі.. [жанчыну] паклалі ў труну і павезлі на могілкі. Чорны. Адразу ў ноч паскакалі коннікі, павезлі дарагія дакументы, заклікі арганізоўваць камітэты беднаты. Лужанін.

3. безас. Тое, што і пашанцаваць. Ну, што ж?.. Відаць, не павязло. Няхай! Не першы раз... Броўка. ...Гэты раз бедаку павязло: У час удалося Панасу памерці. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

не́сціI

1. (перамяшчаць) trgen* vt; brngen* vt (прыносць);

2. перан. (выконваць абавязкі) trgen*;

не́сці адка́знасць die Verntwortung trgen*;

не́сці вайско́вую слу́жбу den Militärdienst bleisten;

3. (імчаць) jgen vt, triben* vt;

ве́цер нясе́ хма́ры der Wind treibt [jagt] die Wlken;

4. безас. разм. (пра холад, пах і г. д.);

ад яго́ нясе́ тытунём er riecht nach Tbak;

не́сці абы-што́ nsinn rden; fseln vi

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

transfer

[trænsˈfɜ:r]

1.

v.t.

1) перадава́ць (маёмасьць)

2) пераво́зіць; перано́сіць; перамяшча́ць

3) калькава́ць, пераво́дзіць (малю́нак)

4) пераво́дзіць і́ншую шко́лу, на і́ншую пра́цу)

5) пераво́дзіць (гро́шы праз банк)

2.

v.i.

перасяда́ць, рабі́ць пераса́дку

3. [ˈtrænsfɜ:r]

n.

1) Law перада́ча f.; дакумэ́нт перада́чы

transfer of authority — перада́ча паўнамо́цтва

2) пераво́дны малю́нак

3) пераса́дка f.

4) пераса́дачны квіто́к

5) пераво́д (гро́шай)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Су́нуць ’рухаць, кратаць, соваць; усунуць, штурхнуць, піхнуць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ’рушыць, пайсці грамадой’ (ТС, Сержп. Грам., Юрч. Вытв.), ’пасоўваць, ставіць’, ’цягнуць’, ’укладаць, усоўваць’, ’ісці’ (Сл. ПЗБ), су́нуты ’цягнуць’ (Клім.), су́нуцца ’паволі рухацца, ісці’ ’тс’, (ТСБМ, ТС), ’высоўвацца’, ’напасці, накінуцца’ (Сл. ПЗБ), ’упасці’ (Бяльк.). Укр. су́нути, рус. су́нуть, стараж.-рус. сунуты ’кінуць’, ц.-слав. сунѫти, польск. sunąc, в.-луж. sunuć, н.-луж. sunuś, чэш. sunouti ’пасоўваць’, славац. súnuť, серб.-харв. су́нути ’наліць, насыпаць’, славен. súniti ’штурхнуць’, балг. дыял. су́наперамяшчаць, слізгаць’, ст.-слав. соунѫти. Прасл. *sunǫti ’пасоўваць, штурхнуць; укласці, усунуць’; дзеяслоў аднакратнага дзеяння да прасл. *sovati, *sujǫ ’соваць’; гл. Борысь, 587; Фасмер, 3, 804; Бязлай, 3, 341–342; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Паводле Махэка₂ (593), было і *sunǫti з іншай семантыкай — ’бегчы, хутка ісці’, параўн. польск. дыял. sunąć ’рушыць, ісці’, чэш. дыял. snuť se ’ісці’, з паралеллю гоц. skewjan ’ісці’, ст.-ісл. skaeva ’рухацца наперад’, роднаснага чэш. sypati ’хутка ісці’. Параўн. снаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́вацьперамяшчаць, ставіць, устаўляць’, безасабова таксама пра рэзкі боль (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ‘піхаць, утыкаць, утыркаць’ (Некр. і Байк.), сува́ць ‘тс’ (Нас., Ласт.), со́вацца ‘ўсоўвацца’, ‘хадзіць з месца на месца’ (ТСБМ), ‘павольна рухацца’ (Сл. ПЗБ), со́вацца, со́ўвацца ‘соўгацца’ (ТС), сува́цца ‘хістацца, піхацца’ (Нас., Ласт.). Укр. сова́ти, рус. сова́ть, стараж.-рус. совати ‘кідаць кап’ё’, польск. suwać, в.-луж. suwać, н.-луж. suwaś, ст.-чэш. sovati, славац. zasúvať ‘засоўваць, перасоўваць’, серб. дыял. со́вам се, су́вам се ‘працягваць руку за чым-небудзь’, славен. sováti, балг. со́вам, ст.-слав. совати ‘кідаць’. Прасл. *sovati роднаснае літ. šáuti ‘соваць; саджаць (хлеб у печ)’, ‘страляць’, лат. šaũt ‘страляць; хутка соваць; штурхаць’, далей гоц. skewjan ‘ісці’, алб. heth ‘кідаю; вею зерне’, ст.-в.-ням. scioʒan, ст.-ісл. skjóta ‘страляць, рухаць, штурхаць’; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. suvati ‘прыводзіць у рух’, хец. šuu̯āi‑ ‘штурхаць, рухаць’. Гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 4, 9–10; Фасмер, 3, 705; Махэк₂, 592–593; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Борысь (588) форму *sovati лічыць другаснай ад *suti, *sovǫ па аналогіі з *davati ‘даваць’; і.-е. корань *(s)keu̯‑ ‘кідаць, пасоўваць, ціснуць’. Гл. таксама сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што. Перамяшчаць, пхнучы ці цягнучы. Рухаць воз. // перан. Кіраваць перамяшчэннем каго‑, чаго‑н., накіроўваць куды‑н.

2. што. Прыводзіць у рух, прымушаць дзейнічаць. Рухае яго, кран гэты, і кіруе стромкай стралой пастаўлены ў зграбнай будцы самы сапраўдны трактар. Шынклер. [Рыбнікаў:] Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць. Крапіва.

3. чым. Рабіць рухі, варушыць якімі‑н. часткамі цела. Рухаць рукамі. □ Свае праклёны .. [служка] шаптаў вечна і да таго прывык гаварыць сам з сабою, што нават у сне рухаў губамі. Бядуля.

4. перан.; што. Садзейнічаць развіццю чаго‑н. І кожны чуў у ранішняй пераклічцы гудкоў магутны гул суладнай чалавечай працы, якая ўзнімала ўгору гарады і сёлы, якая рухала ўперад жыццё. Лынькоў. Дысертанту стварылі ўсе ўмовы, толькі пішы, рухай наперад навуку. «Вожык».

5. Разм. Тое, што і рухацца (у 2 знач.). — Цяпер можна рухаць далей каму куды трэба, — выказаў Рыгор. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ver=

неаддз. дзеясл. прыстаўка, указвае на:

1) паступовае спыненне дзеяння або стану: verblühen адцвіта́ць

2) няўдалы вынік дзеяння: verslzen перасалі́ць

3) дзеянне, супрацьлеглае значэнню бяспрэфікснага дзеяслова: verchten пагарджа́ць

4) змяненне месцазнаходжання або стану рэчы: verlgern перамяшча́ць, пераво́дзіць; verbssern папраўля́ць, паляпша́ць

5) аддаленне: verrisen ад’язджа́ць, выязджа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

По́дзвіг1 ’гераічны ўчынак; важнае дзеянне’ (ТСБМ). Бел. слова запазыч. з ц.-слав.; параўн.: май месец пройшоў у холодном подвігу (ТС), што можна растлумачыць як “у змаганні з холадам”. Значэнне “барацьба, змаганне” ў гэтым кантэксце блізкае да значэння ст.-слав. подвигъ. Можна дапусціць, што ў тураўскай гаворцы яно захавалася з часоў непасрэднага ўплыву кірыла-мефодзіеўскай традыцыі (Цыхун, Зб. Талстому, 423). Укр. по́двиг ’подзвіг’, рус. по́двиг, славен. podvíg, серб.-харв. по̏двйг, балг. подвиг ’тс’. Паводле Станкевіча (Зб. тв., 1, 527), у гэтым значэнні — русізм. Гл. наступнае слова.

По́дзвіг2 ’зрух у рабоце’ (мядз., Нар. словатв.), по́двіх ’лямеш у плузе’ (ДАБМ, камент., 827). Рус. по́двиг ’рух; ход, развіццё (справы, падзеяў)’, подвиг ’рух’. Прасл. *podvigъ ад *dvig(a)ti ’падымаць, перамяшчаць’, якое выводзяць ад *dvigъ або *d(ъ)vigъ ’развіліна, раздвоены сук, які служыў сродкам падымання ці перамяшчэння’, роднасны ням. Zweig ’галіна’ (Трубачоў, ЭССЯ, 5, 168). Але Мартынаў (Зб. Крапіве, 211–212) мяркуе, што ўсх.-палес. pódwih ’дубовая галінка для ўмацавання правай паліцы сахі’ выводзіцца з *pod‑vig, дзе другая частка слова звязана з серб.-харв. вигови ’сіло, пута’, виг ’пастка’, што, магчыма, сведчыць пра аманімію формаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пакаці́ць, ‑качу, ‑коціш, ‑коціць; зак.

1. каго-што. Пачаць каціць, прымусіць каціцца (пераважна што‑н. круглае). Раптам свавольнік-вецер сарваў з галавы хлопчыка шапку і пакаціў яе, як мячык, па полі, у бок ад дарогі. Сіняўскі. // Пачаць рухаць, везці што‑н. на колах. Айцец Сабольскі падняў веласіпед з дарогі і пакаціў яго ў руках, чапляючыся нагамі за пні. Пташнікаў. Артылерысты палявых батарэй пакацілі наперад гарматы. Мележ.

2. Разм. Пачаць перамяшчацца (аб транспартных сродках). Неўзабаве.. [прышэльцы] выйшлі — завуркатаў на вуліцы матор, і легкавік ціха, як бы нехаця, пакаціў да станцыі. Вышынскі. // Паехаць, адправіцца куды‑н. [Ірына] пашыла з паўтузіна новых шаўковых халатаў і пакаціла ў Сачы. Краўчанка.

3. што. Перамяшчаць сілай цячэння. Рака Сасна дажджэцца той пары, Што зноў пакоціць хвалі праз бары. Астрэйка.

4. каго-што. Разм. Паваліць, прымусіць упасці. Вася падхапіўся з зямлі. Пачырванелы, сярдзіты. — Давай яшчэ раз!.. Мы схапіліся зноў. Тузаліся, тузаліся, і я зноў пакаціў яго. Рунец.

•••

Хоць шаром пакаці — пуста, нічога няма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)