Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
submission[səbˈmɪʃn]n.
1. падпара́дкаванне, пако́рнасць, паслушэ́нства;
starve smb. into submissionпакара́ць каго́-н. го́ладам
2. зая́ва, пада́ча (дакументаў на разгляд)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
МО́РЫЦ АРА́НСКІ (Maurits van Oranje; 14.11.1567, г. Дыленбург, Германія — 23.4.1625),
нідэрландскі дзярж. дзеяч, палкаводзец. Прынц, граф Насаўскі. Сын Вільгельма I Аранскага. Пасля забойства бацькі старшыня Дзярж. савета Генеральных штатаў і ген.-адмірал ВМС (з 1584), статхаўдэр (правіцель) Галандыі і Зеландыі (з 1585), потым таксама Утрэхта і Аверэйсела (з 1590), Гелдэрна (з 1591) і Гронінгена (з 1621). З 1590 галоўнакамандуючы. Рэфармаваў армію (увёў новую тэхніку аблогі, выкарыстанне малых баявых падраздзяленняў, строгую дысцыпліну), на чале яе вызваліў ад ісп. панавання паўн. правінцыі Нідэрландаў (1591—94). Перагаворы пра заключэнне перамір’я з Іспаніяй (1609) і інш. падзеі ў Нідэрландах выклікалі канфлікт М. з вял. пенсіянарыем (фактычным правіцелем) Галандыі Я. ван Олдэнбарневелтам, якога М. загадаў пакараць смерцю (1619).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Па́рка1 ’пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад па́рыць < па́ра1 (гл.). Адносна семантыкі параўн. чэш.napařiti ’пакараць’, першапачаткова ’пакараць розгамі, якія клаліся ў гарачую ваду, каб распарыліся’.
Па́рка2 памяншальнае да па́ра2 (Нас.), ’пара коней’ (Янк.), ’двайны колас, спарыш’ (ТС). Да пара2 з суф. ‑к‑.
Па́рка3 ’парка (адзенне)’ (ТСБМ). Праз рус.па́рка (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 74) з нямецкага parka ’тс’ (гл. Фасмер, 3, 207).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
capitally
[ˈkæpɪtəli]
adv.
1) ве́льмі до́бра, выда́тна
2) на сьмерць
to punish capitally — пакара́ць сьме́рцю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Працві́чка ’частае пакаранне розгамі’ (Нас.). Дэрыват з суф. ‑к‑ ад працві́чыць ’пакараць розгамі’ (Нас.), магчыма, пад уплывам польск.ćwiczyć się ’практыкавацца’. Сюды ж, відаць, працві́чыцца ’дазнацца’ (нясвіж., Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нату́заць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Тузаючы, ушчуць, пакараць. Натузаць хлапчука за валасы.
2.Разм. Натрудзіць цяжкай працай, звязанай з рэзкімі рухамі. Натузаць рукі. □ Награблася, натузала плечы. Палажыла галоўку на сене.Гурло.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыцю́жыць перан. ’абмежаваць у чым-небудзь’: німа ніякай прокідзі — вот прыцюжыла (паст., Сл. ПЗБ). Рус.смал.притюжить ’пакараць, утаймаваць, уціхамірыць’. Няясна. Магчыма, да цю‑га! (гл.), вокліч, якім наганяюць воўка пры паляванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАГНЕ́ДА РАГВАЛО́ДАЎНА (?, г. Полацк —1000),
полацкая князёўна, дачка полацкага кн.Рагвалода, жонка вял.кн.Уладзіміра Святаславіча, маці кн.Ізяслава Уладзіміравіча. Паводле летапісаў, адхіліла сватанне Уладзіміра Святаславіча, які тады княжыў у Ноўгарадзе. Каля 980 Уладзімір захапіў Полацк, забіў бацьку, маці і двух братоў Р.Р., а яе гвалтоўна зрабіў сваёй жонкай і даў слав. імя Гарыслава. З пачуцця помсты Р.Р. зрабіла няўдалы замах на жыццё мужа. Уладзімір хацеў пакараць Р.Р., але за маці заступіўся сын Ізяслаў. Тады Уладзімір саслаў Р.Р. і сына ў г. Ізяслаўль (Заслаўе). Паводле падання, пасля хрышчэння Уладзіміра і ліквідацыі яго гарэма Р.Р. адмовілася другі раз выйсці замуж і пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасіі. Каля Заслаўя назвы ўрочышчаў звязаны з імем Р.Р.
Літ.:
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
Г.В.Штыхаў.
Да арт.Рагнеда Рагвалодаўна. Рагнеда і Уладзімір. Мастак С.І.Грыбкоў.