па́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да пана; належыць пану. Зямля — дзе глянеш — панская, Вада, лес, дол, гара. Танк. Панскі палац пачаў ужо гарэць з аднаго канца. Лынькоў.

2. Уласцівы пану; прасякнуты пагардлівымі адносінамі да каго‑, чаго‑н. Людзі ў цішы сваіх цёмных і лясных закуткаў думалі, як захаваць мізэрны запас хлеба.., як усцерагчы сваю худобу, каня і іншы набытак ад панскай ненаеднасці. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мясці́на, месці́на, ме́сціна, ме́сцінка ’пэўная частка якой-небудзь тэрыторыі; асобнае месца’, ’мясцовасць’, ’край, раён, акруга’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), укр. чаркаск. місти́на ’месца’, рус. мести́на, ме́стина: смал., пск. ’месца’, уладз., арл. ’мясцовасць’; польск. mieścinaмізэрны горад’, ’непрыгожая, бедная мясціна’, серб.-харв. mjestina ’вялізны горад’ (у Стуліча). Прасл. městina < město > ме́ста (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шмат Участак, невялікая дзялянка поля, сенажаці; мізэрны ўчастак зямлі (Мсцісл. Юрч., Рэч., Сіроц. Касп.). Тое ж шматок (Нясв., Рэч., Слаўг.).

ур. Шматы́ (поле) каля в. Засценкі Віл.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

жа́лкий

1. (достойный жалости) ва́рты жа́лю; (вызывающий жалость) жа́ласны; (несчастный) няшча́сны; (беспомощный) бездапамо́жны;

жа́лок тот, в ком со́весть нечиста́ ва́рты жа́лю той, у каго́ нячы́стае сумле́нне;

2. (ничтожный, убогий) мізэ́рны, убо́гі; (с оттенком презрения) нікчэ́мны, няшча́сны;

како́е жа́лкое зре́лище! яко́е ўбо́гае (нікчэ́мнае) відо́вішча!;

жа́лкий трус нікчэ́мны баязлі́вец;

жа́лкая роль нікчэ́мная ро́ля;

име́ть жа́лкий вид мець мізэ́рны (убо́гі) вы́гляд;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэ́мка, ‑і, ДМ ‑мцы; Р мн. ‑мак; ж.

1. Вострая, тонкая трэска, востры асколак шкла, металу, які залез пад скуру. У пяце была стрэмка, хлопец паспрабаваў выцягнуць яе, ды мізэрны кончык ніяк не даваўся ў пальцы. Быкаў. Дома маці лае, што сукенку падрала, што ўсе ногі ў стрэмках і смале. Грахоўскі.

2. перан. Разм. Пра надакучлівага і прыдзірлівага чалавека. «Ах, і стрэмка ж ты, дзядзька Яўтух! — думаў я, слухаючы ўсё гэта. — Перац!» Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Паску́да, паску́дніца, паску́днік, по́скудзь, по́шкудзь ’брыдкі, агідны, несумленны чалавек’, ’неахайны, нядбайны, некультурны; брыдота’ (ТСБМ, Нас., Шат., Шпіл., Др.-Падб.; жытк., Мат. Гом.; КЭС, лаг.), ’бруд’ (Нас.; мазыр., Кар. Мат.), паску́ддзе ’дрэнь, брудныя лахманы’ (Нас.), чэрв. ’насякомыя і гады’ (Сл. ПЗБ), паску́ства, пашку́ства, пашку́цтва ’брыдота’, ’насякомыя і гады’, шчуч. ’хто сябе дрэнна паводзіць’, ігн. ’няяснае насенне’ (Сл. ПЗБ), паску́дны ’агідны, прыкры, благі’, ’непрыгожы, дрэнны’ (ТСБМ, Мал.; КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ), паску́дзіць ’пакідаць бруд, псаваць, шкодзіць’ (ТСБМ, Нас., Шпіл., Шат., Касп.), пашкудзіць ’тс’ (гродз., шальч., Сл. ПЗБ). Укр. паску́д(а), паскудник, паскудний, рус. паскуда, паскудный, паскудница ’тс’, арл. паскудый ’бедны, мізэрны’; польск. paskuda, paskudnik, paskudny, paskudztwo, paskudziarz, славац. paskuda, paskudník, paskudný. Утвораны ад па‑ і скудн‑ый ’бедны, мізэрны’ (Праабражэнскі, 2, 20); апошняе ўзыходзіць да прасл. skód‑/skęd‑ (параўн. ашча́дны) (Брукнер, 398; Фасмер, 3, 212 і 661; Ліптак, SlReč, 38 (2), 1973, 127–128).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

abject

[ˈæbdʒekt]

adj.

1) жа́ласны; мізэ́рны; убо́гі

in abject poverty — у мізэ́рнай бядо́це

2) нікчэ́мны, няго́дны

an abject flatterer — нікчэ́мны лі́сьлівец

3) няво́льніцкі

abject submission — няво́льніцкае падпара́дкаваньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

meager

[ˈmi:gər]

adj.

1) бе́дны, по́сны, мізэ́рны

a meager meal — по́сная е́жа

2) худы́

a meager face — худы́ твар

3) няпо́ўны, недастатко́вы, скупы́

a meager report — няпо́ўная справазда́ча

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

skąpy

skąp|y

скупы; слабы; мізэрны;

~e oświetlenie — скупое (слабае) асвятленне;

~e porcje zupy — скупыя (малыя) порцыі супу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бе́дны

1. arm, ärmlich; dürftig (мізэрны); kümmerlich (убогі);

бе́дная прыро́да krge Natr;

2. у знач наз м (бядняк) rme (sub) m -n, -n, Mttellose (sub) m -n, -n;

бе́дны селяні́н rmer Buer, Klinbauer m -n, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)