1.Паўднёвае фруктовае дрэва або куст сямейства гранатавых з ярка-чырвонымі кветкамі.
2. Круглы ярка-чырвоны плод гэтай расліны з вялікай колькасцю насення, пакрытага чырвонай сакавітай кісла-салодкай мякаццю. Сокам чырвоным наліты гранаты, Дружна, бы яблыкі, дрэва абселі.Купала.
[Лац. granatum.]
грана́т2, ‑у, М ‑наце, м.
Каштоўны камень цёмна-чырвонага, чырванавата-зялёнага або амаль чорнага колеру.
[Лац. granatum.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ато́ра ’амецце’, ’дробная салома’ (Нас., Гарэц., Касп., Юрч., Серб., ЭШ, Бяльк., Інстр. лекс.). У Насовіча і Бялькевіча таксама ато́ря, ато́рьря, ато́рка, ото́рье ’тс’; аторніца ’лубка ў якой носяць атару’. Рус.дыял. (паўднёвае, заходняе) отора, оторье ’тс’, бранск.атора, аторя, оторье; укр.дыял.сум.атора. Рус.смал.оторница ’лубка для саломы, сена’. Паводле Праабражэнскага, 2, 136, якога падтрымлівае Фасмер, 3, 172, звязана з коранем *ter/tor, прадстаўленым у дзеяяслове церці; дакладней Даль, 2, 743, які змяшчаў отора, оторя ў артыкул оторять, оторить ’абмалаціць, раздрабніць шляхам трэння’; гэта і сапраўды аддзеяслоўны назоўнік ад згаданага дзеяслова (не адзначанага ў беларускіх слоўніках).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
хамелео́н, ‑а, м.
1. Жывёліна атрада лускаватых, якая мае здольнасць мяняць афарбоўку покрыва ў залежнасці ад змен акаляючага прыроднага асяроддзя.
2.Разм. Пра чалавека, які часта мяняе свае погляды і думкі ў залежнасці ад абставін. — Вы [Карніцкі] расказваеце не пра людзей, а пра нейкіх хамелеонаў, — ціха адказала Лазарэўская.Паслядовіч.
3.Спец. Марганцава-кіслы калій, які рэзка мяняе сваю афарбоўку ў розных растворах.
4.Паўднёвае сузор’е, што складаецца з дзесяці зорак.
[Лац. chameleōn.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КУ́ЧМА Леанід Данілавіч
(н. 9.8.1938, с. Чайкіна Ноўгарад-Северскага р-на Чарнігаўскай вобл., Украіна),
украінскі дзярж. і паліт. дзеяч. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1994). Скончыў Днепрапятроўскі ун-т (1960). У 1960—86 працаваў у канструктарскім бюро «Паўднёвае» ў Днепрапятроўску (у 1982—86 1-ы нам.ген. канструктара). У 1986—92 ген. дырэктар вытв. аб’яднання «Паўд.маш.-буд.з-д» у Днепрапятроўску (буйнейшы ў свеце канцэрн па вытв-сці ракет). Нар.дэп. Украіны (з 1990). У 1992—93 прэм’ер-міністр Украіны і чл. Рады нац. бяспекі. З ліп 1994 прэзідэнт Украіны (у ліст. 1999 абраны прэзідэнтам на другі тэрмін). У 1994—96 сустаршыня Канстытуц. камісіі. Ленінская прэмія 1981, Дзярж. прэмія Украіны 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пруса́к ’ураджэнец або жыхар Прусіі; паўночна-ўсходні немец’, пру́сы ’група балтыйскіх плямён, якія насялялі паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора’ (ТСБМ), Прусы, Прушчына ’краіна Прусія’ (Варл.). Рус.пруса́к ’жыхар Прусіі’, пруца́к ’немец’, дыял.пруц, укр.прус ’прусак’, ст.-рус.Прусы ’Прусія’, польск.prusak ’прусак’, Prusy ’Прусія’. Ва ўсходнеславянскіх мовах праз польск. са ст.-прус.prū́sis ’прус’, літ.prū́sas, лат.prũsis ’тс’, Prūšmale ’Прусія’ (Мюленбах-Эндзелін З, 400). Этымалогіі этноніма няма. Траўтман (Altpreuß., 411) тлумачыў назву з *Po‑rusi, г. зн. ’тыл, якія жывуць паблізу Русі, па Русі’, што з’яўляецца непрымальным. Брукнер (439) выводзіў слова ад praũsti ’мыць’, prusnà ’морда, пыса’, што таксама вельмі няпэўна (Фасмер, 3, 389; ЕСУМ, 4, 617).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
эква́тар, ‑а, м.
Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй.Калачынскі.// Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.
•••
Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.
Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.
[Лац. aequator ад aequus — роўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
алі́ва, ‑ы, ж.
1. Вечназялёнае паўднёвае дрэва сямейства маслінавых; масліна. Дык няхай гучыць над светам слова, Слова гневу ходзіць па зямлі, Каб пад сонцам цвіў мой край сасновы І алівы вашыя цвілі!..Рудкоўскі.
2. Ядомы плод гэтага дрэва.
3. Алей, атрыманы з яго пладоў.
4. Змазачнае масла. [Пракоп:] Трактар каштуе вялікіх грошай: і сам ён дарагі, і бензін аплаціць трэба, аліву.Колас.У ваччу яшчэ стаялі высокія сцены, чорныя з жаўтаватым водлівам, машынная аліва на жалезных прэнтах і калёсах.Чорны.
[Лац. oliva.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эква́тар
(лац. aequator = які выраўноўвае)
уяўная лінія, якая дзеліць зямны шар на два паўшар’і — паўночнае і паўднёвае, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць;
магнітны э. — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю;
нябесны э. — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
па́льма, ‑ы, ж.
1.Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы.Маўр.Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма.Федасеенка.
•••
Какосавая пальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.
Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.
Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).
[Лац. palma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
карка́с, ‑а, м.
1. Унутраная апорная частка збудавання, канструкцыі, на якой трымаюцца астатнія часткі. Рабочыя паставілі каркас, абшылі яго плітамі, накрылі дах, і праз пяць дзён на будаўнічай пляцоўцы ўжо ўзвышаўся новы прыгожы дом.«Звязда».[Антон Цярэнцевіч] зняў шкурку з забітай чаплі, потым зрабіў з дроту каркас, абкруціў яго ватай і цяпер нацягвае на каркас шкурку.В. Вольскі.// Астаткі якога‑н. прадмета, што захоўваюць яго першапачатковыя абрысы. Там і сям на полі дыміліся шкілеты разбітых аўтамашын, каркасы абгарэлых танкаў.Дудо.
2.Паўднёвае дрэва сямейства ільмовых з вельмі цвёрдай драўнінай, якая ідзе на выраб духавых інструментаў; каменнае дрэва.
[Іт. carcassa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)