pracownik administracyjny — адміністрацыйны работнік;
pracownik handlu — работнік гандлю;
pracownik najemny — наёмны работнік;
pracownik biurowy — служачы;
pracownik naukowy — навуковы работнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Маладзе́ц, Р. скл. малайца, мыладзец, молодзец ’статны, атлетычнага складу малады чалавек’, ’малайчына, зух’, ’жаніх’, малайца́ ’тс’ (ТСБМ, Нас., Др.-Падб., Касп., Бяльк., ТС, Федар. 6, Яруш.); маладзе́цкі ’здаровы’ (брасл., Сл. ПЗБ; ТСБМ). Апошняе, аднак, паводле Крукоўскага (Уплыў, 61) — запазычанне з рус. мовы. Укр.молодець, рус.молодец ’тс’, польск.młodziec ’жаніх на вяселлі’, ’адростак’ ст.-чэш.mladec, славен.mládec ’юнак’, ’слуга’, ’жаніх’, серб.-харв.mladac ’жаніх’. Прасл.moldьcь ’юнак’. Да малады́ (гл.).
Маладзе́ц2, мыладзе́ц, мъладзе́ц ’парабак, наёмны (на 1 год) работнік’ (Грыг., Нік., Оч. 2, Касп.), бешан. ’рабочы на плыце, падначалены ў галоўнага сплаўшчыка’ (Нар. сл.). Рус.молоде́ц ’прыказчык, работнік’ (Зах. Дзвіна), ’рабочы-вясляр на пярэднім канцы плыта’. Бел.-рус. ізалекса. Аналагічна серб.-харв.мла̏ђи ’слугі, чэлядзь’. Да маладзец1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабо́тнік, ‑а, м.
1. Чалавек, заняты работай; працаўнік. І на жніве, і на малацьбе паказаў [старшыня] аднавяскоўцам тое ўмельства хлебароба, якое жыве, не памірае ў сэрцы добрага работніка праз доўгія гады.Бялевіч.Дзед Баўтрук работнік сумленны. Гарачкі ў рабоце не пароў, а рабіў паважна, але гладка і акуратна.Колас.// Той, хто можа выконваць работу, працаваць. «Які з цябе работнік, — гаварылі гаспадары. — Вецер свісне, дык упадзеш».Бядуля.
2.чаго або які. Той, хто пастаянна працуе дзе‑н., прафесійна займаецца якой‑н. дзейнасцю. Партыйны работнік. Работнікі сельскай гаспадаркі. Работнікі друку. □ Работнікі музея любоўна захоўваюць усё, што звязана з жыццём Леніна.«Звязда».Работнік літаратуры і мастацтва нямала і нядрэнна расказалі аб подзвігах і героях фронту і тылу.Брыль.
3. Той, хто абслугоўвае каго‑н. сваёй працай. Наняць работніка. □ [Бародзіч:] — Мы не проста чужыя, панятыя работнікі, мы робім .. самі на сябе.Чорны.Забегаліся вятры — служакі-гаротнікі: Ніхто не ідзе да зімы ў работнікі.Тармола.//Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак. — На лішняга работніка грошай у мяне няма, а падсвінкі аж зямлю грызуць ад голаду...Бажко.
•••
Наменклатурны работнік — работнік, які значыцца ў спісе кіруючых асоб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
płatny
płatn|y
платны; аплатны; які падлягае аплаце;
rachunek ~y w maju — рахунак з тэрмінам плацяжу ў маі;
~e usługi — платныя паслугі;
~y morderca разм.наёмны забойца; кілер;
~e gotówką — аплата наяўнымі;
~e z góry — папярэдняя аплата;
~e przy odbiorze — аплачваецца пры атрыманні
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
hack
I[hæk]1.
v.t.
1) сячы́, рэ́заць няро́ўна, абы-я́к
2)
а) матыкава́ць
б) зраза́ць каля́ ко́раня
2.
v.i.
1) спрычыня́ць рэ́заную ра́ну
2) ка́шляць сухі́м ка́шлем
3.
n.
1)
а) рэ́заная ра́на
б) засе́чка на дрэ́ве
2) прыла́да, сяке́ра f.; кі́рка, маты́ка f.
3) сухі́ ка́шаль
II[hæk]1.
n.
1)
а) наёмны конь ці фурма́нка
б) informal таксі́n., indecl.
2) верхавы́ ці запражны́ конь
3) кля́ча f.
4) літарату́рны падзёншчык, кампіля́тар -а m.
2.
v.i.
1) е́хаць ступо́ю
2) informal быць таксі́стам
3.
v.t.
1) рабі́ць бана́льным, зьбі́тым, шаблённым
2) informal піса́ць на кале́не
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)