дэпрэ́сія2
(лац. depressio = паніжэнне, паглыбленне)
участак зямной паверхні, які ляжыць ніжэй узроўню мора (параўн. крыптадэпрэсія).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бемо́ль
(фр. bémol, ад іт. bemolle)
нотны знак, які азначае паніжэнне ноты на паўтону (параўн. дыез).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пнеўмасклеро́з
(ад гр. pneumon = лёгкае + склероз)
разрастанне злучальнай тканкі лёгкіх, якое выклікае паніжэнне дыхальнай здольнасці лёгкіх.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЗАХО́ДНЕ-АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
паніжэнне дна ва ўсх. ч. Індыйскага ак. Акаймоўваецца на Пд Заходне-Аўстралійскім хр., на З Усходне-Індыйскім хр., на Пн падводнымі гарамі паміж а-вамі Какосавымі і Раства, на У мацерыковым схілам Аўстраліі. Пераважае расчлянёны пагоркавы рэльеф. Каля Аўстраліі буйныя горныя масівы, магчыма, рэшткі стараж. мацерыковых структур. Глыб. да 5000—6500 м, на асобных падняццях памяншаецца да 1555 м. Грунты — чырв. гліны, радыялярыевыя і фарамініферавыя глеі. Шырока развіты жалеза-марганцавыя канкрэцыі.
т. 7, с. 12
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБЕРЫ́ЙСКІЯ ГО́РЫ (Cordillera Ibérica),
горы на ПнУ Пірэнейскага п-ва, у Іспаніі, каля паўн.-ўсх. ускраіны плато Месета. Даўж. 440 км. Выш. да 2313 м (г. Манкайо). Паніжэнне з далінай р. Халон падзяляе горы на масівы больш высокія з альпійскімі вяршынямі на ПнЗ і больш нізкія, значна закарставаныя на ПдУ. Слаба расчлянёныя складкава-глыбавыя масівы, складзеныя з мезазойскіх вапнякоў, пясчанікаў, кварцытаў. Радовішчы жал. руды. Міжземнаморскія хмызнякі, на ПнЗ — шыракалістыя і хваёвыя лясы.
т. 7, с. 143
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
degradacja
ж.
1. разжалаванне; паніжэнне ў пасадзе;
2. перан. дэградацыя; заняпад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
precipitate2 [prɪˈsɪpɪtət] adj. fml
1. імклі́вы, імпэ́тны;
precipitate retreat імклі́выя ўцёкі, адступле́нне
2. рапто́ўны, нечака́ны; ху́ткі;
a precipitate drop in the temperature рэ́зкае паніжэ́нне тэмперату́ры
3. неабду́маны, неаба́члівы, безразва́жлівы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
КО́НГА ЎПА́ДЗІНА,
шырокае паніжэнне ў Цэнтр. Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга. Дыям. каля 1000 км. Адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы, запоўненай магутнай тоўшчай стараж. і сучасных асадкавых парод (пясчанікі, сланцы, пясок, гліна). Плоскае днішча размешчана на выш. 300—500 м, акаймавана ступеньчатымі плато і пласкагор’ямі. Дрэніруецца р. Конга і рэкамі яе басейна. Гарачы, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны клімат. Сярэднямесячныя т-ры ад 23 °C да 27 °C. Ападкаў да 2000 мм і больш за год. Вечназялёныя вільготныя і лістападныя лясы.
т. 8, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГЧЫ́НА,
лінейна выцягнутае эразійнае паніжэнне рэльефу са спадзістымі (15—45°) схіламі, якія плаўна пераходзяць да днішча і водападзелу. Утвараюцца пераважна ад размыву глебы і грунтоў снегавой вадою і ліўневымі дажджамі. Глыбіня Л. 3—15 м і больш, шыр. ад дзесяткаў да 150—200 метраў. Форма папярочнага сячэння Л. карытападобная, днішча плоскае ці слабаўвагнутае. Звычайна задзернаваныя, нахіленыя ў адным напрамку. Пры далейшым развіцці могуць ператварацца ў яр. На Беларусі Л. трапляюцца найчасцей у цэнтр. і паўн. раёнах.
т. 9, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэвальва́цыя
(фр. dévaluation)
1) паніжэнне залатога забеспячэння грашовай адзінкі краіны або паніжэнне яе курсу ў адносінах да валют іншых краін (проціл. рэвальвацыя);
2) перан. абясцэньванне ў маральным плане (напр. д. сяброўскіх пачуццяў).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)