лазер з газападобным актыўным рэчывам. Актыўнае рэчыва (газ) змяшчаецца ў аптычны рэзанатар або прапампоўваецца праз яго. Інверсія заселенасці ўзроўняў энергіі (гл.Актыўнае асяроддзе) дасягаецца ўзбуджэннем атамаў дапаможнага рэчыва (напр., гелій, азот) і рэзананснай перадачай узбуджэння атамам рабочага рэчыва (неон, вуглякіслы газ). Паводле тыпу актыўнага рэчыва адрозніваюць атамарныя, іонныя і малекулярныя газавыя лазеры. Атрымана генерацыя пры выкарыстанні 44 актыўных атамарных асяроддзяў, іх іонаў з рознай ступенню іанізацыі, а таксама больш за 100 малекул і радыкалаў у газавай фазе. Газавыя лазеры маюць больш высокую монахраматычнасць, стабільнасць, кагерэнтнасць і накіраванасць выпрамянення ў параўнанні з лазерамі інш. тыпаў. Выкарыстоўваюцца ў метралогіі, галаграфіі, медыцыне, аптычных лініях сувязі, матэрыялаапрацоўцы (рэзка, зварка), лакацыі, фіз. даследаваннях, звязаных з атрыманнем і вывучэннем высокатэмпературнай плазмы і інш.
Для ўзбуджэння актыўнага рэчыва газавыя лазеры выкарыстоўваюць электрычныя разрады ў газах, пучкі зараджаных часціц, аптычную, хім. і ядз. пампоўку, цеплавое ўзбуджэнне, а таксама газадынамічныя метады і метады перадачы энергіі ў газавых сумесях. Найб. пашыраным атамарным газавым лазерам з’яўляецца гелій-неонавы лазер (магутнасць генерацыі да 100 мВт), які мае найвышэйшую стабільнасць параметраў генерацыі, надзейнасць і даўгавечнасць. Найб.магутная генерацыя іонных газавых лазераў атрымана на іонах аргону (да 500 Вт у неперарыўным рэжыме). Малекулярныя лазеры з’яўляюцца найб. магутнымі, напр. газавы лазер на вуглякіслым газе мае магутнасць да 1 МВт у неперарыўным рэжыме.
Першы газавы лазер на сумесі неону і гелію створаны ў 1960 амер. фізікамі А.Джаванам, У.Р.Бенетам і Д.Эрыятам. На Беларусі распрацоўкай і даследаваннем газавых лазераў займаюцца ў ін-тах фізікі, цепла- і масаабмену, фіз.-тэхн., малекулярнай і атамнай фізікі АН, НДІ прыкладных фіз. праблем пры БДУ, Гродзенскім ун-це і БПА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пераадо́лець, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак., каго-што.
1. Дабіцца перамогі ў барацьбе. Пераадолець ворага.
2. Справіцца з якімі‑н. цяжкасцямі, перашкодамі. Пераадолець адставанне. Пераадолець перавал. □ — Цяжкавата Міхасю даецца тэхніка, але ж .. ён усё пераадолее і свайго даб’ецца.Кулакоўскі.Магутная машына звярнула з дарогі, упэўнена пераадолела канаву і рушыла проста на нас.Шыловіч.// Асіліць (дыстанцыю, адлегласць і пад.). І Міцьку здаецца, што так яны і да вечара не пераадолеюць тых дзесяць кіламетраў, што аддзяляюць яго ад калгаса.Лупсякоў.
3.перан. Перасіліць, перамагчы ў сабе якія‑н. пачуцці, жаданні і пад. Пераадолець страх. Пераадолець знямогу. □ [Мацвей:] — Я і сам гэта, Андрэй, ведаю, а вот пераадолець сябе — не магу.Лобан.
4. Атрымаць перавагу, узяць верх. Пачуццё абавязку пераадолела страх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́тач, ‑а, м.
1.Уст. Тое, што і дзед 3. Датлела ў светачы лучына, Памалу вочы жмурыць сон.Танк.Здавалася тады, што ў хаце ля стала гарыць у светачы смаляны агарак.Пташнікаў.
2.перан. Пра тое, што з’яўляецца носьбітам праўды, свабоды, культуры і пад. Як магутная сіла сусветнай сацыялістычнай садружнасці, як несакрушальная цытадэль міжнароднай салідарнасці, як светач міру і сацыяльнага прагрэсу ўзвышаецца сёння наша вялікая Радзіма — правобраз будучага сусветнага брацтва працоўных.Машэраў.О радзіма! мой светач цудоўны, адзіны, Явар мой, мой агністы снягір на сасне.Караткевіч.
3.перан. Пра таго, хто нясе з сабою ісціну, асвету, свабоду і пад. На разняволенай зямлі Шлях асвятліў нам светач вечны: І Правадыр, і Чалавек, І мудры, і сардэчны.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перакулі́ць, ‑кулю, ‑куліш, ‑куліць; зак.
Разм.
1.каго-што. Перавярнуць уверх дном, нізам; паваліць набок, абярнуць. Перакуліць човен. Перакуліць воз. □ Конь ірвануў убок і перакуліў сані.Корзун.//што. Выліць, вываліць змесціва якой‑н. пасудзіны, перавярнуўшы, паваліўшы яе. Буйка замітусіўся па кузні, перакуліў вядро вады, і яна разлілася на ўтрамбаваную ботамі зямлю.Даніленка.//каго. Перавярнуць цераз галаву, нізам уверх, на процілеглы бок. Магутная плынь прагна падхапіла .. [Макоўчыка], панесла, упарта стараючыся перакуліць на спіну.Мележ.//каго-што. Нагвуўшы, перакінуць цераз каго, што‑н. Перакуліць цераз борт. □ Ігнась кінуўся на спіну, падхапіў за ногі Ключэню і перакуліў цераз сябе.Чарнышэвіч.
2.што. Выпіць да дна (чарку, шклянку і пад.). Позірк .. [Рамана] упаў на бутэльку з гарэлкай. Ён, нічога не думаючы, наліў шклянку і перакуліў яе ў рот.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апо́ра, ‑ы, ж.
1. Тое, на што апіраюцца. на што можна абаперціся. [Мірон і Віктар] чапляліся за кожную ламачыну, за леташні чаротнік, каб толькі знайсці сабе апору.Маўр.//перан. Тое, што бяруць як зыходны пункт; тое, што з’яўляецца асновай чаго‑н. Вопыт папярэднікаў — апора для далейшых даследаванняў.«Полымя».
2. Частка збудавання, на якую апіраюцца іншыя часткі і якая служыць для іх асновай. Плошча апоры.
3.перан. Сіла, якая падтрымлівае каго‑н., садзейнічае ўмацаванню чаго‑н. У працы, ва ўсведамленні сябе галоўнай фігурай жыцця знаходзіць лірычны герой духоўную і матэрыяльную апору свайго існавання.Навуменка.Савецкі Саюз — магутная апора ў барацьбе за далейшае ўмацаванне пазіцый сацыялізма.«Звязда».// Падтрымка, дапамога; той, хто аказвае іх. Галоўнай.. апорай.. былі тыя прадукты, што прывозіў з Курганішча Крушынскі.Бядуля.Ні ў жонцы, ні ў сыне не знаходзіў.. [Пракоп] апоры ў сваіх адносінах да калгаса.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. Нанесці сваёй плынню, сваімі хвалямі. Рака памыла выспу. Намыць мель. □ Тут грунт трывалейшы: ручай нажыў нямала, пяску.Пальчэўскі.Магчыма, некалі, у дагістарычны перыяд, у сто разоў больш магутная рака памыла гэтыя высокія пясчаныя дзюны, на якіх пасля разумныя людзі пасадзілі лес.Шамякін./убезас.ужыв.Завішнюк доўга яшчэ стаяў, глядзеў на вуліцу, на пясок — думаў: адкуль яго набралася гэтулькі.., мусіць, памыла, прыгнала вадой у дажджы ад лесу.Пташнікаў.
3. Стварыць збудаванне з зямлі пры дапамозе землясоснай машыны. Намыць плаціну. Намыць дамбу.// Укласці пры дапамозе вадзянога струменю. Намыць тысячу кубаметраў грунту.
4. Прамываючы народу вадой, здабыць нейкую колькасць чаго‑н. (звычайна пра золата). Намыць кілаграм золата.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зе́лень, ‑і, ж.
1.зб. Трава, лісце дрэў, кустоў; зялёная расліннасць, зеляніна. Вясенняя зелень. Пах зелені. Зелень садоў. □ Мноства зелені ў цэнтры горада — гэта магутная крыніца свежага паветра.Лобан.— Парэчча добра мне знаёма! А колькі зелені там летам! Як у вяночку, стаіць хата.Колас.Адзінокія бярозкі жаўцелі між зелені сосен, і былі яны самотныя, як сіроты.Чарнышэвіч.
2.зб. Некаторыя віды гародніны і траў, якія скарыстоўваюцца ў ежу. Прадавец зелені. Палажыць зелень у суп.
3. Зялёны колер, зялёная афарбоўка чаго‑н. Светафор бліснуў яркай зеленню.
6.Разм. Пра нясталых, маладасведчаных людзей. — Мала ты ведаеш, зелень ты, — па-бацькоўску прамовіў Гардвей.Мележ.
•••
Брыльянтавая зелень — анілінавая фарба, якая скарыстоўваецца ў медыцыне як антысептычны сродак.
Парыжская зелень — светла-зялёны нерастварымы ў вадзе парашок, які скарыстоўваецца для барацьбы з насякомымі — шкоднікамі сельскагаспадарчых раслін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГЕ́НУЯ (Genova),
горад у Паўн. Італіі. Адм. ц. вобласці Лігурыя і прав. Генуя. 659,8 тыс.ж., разам з прыгарадамі (Вял.Г.) больш за 1 млн.ж. (1993). Порт на беразе Лігурыйскага м. (грузаабарот каля 50 млн.т штогод). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важны гандл., прамысл. і культ. цэнтр краіны. Буйнейшыя ў Італіі суднаверфі, вытв-сць самалётаў, авіяц. і суднавых рухавікоў, турбін, катлоў, лакаматываў, трактароў, электраабсталявання; ваен.прам-сць, дакладная механіка, металургія, нафтаперапрацоўка. Развіты таксама хім., лёгкая, харч. (пераважна мукамольная, вытв-сць аліўкавага алею) прам-сць. Ун-т (з 15 ст.). Акадэмія выяўл. мастацтваў. Т-ры. Бат. сад. Штогадовая міжнар. Марская выстаўка. Турызм. Радзіма Х.Калумба. Міжнар. конкурсы скрыпачоў імя Паганіні. У наваколлі Генуі па ўзбярэжжы Лігурыйскага м. — курорты Італьянскай Рыўеры (Рыўера-Лігурэ).
У старажытнасці Генуя — пасяленне лігураў. У 3 ст. да н.э заваявана рымлянамі, важны гандл. порт Рымскай рэспублікі. У раннім сярэдневякоўі прыйшла ў заняпад. З 641 цэнтр герцагства, з 9 ст. — маркграфства. У 10—11 ст.магутная марская дзяржава. У 12 ст. Генуя — камуна на чале з калегіяй консулаў, з 1211 яе ўзначальваў падэста, з 1257 — капітан народа, з 1339 — дож. У 13—14 ст. атрымала выхад у Эгейскае і Чорнае моры і засн. свае калоніі ў Сірыі, Палесціне, Крыме, на Каўказе. З 1396 неаднаразова трапляла пад уладу Францыі і Мілана. У 1528 адноўлена рэспубліка Генуя, якая залежала ад Іспаніі. У 15—16 ст. Генуя — цэнтр банкаўскай справы. У 1797—1805 у складзе Лігурыйскай рэспублікі, з 1815 — Сардзінскага каралеўства. З 2-й пал. 19 ст. адзін з цэнтраў рабочага руху, у 2-ю сусв. вайну — Руху Супраціўлення.
Горад маляўніча размешчаны ў выглядзе амфітэатра на схілах вакол бухты. Найб.стараж. помнікі архітэктуры — цэрквы Санта-Марыя ды Кастэла (11 ст.), Сан-Матэа (1125—1278) і сабор Сан-Ларэнца (11—16 ст.). Найб. цікавыя збудаванні — палацы і вілы 16—17 ст. (Палацца Пародзі, 1567, вілы Камб’яза, 1548, і Палавічына дэле Песк’ерэ, 1560—72, арх. Г.Алесі; Палацца Мунічыпале, або Дорыя-Турсі, 1564, арх. Р.Лурага; Палацца Дурацца-Палавічыні, 1618, і Палацца дэль Універсіта, 1634—36, арх. Б.Б’янка) з фантанамі, арачнымі галерэямі двароў, сходамі і тэраснымі паркамі, у кампазіцыі якіх эфектна выкарыстаны рэльеф мясцовасці. У цеснату старых кварталаў упісваюцца новыя будынкі і комплексы (тэр.Міжнар. выстаўкі, вышынны будынак Італьян.тэлеф. кампаніі). Раёны масавага жылога буд-ва пераважна па-за межамі горада. Музеі: Гар. музей лігурыйскай археалогіі (засн. ў 1892), Музей Лігурыйскай акадэміі прыгожых мастацтваў, падземны музей-скарбніца сабора Сан-Ларэнца (1956, арх. Ф.Альбіні), музей Н.Паганіні, галерэі Палацца Роса, Палацца Б’янка, Палацца Рэале, Нац. галерэя, Палацца Спінола.
Да арт.Генуя. Фасад царквы Сан-Матэа.Панарама Генуі. Гравюра 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
once
[wʌns]1.
adv.
1) адзі́н раз
He comes once a day — Ён прыхо́дзіць раз у дзень
2) адно́йчы, не́калі, калі́сьці; даўно́
a once powerful nation — не́калі магу́тная на́цыя
once and again — неаднаразо́ва, шматразо́ва
2.
n.
адзі́н раз
Once is enough — Аднаго́ ра́зу дастатко́ва
3.
conj.
калі́, як то́лькі
4.
adj.
ко́лішні
a once friend — ко́лішні ся́бра
•
- all at once
- at once
- for once
- once and for all
- once in a while
- once more
- once or twice
- once upon a time
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
звод1, ‑у, М ‑дзе, м.
Разм. Выміранне, знікненне каго‑, чаго‑н. І была.. [груша] такая магутная і свежая.., што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе канца.Караткевіч.— На ўсё пайшоў звод, — з нейкай маркотай заключыў паляшук і змоўк, аб чымсьці задумаўшыся.Колас.
звод2, ‑у, М ‑дзе, м.
Выпуклае або крывалінейнае перакрыцце, што злучае сцены, апоры якога‑н. збудавання; скляпенне. Звод аркі. □ Жалезны лямант і скрыгат узлятаюць аж пад высокія зводы даху і адтуль ападаюць ужо сцішаным рэхам.Сабаленка.Цяпер агледзець можна печ, як ляльку, Усе карнізы, нішы, под і звод, І той пяколак, дзе шукаць запалку, Калі куранты данясуць свой звон.Пысін.
звод3, ‑у, М ‑дзе, м.
Сукупнасць тэкстаў, дакументаў і пад., сабраных разам і размешчаных у пэўнай паслядоўнасці. Звод законаў. Звод правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. □ Дакастрычніцкая творчасць Янкі Купалы — гэта бадай поўны звод паэтычных звестак аб паднявольным жыцці беларускага селяніна.Лужанін.
звод4, ‑у, М ‑дзе, м.
Рэдакцыя рукапіснага тэксту, якая адрозніваецца ад іншых сціскаў гэтага помніка асаблівасцямі мовы. Стараславянскі помнік рускага зводу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)