кі́цель, ‑я, м.

Форменная аднабортная куртка са стаячым каўняром. За сталом сядзіць маладая жанчына ў форменным кіцелі з бліскучымі пагонамі на плячах. Васілёнак.

[Ням. Kittel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бало́ння, ‑і, ж.

Капронавая плашчавая тканіна з аднабаковым непрамакальным пакрыццём. Паўлік быў у куртцы з балонні. Гаўрылкін. // Разм. Плашч або куртка з такой тканіны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

katanka

ж. гіст. катанка (куртка)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

panterka

ж. вайск. куртка (камуфляжная)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

скура́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Разм. Скураная куртка. Гэта быў камлюкаваты, нават тоўсты, гадоў пад шэсцьдзесят стары ў кароткай скуранцы. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

norak

m -s, -s спартыўная ку́ртка, штармо́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

weatherproof [ˈweðəpru:f] adj. усто́йлівы да атмасфе́рных уздзе́янняў; ахава́ны ад не́пагадзі;

a weatherproof window акно́ з падво́йнаю ра́маю;

a weatherproof jacket непрамака́льная ку́ртка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

камзо́л

(фр. camisole)

кароткая мужчынская куртка без рукавоў, замененая пазней камізэлькай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Пінжа́к, пінджа́к ’частка мужчынскага касцюма — куртка з рукавамі’ (ТСБМ, Шат., Касп., Бяльк., ТС; паўн.-бел., брэсц., баран., ЛА, 4); мсцісл. піпжачонык, пінжачонка ’тс’ (Юрч. СНЛ). З рус. пиджа́к ’тс’ з устаўным ‑н‑, ці з польск. pindżak ’тс’, якія з англ. pea‑jacketкуртка, кароткае паліто’ < с.-нідэр. pîe ’байкавая курта’ (Фасмер, 3, 259).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спанцы́рка ‘верхняя жаночая кароткая вопратка’ (ТС). Бадаць, праз польск. spencer, spencerek ‘кароткая куртка, каптан’, ням. Spéncer, Spénzer ‘жаночая кофта; вузкі каптан’. Запазычана з англ. spencerкуртка, кароткі сурдут’, што паходзіць ад імені лорда Спенсера, які ў 1796 г. увёў ва ўжытак такі тып адзення (Брукнер, 508; Фасмер, 3, 733; ЕСУМ, 5, 368).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)