ПЕ́РМЕКЕ ((Permeke) Канстан) (31.7.1886, г. Антверпен, Бельгія — 4.1.1952),
бельгійскі мастак; вядучы прадстаўнік бельг.экспрэсіянізму. Вучыўся ў АМ у г. Гент (1904). У 1909—12 узначальваў «2-ю групу» бельг.маст. латэмскай школы. Для ранніх твораў характэрны пошукі выразных сродкаў праз аналіз мясц. мастацтва: «Зіма ў Фландрыі» (1.912), «Мацярынства» (1913). Пазней працаваў у рэчышчы экспрэсіянізму: «Чужы», «Мяснік» (абодва 1916), «Аматар сідру» (1917), «Едакі бульбы» (1935). Творам (марыны, выявы сялян і рыбакоў, аголеная натура), выкананым у шырокай манеры з насычаным каларытам, уласцівы жывапісная экспрэсія ў кантрасце з цяжкавагавасцю форм, трагізм светаўспрымання, містычная напружанасць маст. бачання. З 1935—36 працаваў і як скульптар («Галава Хрыста», 1936, і інш.).
Літ.:
Алпатов М.В. Пейзажи К. Пермеке // Алпатов М.В. Этюды по истории западноевропейского искусства. 2 изд. М., 1963.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
характар, натура, нораў, душа, псіхалогія
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
ненае́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Такі, якога цяжка накарміць; пражэрлівы; заўсёды галодны. Ненаедныя птушкі.
2.перан. Які не можа здаволіцца тым, што мае; прагны. Ненаедная натура. Ненаеднае горла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тату́рыцца ’глядзець з-пад ілба’ (Ласт.). Няясна, параўн. та́тур (tátur): у маго́ тату́ра саба́чая нату́ра (ваўк., Федар. 4), якое Федароўскі (там жа, 311) выводзіць з тата (tàtur jest tàto zmieniony dla rymu), гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
yielding
[ˈji:əldɪŋ]
adj.
пада́тлівы, састу́плівы
a yielding nature — пада́тлівая нату́ра
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
бага́ты, -ая, -ае; багаце́йшы.
1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны.
Б. чалавек.
Б. (наз.) беднага не разумее.
2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.
Б. ўлоў.
Б. край.
3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.
Б. касцюм.
4.перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.
Багатая натура.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
музыка́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны да музыкі; які тонка разумее музыку. Музыкальныя здольнасці. Музыкальная натура.
2. Прыемны для слыху; меладычны. Музыкальны голас. □ Купала як паэт вельмі даражыць музыкальным бокам паэзіі.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паршы́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Хворы на паршу; шалудзівы. Паршывы кот.
2.перан.Разм. Вельмі дрэнны. — Натура мая, — тут Лапкоў голас загучаў злосцю: — паршывая натура! Але я зламлю яе!..Колас.Які недаступны калісьці быў лес пры панах! Колькі збожжа ці грошай трэба было аддаць за кубаметр сасны або вазок паршывых дроў!..Брыль.//Груб. Агідны, нікчэмны, не варты ўвагі. Усю вайну ў пяхоце — і ніводнай драпіны, а тут нейкі паршывы прыстрэлачны снарад — і па ім, па Андрэю Лялюгу.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)