наё́мны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
наё́мны |
наё́мная |
наё́мнае |
наё́мныя |
| Р. |
наё́мнага |
наё́мнай наё́мнае |
наё́мнага |
наё́мных |
| Д. |
наё́мнаму |
наё́мнай |
наё́мнаму |
наё́мным |
| В. |
наё́мны (неадуш.) наё́мнага (адуш.) |
наё́мную |
наё́мнае |
наё́мныя (неадуш.) наё́мных (адуш.) |
| Т. |
наё́мным |
наё́мнай наё́мнаю |
наё́мным |
наё́мнымі |
| М. |
наё́мным |
наё́мнай |
наё́мным |
наё́мных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
наёмны, -ая, -ае.
1. Які працуе па найме або які выконваецца наёмнай сілай.
Н. рабочы.
Наёмная праца.
2. Які здаецца ў наём за пэўную плату.
Наёмная кватэра.
3. Падкуплены, прадажны.
Н. забойца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
наёмны в разн. знач. наёмный;
○ ~ная пра́ца — наёмный труд
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наёмны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да найму. Наёмная плата. // Які адбываецца, робіцца на аснове найму. Наёмная праца.
2. Які працуе, служыць у наймах. Наёмны салдат. □ Манапалістычная буржуазія імкнецца да максімальнага павелічэння нормы прыбавачнай вартасці за кошт .. перанапружвання фізічных сіл наёмных рабочых. «Звязда».
3. Які здаецца ці наймаецца за плату, не свой. Наёмная кватэра.
4. перан. Падкуплены, прадажны. Наёмны забойца. Наёмны шпіён.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наёмный в разн. знач. наёмны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
рабо́чы¹, -ага, мн. -ыя, -ых, м.
Наёмны работнік, які займаецца вытворчай працай.
Высокакваліфікаваны р.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фія́кр, ‑а, м.
Наёмны лёгкі экіпаж у гарадах Заходняй Еўропы.
[Фр. fiacre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
забо́йца, -ы, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМ -ы, Т -ай (-аю), ж., мн. -ы, -аў.
Той, хто ўчыніў забойства.
Наёмны з.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пралета́рый, -я, мн. -і, -яў, м.
Наёмны рабочы, пазбаўлены сродкаў вытворчасці.
|| ж. пралета́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.
|| прым. пралета́рскі, -ая, -ае.
П. светапогляд.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прыка́зчык, -а, мн. -і, -аў, м. (уст.).
1. Наёмны служачы ў гандлёвай установе; прадавец.
2. Служачы ў маёнтку, які кіраваў гаспадаркай памешчыка.
|| прым. прыка́зчыцкі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)