Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
smooth1[smu:ð]adj.
1. гла́дкі, ро́ўны (пра паверхню);
a smooth sea спако́йнае мо́ра
2. пла́ўны, спако́йны;
a smooth journey бесперашко́днае падаро́жжа;
a smooth take-off пла́ўны ўзлёт
3.ліслі́вы
♦
(as) smooth as silk гла́дкі як шоўк
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
мядо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мёду. [Людвік] выбраў чыстую мясцінку на прызбе, паставіў на ёй мядовую рамку і выйшаў на вуліцу.Кулакоўскі.// Прыгатаваны з мёду, на мёдзе. Мядовы пернік. Мядовы квас.
2. Які пахне мёдам. Верасы напаўняюць паветра мядовым пахам.В. Вольскі.// Падобны колерам на мёд, жоўта-залацісты. [Сонца] кідаецца на абшар, аблівае яго мядовым колерам.Бядуля.
1. Які мае адносіны да масла. Масленая вытворчасць. Масленая пляма.
2.Спец. Які працуе на масле (у 2 знач.), пры дапамозе масла. Маслены выключацель. Маслены фільтр.
3. Намазаны, насычаны маслам. [Таня] нахілілася, падняла масніцу падлогі і дастала, з-пад яе нешта, загорнутае ў масленую анучку.Шамякін.Дудзько са шчаціністай чорнай барадой, з масленымі валасамі, падстрыжанымі «пад гаршчок», .. сядзеў у канцы стала.Пестрак.
4.перан. Саладжавы, ліслівы, падлізлівы. Рэгістратар глытае масленыя словы Гарбулёва.Бядуля.Такі ён [ханжа] маслены, прылізаны, харошы, А што ні слова — то з варэннем пірагі...Валасевіч.
5.перан. Як бы пакрыты маслам; юрлівы (пра вочы, позірк).
•••
Масла масленаегл. масла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ма́сла, ма́сло ’харчовы тлушч са смятанкі ці смятаны’, ’мінеральнае тлустае рэчыва’ (ТСБМ, Бес., Яруш., Вешт., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС). Укр., рус.ма́сло, ст.-рус.масло, польск.masło, н.-луж.masło, чэш.maslo, славац.maslo, славен.máslo, серб.-харв.ма̏сло, макед.масло, ст.-слав.масло ’масла’. Прасл.maslo < maz‑slo, утворанае ад mazati ’мазаць’ (гл.) (Бернекер, 2, 23; Фасмер, 2, 578). Масла, выкарыстоўвалася старажытнымі славянамі як мазь, якой націралі цела, валасы; некаторыя народы ім мазалі калёсы. Аналагічна ў германцаў: ст.-в.-ням.ancho ’масла’, роднаснае да лац.unguentum ’мазь’ (Махэк₂, 353). Сюды ж ма́слены ’які з масла, падобны на масла’ (ТСБМ, Кліх), ’ліслівы’, ма́сліцца ’блішчаць, ільсніцца’, ’лашчыцца’, ’валаводзіцца, няньчыцца, цацкацца’, ма́сліць ’задобрываць, схіляць ласкамі і падарункамі’ (Нас., ТСБМ; жлоб., Нар. словатв.) і ўтворанае ад якаснага прыметніка масленіцца (Васілеўскі, БЛ, 10, 17).