кірунак у пратэстанцкай евангелічнай тэалогіі, што склаўся ў 1920-я г. ў Германіі і Швейцарыі. Пачатак Д.т. дала праца К.Барта «Тлумачэнне і пасланне апостала Паўла да рымлян» (1919), якая стала маніфестам і праграмай новага руху. Канцэпцыі Д.т. распрацоўвалі таксама Э.Брунер, Р.Бультман, Ф.Гогартэн, П.Тыліх і інш. Д.т. выходзіла з ідэі ранняга экзістэнцыялізму і факта татальнага адчужэння чалавека, абумоўленага стратай Бога або памылковым яго ўсведамленнем. Разуменне Бога ў Д.т. канкрэтызуецца ў ідэі здольнасці асэнсаваць парадаксальнасць быцця, кульмінацыяй якой з’яўляецца спалучэнне божай любові з панаваннем зла ў свеце. Ірацыянальная дыялектыка, якая характарызуе адносіны людзей з Богам, не дазваляе чалавеку спадзявацца на ўласныя сілы і розум, а падае яму толькі надзею на божую ласку. Прадстаўнікі Д.т. аднаўлялі лютэраўскае разуменне тэалогіі, найперш як адносін чалавека і Бога, рэабілітавалі трактоўку веры як асабістага дыялогу з Богам. У 1940—60-я г. Д.т. набыла характар выключна акадэмічнай з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ЎЖЫШКІ,
вёска ў Ашмянскім р-не Гродзенскай вобл., на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 13 км на ПдЗ ад горада і 30 км ад чыг. ст. Ашмяны, 175 км ад Гродна. 523 ж., 190 двароў (1997).
Вядомы з 13 ст. Каля 1495 тут пабудаваны касцёл св. Пятра і Паўла. З 1518 мястэчка. У 16 — пач. 20 ст. належалі Граўжам-Сноўскім, Нарушэвічам, Камаеўскім, Корсакам, Бутрымскім, Кердзеям, Ромерам, Полазавым, Конанцавым і інш. З 1795 у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага пав. Віленскай губ. У 1880-я г. больш за 230 ж., 22 двары, касцёл, школа, штогод праводзіўся кірмаш. У 1922—39 у складзе Польшчы, цэнтр гміны ў Ашмянскім пав., у 1931 — 361 ж., 54 двары. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага р-на. У 1970 — 271 ж., 67 двароў.
Сярэдняя школа, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Георгіеўскі касцёл (канец 18 — пач. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЯРЫ́НА II (Аляксееўна) (сапр. Софія Фрэдэрыка Аўгуста Ангальт-Цэрбсцкая; 2.5.1729, г. Шчэцін, Польшча — 17.11.1796),
расійская імператрыца [1762—96]. З 1745 жонка Пятра III. Маці Паўла I. 9.7.1762 з дапамогай гвардыі скінула з прастола мужа. Праводзіла актыўную ўнутр. (асветны абсалютызм, Генеральнае межаванне, Даравальная грамата 1785, задушэнне Сялянскай вайны 1773—75 і інш.) і знешнюю (Варшаўскі дагавор 1768, рус.-тур. войны 1768—74 і 1787—91, рус.-швед. вайна 1788—90, неўмяшанне Расіі ў вайну за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, удзел Расіі ў падзелах Рэчы Паспалітай, далучэнне да Рас. імперыі бел. і інш. зямель) палітыку. Займалася літ. творчасцю і публіцыстыкай.
Тв.:
Рус.пер. — Записки императрицы Екатерины II. М., 1990 (Рэпрынт. перадрук: Лондон, 1859).
Літ.:
Россия XVIII в. глазами иностранцев. Л., 1989;
Андреев В. Представители власти в России после Петра I: Репр. воспр. изд. 1871 г.Мн., 1990;
Каменский А.Б. «Под сению Екатерины...»: Вторая половина XVIII в. СПб., 1992;
Анішчанка Я.К. Беларусь у часы Кацярыны II (1772—1796 гг.). Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІКІЯ́НЕ (грэч. Paulikianoi, ад імя апостала Паўла),
удзельнікі буйнога ератычнага руху ў Візантыйскай імперыі. Засн. ў 1-й пал. 7 ст. ў Зах. Арменіі армянінам Канстанцінам (пазней прыняў імя Сільван). На рэліг.-філас. дактрыну П. моцна паўплывалі маніхейства і маздакізм (гл.Маздакіцкі рух). Для веравучэння П. (канчаткова аформлена ў пач. 9 ст. ерасіярхам Сергіем-Ціхікам) характэрны дуалізм, вера ў бога дабра (анёл і сын якога — Ісус Хрыстос) і бога зла — Сатанііла. Адмаўлялі культ Маці Божай, прарокаў, святых, неабходнасць царквы і духавенства; з Бібліі прызнавалі толькі Новы Запавет (без пасланняў апостала Пятра). У сярэдзіне 9 ст. П. пад кіраўніцтвам Карвеаса і Хрысахіра стварылі на У Візантыйскай імперыі сваю дзяржаву з цэнтрам у г. Тэфрыка, адкуль рабілі напады ў інш. раёны імперыі. У 872 візант. войскі разбілі П. каля Вафірыяка, а ў 878 захапілі Тэфрыку. Многія П. прымусова пераселены на Балканскі п-аў, дзе моцна паўплывалі на фарміраванне вучэння багамілаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РТАС (Іван Пятровіч) (1754, г. Ічня Чарнігаўскай вобл., Украіна — 17.4. 1835),
расійскі скульптар; прадстаўнік класіцызму. Скончыў Пецярбургскую АМ (1773), выкладаў у ёй у 1779—1835 (з 1814 рэктар). У 1773—79 пенсіянер АМ у Рыме. Майстар мемар. пластыкі, у якой гарманічна спалучаў грамадз. пафас і ідэальную ўзнёсласць вобразаў з іх жыццёвай пераканаўчасцю: надмагіллі С.С.Валконскай (1782), М.І.Паніна (1788), Е.С.Куракінай (1792), Паўла I (1807) і інш. Помнікі К.Мініну і Дз.Пажарскаму (1804—18, Масква), А.Э.Рышэльё (1823—28, Адэса), М.Ламаносаву (1826—29, Архангельск), Аляксандру I (1828—31, Таганрог) вызначаюцца велічнасцю вобразаў, якая ўвасабляе ант. ідэалы мужнасці і дасканалай прыгажосці. Аўтар манум.-дэкар. статуі «Актэон» для фантанаў Пецяргофа (1801), рэльефу «Здабыванне Майсеем вады ў пустыні» на атыку Казанскага сабора ў Пецярбургу (1804—07), партрэтных бюстаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
казыро́к, ‑рка, м.
1. Шчыток у галаўным уборы, які выступае над ілбом; брыль (у 2 знач.). [Бондар] далонню падняў угару казырок.. шапкі і адкрыў высокі.. лоб.Чарнышэвіч.[Лёдзя] ледзь не наткнулася на каржакаватага хлопца ў кепцы з адарваным казырком і таму падобнай на берэт.Карпаў.// Шчыток, які надзяваецца без галаўнога ўбору, для аховы вачэй ад яркага святла.
2. Невялікі навес у чым‑н., над чым‑н. Спорны вясновы дожджык наляцеў знянацку і загнаў Паўла Гушчу пад казырок бліжэйшага пад’езда.Шыцік.
•••
Браць (узяць) пад казырокгл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кандыдату́ра, ‑ы, ж.
1.чыя. Магчымасць ці права каго‑н. выступаць у ролі кандыдата (у 1 знач.). Васіль Бусыга быў кандыдат у валасныя старшыні, але рэвалюцыя і ўсе далейшыя падзеі адвялі яго кандыдатуру.Колас.// Чыя‑н. асоба ў ролі кандыдата. Шаманскі назваў кандыдатуру Паўла Дэшкі.Дуброўскі.Каржакевічаву кандыдатуру .. выставілі на перавыбарах.Крапіва.
2. Тое, што і кандыдат (у 1 знач.). — Была ў нас затрымка з начальнікам штаба, не было добрай кандыдатуры.Лынькоў.Парторг паведаміў, колькі камуністаў прысутнічае, прапанаваў вылучыць кандыдатуры для рабочага прэзідыума.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нямы́, ‑ая, ‑ое.
1. Пазбаўлены здольнасці гаварыць. Нямое дзіця. □ Спачатку я нават не ведаў, што там жаўцее, а потым успомніў, што гэта новы зруб нямога Паўла.Кулакоўскі./узнач.наз.нямы́, ‑ога, м.; няма́я, ‑ой, ж.перан. Маўклівы, ціхі. Навокал — нямыя сосны, далей — гушчар.Карпюк.Скуты холадам даліны, Луг ляжыць нямы.Колас.
2.перан. Скрыты, затоены. Таня з нямым папрокам утаропілася ў Веру.Машара.У дзвярах стаіць маці. У яе посны выраз твару, у блеклых вачах нямое запытанне.Лынькоў.
•••
Нямая картагл. карта.
Нямое кіногл. кіно.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́НІГСЕН Лявонцій Лявонцьевіч [10.2.1745, г. Браўншвайг (паводле інш. звестак — маёнтак Бантэльн каля г. Гановер), Германія — 3.10.1826], расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад кавалерыі (1802), граф (1813). Удзельнік Сямігадовай вайны 1756—63. У 1773 перайшоў на рас. службу з гановерскай арміі. Удзельнік паходаў супраць Турцыі, задушэння сял. вайны 1773—75 пад кіраўніцтвам Е.І.Пугачова. У 1792 удзельнічаў у бітве супраць бел.-літ. войска пад Мірам (19 мая), асадзе Нясвіжскага замка, баях пад Зэльваю, Ваўкавыскам, каля р. Буг (2 ліп.). У час паўстання 1794 са сваім атрадам дзейнічаў паміж Ашмянамі і Дзісной, нанёс паражэнне паўстанцам каля мяст. Солы, за што атрымаў чын ген.-маёра. За ўдзел у ваен. кампаніі на тэр. Літвы атрымаў 1080 душ прыгонных сялян у Слуцкім пав. Удзельнік дварцовага перавароту 1801 (забойства Паўла I). У 1801—06 віленскі ваен. губернатар. У 1806—07 камандзір корпуса і галоўнакамандуючы рус. арміяй, удзельнічаў у баях супраць Напалеона. У вайну 1812 за інтрыгі супраць М.І.Кутузава зняты з пасады нач. Галоўнага штаба. У замежных паходах 1813—14 камандаваў Польск. арміяй. У 1818 звольнены ў адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРТ,
расійскія артысты балета, педагогі.
Павел (Павел Фрыдрых) Андрэевіч (4.12.1844, в. Валынкіна, каля С.-Пецярбурга — 12.8.1917). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1864). У 1880—1904 выкладаў у ім. У 1860—1916 у Марыінскім т-ры; адзін з лепшых класічных танцоўшчыкаў пецярбургскай сцэны. Валодаў свабодным шырокім жэстам, пластычнай і мімічнай выразнасцю. Стварыў галерэю розных па характары вобразаў — напружана драматычных, лірыка-рамант. і востракамедыйных. Паставіў шэраг спектакляў. Сярод вучняў: Г.Паўлава, Т.Карсавіна, А.Ваганава, М.Фокін, В.Ціхаміраў.
Лізавета Паўлаўна (29.4.1891, С.-Пецярбург — 6.11.1975), засл. дз. маст. Расіі (1951). Дачка Паўла Андрэевіча. Скончыла Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1908). У 1908—28 у Марыінскім т-ры. Яе пластычны, дасканалы па форме танец стаў у 1920-я г. эталонам акад. балетнай культуры. Сярод партый: Адэта—Адылія, Аўрора, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Раймонда («Раймонда» А.Глазунова), Нікія («Баядэрка» Л.Мінкуса), Пахіта («Пахіта» Э.Дэльдэвеза), Мірта («Жызэль» А.Адана). Выкладала ў харэагр. вучылішчы і т-ры оперы і балета ў Ленінградзе (1927—34), у харэагр. вучылішчы (1935—60) і Вял. т-ры (з 1935) у Маскве. Сярод вучаніц: А.Шэлест, М.Плісецкая, В.Стручкова, В.Боўт, К.Максімава.