Óberbau m -(e)s, -ten

1) буд. надбудо́ва, ве́рхняя ча́стка буды́нка

2) ку́заў (аўтамашыны)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ку́зарэб ’чарапок, скручаны з бяросты’ (З нар. сл.). Відаць, складанае слова, першая аснова якога ўзыходзіць да кузаў 2 (гл.). Адносна другой асновы можна выказаць здагадку аб яе паходжанні ад грэбці (гл.). Тады ў рэканструяваны выглядзе разглядаемая форма мела б наступны від: *куза(ва)‑грэб.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПЯРЭ́ДНІ МОСТ,

комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежнай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).

т. 13, с. 160

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кабрыяле́т

(фр. cabriolet)

1) лёгкі двухколы экіпаж з адным сядзеннем без козлаў;

2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

ландо́

(фр. landau)

1) чатырохмесная карэта з адкідным верхам;

2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам над заднімі сядзеннямі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

грузі́ць, гружу, грузіш, грузіць; незак., каго-што.

1. Напаўняць што‑н. грузам (у 2 знач.); нагружаць. Грузіць баржы. □ Партызаны фарбавалі судна, грузілі яго дрывамі. Лынькоў.

2. Складваць, змяшчаць груз куды‑н. Грузіць мяхі на воз. □ Механізатары нешта грузілі ў кузаў самазвала. Гроднеў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасажы́р, ‑а, м.

Той, хто едзе на поездзе, параходзе, аўтобусе, ляціць на самалёце і пад. На пероне.. замітусіліся, забегалі, распаўзліся ва ўсе бакі пасажыры. Васілевіч. Кузаў рыпеў, патрэскваў, хадзіў ходарам: пасажыраў гойдала ва ўсе бакі, а па выбоінах падкідвала да столі. Ракітны.

[Фр. passager.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кабрыяле́т

(фр. cabriolet)

1) лёгкі двухколы экіпаж 1 з адным сядзеннем без козлаў;

2) кузаў легкавога аўтамабіля з адкідным верхам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

седа́н

(англ. sedan, ад Sedan = назва фр. горада)

кузаў легкавога аўтамабіля з чатырма дзвярамі і двума або трыма радамі сядзенняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ку́зня 1 ’майстэрня для апрацоўкі металаў коўкай’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Сержп. Грам., Яшк., Яруш., Жыв. сл., Нар. словатв., Гарэц., Грыг.). Да каваць (гл.). Суфіксацыя на ‑знь‑ (SP, 1, 118–119).

Ку́зня 2 ’прыстасаванне з кары для збірання ягад’ (Жыв. сл.). Параўн. кузаў 2 (гл.). Магчыма, да *кузоўня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)