auf ein ~ zusámmenschrumpfen скарача́цца да мі́німуму
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
сэт
(англ. set)
партыя гульні ў тэніс, у якой неабходна выйграць мінімум 6 яе частак (геймаў), каб мець двайную перавагу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗАНАСФЕ́РА (ад грэч. ozo пахну + сфера),
азонавы экран, слой у межах стратасферы з павышанай канцэнтрацыяй азону (на выш. 20—25 км у 10 разоў большая, чым каля паверхні Зямлі). Затрымлівае асн.ч. пагібельнага для ўсяго жывога касм. выпрамянення. Максімум азону ў азанасферы прыпадае на вясну, мінімум — на восень. З сярэдзіны 1980-х г. над Антарктыдай было зафіксавана перыяд. знікненне азону (азонавая дзірка), зменшылася яго колькасць і над іншымі тэрыторыямі. Мяркуюць, што ўзнікненне і пашырэнне азонавых дзірак тлумачыцца ўздзеяннем на азанасферу выкідаў у атмасферу хлорфторвугляродаў (фрэонаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНДЫДА́Т (ад лац. candidatus літар. апрануты ў белае; у Стараж. Рыме спаборнік на атрыманне дзярж. пасады надзяваў белую тогу),
1) асоба, вылучаная для выбрання дэпутатам заканадаўчай установы, для замяшчэння якой-н. пасады ці прыёму ў якую-н. арг-цыю; малодшая вучоная ступень у дарэв. Расіі, якая прысвойвалася пасля заканчэння з адзнакай вышэйшай навуч. установы, напр. К. славеснасці.
2) К. навук у краінах СНД — першая вучоная ступень; асоба, якой прысуджана гэтая ступень. Прысуджаецца асобам з вышэйшай адукацыяй, што здалі кандыдацкі мінімум і абаранілі кандыдацкую дысертацыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ПТЫМУМ (ад лац. optimum найлепшае),
сукупнасць найбольш спрыяльных умоў; найлепшы варыянт рашэння задачы або шлях дасягнення мэты пры дадзеных умовах і рэсурсах. Для дасягнення О. неабходна аптымізацыя; сітуацыя, пры якой дасягаецца О., наз. аптымальнай. О. эканамічны ў шырокім сэнсе — найб. эфектыўнае функцыянаванне вытв-сці, у вузкім — найлепшае выкарыстанне матэр. рэсурсаў, пры якім дасягаецца магчымы макс. эфект вытв-сці або магчымы мінімум затрат. О. сацыяльны — стан сац. сістэмы, які з’яўляецца найлепшым з пункту гледжання рэалізацыі яе мэт пры дадзеных унутр. і знешніх умовах і рэсурсах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
програ́ммав разн. знач. прагра́ма, -мы ж.;
програ́мма-ма́ксимум прагра́ма-ма́ксімум;
програ́мма-ми́нимум прагра́ма-мі́німум;
програ́мма конце́рта прагра́ма канцэ́рта;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мініма́кс
[ад міні(мум) + макс(імум)]
мат. значэнне функцыі дзвюх пераменных (x, y), якога яна дасягае, калі ўзяць спачатку максімум па y, а потым мінімум па x.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
тэхні́чныв разн. знач. техни́ческий;
~ная адука́цыя — техни́ческое образова́ние;
~ныя культу́ры — техни́ческие культу́ры;
○ т. мі́німум — техни́ческий ми́нимум;
т. рэда́ктар — техни́ческий реда́ктор
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПУРЫ́ЗМу мастацтве,
плынь у франц. жывапісе 1910—20-х г. Заснавальнікі і гал. прадстаўнікі — А.Азанфан і Ле Карбюзье. У сваім маніфесце «Пасля кубізму» (1918) яны адвяргалі дэкаратывісцкія тэндэнцыі кубізму 1910-х г. і прынятую ім адвольную дэфармацыю натуры, дэкларавалі стварэнне мастацтва дэкаратыўнага паводле сваёй мэты і крайне строгага па форме, ачышчанага ад дэталей і ўскладненняў. У творах, якія вызначаліся падкрэсленай плоскаснасцю, плаўнай рытмікай паўпразрыстых сілуэтаў і контурных абрысаў наўмысна аднатыпных прадметаў, пурысты імкнуліся да рацыяналістычна дакладнай перадачы ўстойлівых прадметных форм, выяўлення першасных элементаў, на ўспрыняцце якіх затрачваўся б мінімум энергіі. У эстэтыцы П. склаліся прынцыпы функцыяналізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЎНАВА́ГА ТЭРМАДЫНАМІ́ЧНАЯ,
стан тэрмадынамічнай сістэмы, у які яна самаадвольна пераходзіць, калі знаходзіцца ў пастаянных знешніх умовах ці з’яўляецца замкнутай. Працэс такога пераходу наз.рэлаксацыяй.
Пры Р т. спыняюцца неабарачальныя працэсы (напр., дыфузія, цеплаправоднасць, тэрмадыфузія). Неабходныя ўмовы Р.т. — роўнасць ва ўсіх пунктах сістэмы тэмпературы, ціску, хімічных патэнцыялаў для кожнай яе кампаненты і інш. Гэтыя параметры могуць мець у невялікіх аб’ёмах малыя ваганні адносна сваіх сярэдніх значэнняў (флуктуацыі). Дастатковая ўмова Р.т. — экстрэмум аднаго з патэнцыялаў тэрмадынамічных. Напр., у ізаляванай сістэме (мае фіксаваныя энергію і аб’ём) Р.т. адпавядае максімум энтрапіі, у сістэме з фіксаванымі т-рай і аб’ёмам — мінімумсвабоднай энергіі.