Ubi leonis pellis deficit, vulpinam induendam esse
Дзе няма шкуры льва, там варта надзяваць шкуру лісы.
Где нет шкуры льва, там следует надевать шкуру лисицы.
бел. Дзе сілаю не возьмеш, трэба розумам надтачыць. Дзе не пераскочу, там падлезу. На панскі розум ёсць мужыцкая хітрасць. Не сілаю трэба браць, а уменнем.
рус. Где силой взять нельзя, там надо полукавить. Нельзя перескочить ‒ так можно подлезть. Ловят волка не гонкою, а уловкою.
фр. Ce que lion ne peut le renard le fait (Что не может лев, сделает лиса).
англ. A wise man will hit at the edge of his wit (Мудрый человек бьёт остриём ума).
нем. Kraft allein tut’s nicht (Одна сила ничего не сделает).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Suadelae multae fabricabunt atria stulte
Чым больш парад, тым горшы дом.
Чем больше советов, тем хуже дом.
бел. Дзе кухараў шэсць, там нечага есць. У сямі нянек дзіця без носу. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе трое на куце сядзіць, там у гаршку трасца кіпіць. Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна.
рус. У семи нянек/мамок дитя без глазу. Чем больше поваров, тем хуже суп. У семи пастухов овцы не стало. Где нянек много, там дитя безного. Где много лекарей, там много недугов. У семи дворов один топор, да и тот без топорища.
фр. Plus il y a de cuisiniers moins la soupe est bonne (Чем больше поваров, тем хуже суп). Chez sept nourrices l’enfant sans yeux (У семи нянек дитя без глаз).
англ. Too many cooks spoil the broth (Слишком много поваров портят бульон).
нем. Viele Köche verderben den Brei (Много поваров портят кашу). Viele Hirten, übel gehütet (Много пастухов плохо стерегут).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
слабе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.
Рабіцца слабым ці больш слабым (у 1, 2, 5, 7–9, 14 знач.). Дарога далёкая, цяжкая, коні слабеюць. Брыль. Ён [воўк] рэшту сіл ізноў збірае. Мацней на лапы налягае, Ды іх няма за што зацяць, Яны слабеюць, слізгацяць. Колас. З кожным днём слабела вастрыня зроку. Марціновіч. Пустаты няма. Там, дзе слабее палітычная работа, ажывае чужая ідэалогія. Дзенісевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзець, дзену, дзенеш, дзене; зак., каго-што (ужываецца з прысл. «дзе», «недзе», «куды», «некуды»).
Разм.
1. Палажыць куды‑н. так, што цяжка знайсці. Куды ты дзеў маю кнігу?
2. Змясціць куды‑н., знайсці для каго‑, чаго‑н. месца, прытулак і пад. — Куды ж вы .. [трусоў] дзенеце? У вальер да ўсіх? Ракітны. [Люба] пачала звязваць лахманы, каб цяпер увечары, без людскіх вачэй, вынесці іх адгэтуль назаўсёды і дзе-небудзь дзець іх. Чорны. // Выкарыстаць, патраціць. Некуды дзець час. Некуды дзець грошы.
•••
Дзець некуды (няма куды) — надта многа.
Некуды (няма куды) вачэй дзець — пра пачуццё сораму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкла́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Перанясенне на больш позні час; адтэрміноўка. І яшчэ была адна прычына, што таксама казала за адклад: сёння якраз прыйшоў ліст ад Алёнкі. Колас. Адклад не ідзе на лад. Прыказка. З адкладу няма ладу. Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прасушы́цца, ‑сушуся, ‑сушышся, ‑сушыцца; зак.
Стаць сухім, поўнасцю высахнуць. Падушка прасушылася. // Прасушыць сваё адзенне, абутак. [Дзед:] — А лапці — яны па сухому добры абутак. У снезе ж лапаць, як грыб гнілы. Вернешся на начлег у халодны барак. Прасушыцца няма дзе. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Не́гдзе ’недзе; няма дзе’ (Сл. ПЗБ, Пятк. 2), нёгдзя ’тс’ (карэл., Нар. лекс., Сл. ПЗБ), рус. негде ’тс’, польск. niegdzie ’недзе’, каш. ńegse, чэш. nékde, славац. niekde, в.-луж. nehdźe, н.-луж. negźe, славен. дыял. negde, серб.-харв. негде, балг. дыял. негде, макед. негде. Прасл. *nekbdef утворана шляхам аглюцінацыі з часціцы *пё‑ (гл. не-) і пытальнага займеннікі *kbdě (гл. дзе); аманімічныя формы са значэннем ’няма дзеі узніклі ва ўсходнеславянскіх мовах са спалучэнняў тыпу *не есть где > не е(сть) где > негде, напр., негдзе перайсці (ESS/J SG, 2, 481; Шустар-Шэўц, 13, 998). Параўн. нёдзе, нейдзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
наве́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Пабываць дзе‑н., у каго‑н., прыйсці або прыехаць куды‑н., да каго‑н. [Карнею] цяпер няма часу наведаць маці ў бацькоўскім доме. Гроднеў. За тры дні малады Забродскі паспеў наведаць усіх сваякоў. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕНЕТЫ́ЧНАЯ ІНЖЫНЕ́РЫЯ, генная інжынерыя,
раздзел малекулярнай біялогіі, звязаны з мэтанакіраваным канструяваннем новых спалучэнняў генаў, якіх няма ў прыродзе. Узнікла ў 1972 (П.Берг, ЗША). Разам з клетачнай інжынерыяй ляжыць у аснове сучаснай біятэхналогіі. Генетычная інжынерыя засн. на даставанні з клетак якога-небудзь арганізма гена (які кадзіруе неабходны прадукт) або групы генаў і злучэнні іх са спец. малекуламі ДНК (т.зв. вектарамі), здольнымі пранікаць у клеткі інш. арганізма (пераважна мікраарганізмаў) і размнажацца ў іх. Гал. значэнне пры генетычнай інжынерыі маюць ферменты — рэкстрыктазы, кожны з якіх рассякае малекулу ДНК на фрагменты ў вызначаных месцах, і ДНК-лігазы, што сшываюць малекулы ДНК у адзінае цэлае. Пасля выдзялення і вывучэння такіх ферментаў стала магчыма стварэнне штучных генет. структур. Рэкамбінантная малекула ДНК мае форму кальца, дзе размешчаны ген (гены) — аб’ект генет. маніпуляцый і вектар (фрагмент ДНК, які забяспечвае размнажэнне ДНК і сінтэз канчатковых прадуктаў жыццядзейнасці генет. сістэмы — бялкоў). Генетычная інжынерыя адкрывае новыя шляхі вырашэння некат. праблем генетыкі, медыцыны, сельскай гаспадаркі. З дапамогай генетычнай інжынерыі атрыманы шэраг біялагічна актыўных злучэнняў: інсулін і інтэрферон чалавека, авальбумін, калаген і інш. пептыдныя гармоны.
Э.В.Крупнова.
т. 5, с. 157
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛО́ГІЯ БЫЦЦЯ́,
адно з асноўных паняццяў каталіцкай філасофіі — тамізму, паводле якога Бог і ўсё ім створанае знаходзяцца ў суадносінах з агульным для іх быццём. Фама Аквінскі ўзвёў аналогію быцця ў фундаментальны прынцып гэтай дактрыны і распрацаваў яго філас. змест. У 20 ст. ўклад у распрацоўку аналогіі быцця, вызначэнне сфер і магчымасцяў выкарыстання зрабілі Э.Пшывара, Ф. Ван Стэенберген, Б.Лакебрынк, К.Ранер. Сутнасць аналогіі быцця ў тым, што паміж Богам і яго тварэннямі існуюць першапачатковыя адносіны падабенства ў адрозненнях і адрозненні ў падабенстве. Таму адносіны аналогіі могуць пераважаць толькі там, дзе няма ні поўнага падабенства, ні поўнага адрознення, а спалучаюцца адно з адным. Першасным, вызначальным прызнаецца падабенства, першакрыніца якога — стварэнне Богам сусвету і ўсяго, што ў ім існуе. Гэта дае магчымасць філас.-тэалагічнымі сродкамі абгрунтоўваць быццё Бога як першакрыніцу створанага сусвету розных падабенстваў, сярод якіх самае набліжанае да творчай магутнасці стваральніка — творчая дзейнасць чалавека. Але яе нельга атаясамліваць з творчым актам стварэння, бо яна толькі набліжаецца да яго паводле падабенства (аналогіі).
Я.М.Бабосаў.
т. 1, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)