1) чыста тэарэт. кірунак, традыцыяналізм у навуцы і асвеце.
2) Адарванасць навукі, мастацтва, асветы ад жыцця і грамадскай практыкі.
3) У выяўленчым мастацтве — кірунак, які склаўся ў маст. акадэміях 16—19 ст. (гл. ў арт.Акадэміі мастацкія) і прытрымліваўся традыцыйных правілаў класічнага мастацтва антычнасці і Адраджэння. Садзейнічаў сістэматызацыі маст. адукацыі, замацаванню класічных традыцый (гл.Класіцызм), якія ператвараліся ім у «вечныя» каноны. Лічачы, што сучаснае жыццё не вартае высокага мастацтва, акадэмізм проціпастаўляў яму надчасавыя і наднац. нормы прыгажосці, ідэалізаваныя вобразы, далёкія ад рэальнасці сюжэты (з ант. міфалогіі, Бібліі), што падкрэслівалася ўмоўнасцю мадэліроўкі, колеру і малюнку, тэатральнасцю кампазіцыі. Пад націскам мастакоў-рэалістаў і творчай апазіцыі акадэмізм распаўся і відазмяніўся. У 20 ст. ў шэрагу краін ён часам выяўляўся ў адноўленых формах неакласіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́К, абака
[ад грэч. abax (abakos) дошка],
1) дошка для арыфм. вылічэнняў, якой карысталіся ў Стараж. Грэцыі і Рыме, пазней у Зах. Еўропе (да 18 ст.). Першапачаткова гладкая дошка, пасыпаная пяском і падзеленая на палосы, у якіх размяшчаліся лічыльныя маркі (каменьчыкі, косці, манеты). У краінах Д. Усходу карысталіся кіт. абакам — суанпанам,
у Расіі — лічыльнікамі.
2) У намаграфіі абакі — спец. лічыльныя намаграмы.
3) У архітэктуры — плоская, квадратная ў плане пліта, на якую апіраецца антаблемент; верхняя частка капітэлі. Як элемент класічнагаарх.ордэра з’явіўся ў Стараж. Грэцыі. У розных тыпах ордэра набываў своеасаблівую маст. апрацоўку: прафіляванне і арнаментыку ў выглядзе іонікаў у іанічным, ляпныя разеткі ў карынфскім і кампазітным ордэрах. Пашыраны пераважна ў манум. мураваных і драўляных палацавых і грамадскіх збудаваннях класіцызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУАНЫШПА́ЕЎ (Калібек) (25.4.1893, Сарытау Каркалінскага р-на Карагандзінскай вобл., Казахстан — 7.6.1968),
казахскі акцёр; адзін з заснавальнікаў праф.каз.т-ра. Нар.арт.СССР (1959). Творчую дзейнасць пачаў як нар. комік-расказчык. З 1925 у Каз. т-ры драмы імя М.Аўэзава (Алма-Ата), адзін з яго заснавальнікаў. У сцэнічнай творчасці развіваў нар. традыцыі, ствараў вобразы, адметныя нац. каларытам: Абай («Абай» Аўэзава і Л.Собалева), Кунанбай («Абай» паводле Аўэзава; Дзярж. прэмія СССР 1952), Балуан («Ахан-Серэ і Актокты» Г.Мусрэпава) і інш. Сярод роляў класічнага рэпертуару: Гараднічы («Рэвізор» М.Гогаля), Баптыста («Утаймаванне свавольніцы» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар (сумесна з Ш.Хусаінавым) п’есы «Шаншарлар» («Вастрасловы», паст. 1948). З 1937 здымаўся ў кіно.
дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог. З 1913 вучыўся ў школе Каралеўскага дацкага балета (у 1932—51 яе кіраўнік), у 1927—29 у ЗША у М.Фокіка. Вывучаў рус. і мексіканскія нар. танцы. З 1923 характарны танцоўшчык, з 1929 саліст, у 1931—51 кіраўнік Каралеўскага дацкага балета. Паставіў больш за 30 балетаў на муз. Ф.Пуленка, К.Рысагера, Ж.Ф.Рамо і інш. З 1953 выкладчык, у 1956—63 кіраўнік школы Парыжскай оперы. Адначасова працаваў у інш. краінах. У 1964 стварыў студыю ў Парыжы. Яго спектаклі на нац. сюжэты былі насычаны нар. танцамі. У лепшым з пастаўленых ім балетаў — «Эцюды» на муз. К.Чэрні (1948) па-новаму выкарыстаў выразныя сродкі класічнага танца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА Д’АКСЬЁН (франц. pas d’action ад pas крок + action дзеянне),
складаная муз.-танц. форма, арганічна звязаная з развіццём балетнага сюжэта; адна з асн. форм дзейснага танца. Раскрывае драм. змест. асобнай балетнай сцэны ці ўсяго балетнага спектакля. У П. д’а. ўдзельнічаюць салісты, карыфеі, кардэбалет. Як сінтэз пантамімы і чыстага танца стаў асновай балетных пастановак Ж.Ж.Навера. У эпоху рамантызму, згодна з працэсамі сімфанізацыі музыкі і ўдасканалення класічнага танца, набываў больш выразную структуру. Паступова склалася форма, якая ўключала выхад (антрэ) усіх удзельнікаў, адажыо салістаў у суправаджэнні карыфеяў і кардэбалета, шматлікіх варыяцый і агульнай коды. Канчатковую форму дзейсны танец набыў у балетах М.Петыпа, дзе ў кульмінац. моманты дзеяння выяўляў патаемныя пачуцці герояў. Сустракаецца і ў сучасных балетах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРНЭ́ (Vernet),
сям’я франц. жывапісцаў 18—19 ст.
Жазеф (Клод Жазеф; 14.8.1714, г. Авіньён, Францыя — 3.12.1789), пейзажыст. Вучыўся ў свайго бацькі Антуана і інш. Працаваў у Італіі і Парыжы. У найб. вядомай серыі яго твораў «Парты Францыі» (1753—63) традыцыі класічнага пейзажа К.Ларэна спалучаюцца з рысамі перадрамантызму. Карл (Антуан Шарль Арас; 14.8.1758, г. Бардо, Францыя — 27.11.1836), сын і вучань Жазефа. Поспех яму прынеслі карыкатуры на моды часоў Дырэкторыі; у гады імперыі — афіцыйны жывапісец-баталіст, гістарыёграф напалеонаўскай арміі. Арас (Эміль Жан Арас; 30.6.1789, Парыж — 17.1.1863), гіст. жывапісец і баталіст. Сын і вучань Карла. Дырэктар Франц. Акадэміі ў Рыме (1829—35), працаваў у Парыжы, Рыме, Пецярбургу (1836, 1842—43). Творы: «Напалеон праводзіць агляд сваіх войск у Цюільры», «Апафеоз Напалеона», «Мамелюк» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ (Вікенцій Фёдаравіч) (8.7.1912, в. Ракаў Валожынскага р-на Мінскай вобл. — 28.7.1985),
бел. спявак (тэнар). Засл. арт. Беларусі (1971). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952). У 1939—41 саліст ансамбля БВА. У 1944—48 і з 1950 саліст хору, у 1959—78 саліст оперы Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Артыст вострахарактарнага плана, стварыў запамінальныя вобразы ў операх класічнага і сучаснага рэпертуару: Бамелій («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Ярошка («Князь Ігар»А.Барадзіна), Шуйскі і Місаіл, Пад’ячы («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Жэром («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева), Стары Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Радрыга («Атэла» Дж.Вердзі); у нац. операх — Нупрэй і Мільчык («Яснае світанне» А.Туранкова), Жабрак («Зорка Венера» Ю.Семянякі); выканаў партыі ў аперэтах І.Штрауса «Лятучая мыш» (Айзенштайн) і «Цыганскі барон» (Стэфан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУН (Bruhn) Эрык [сапр.Эверс
(Evers) Бельтан; 3.10.1928, Капенгаген — 1.4.1986], дацкі артыст балета, балетмайстар, педагог; адзін з самых вядомых прадстаўнікоў дацкай балетнай школы. Скончыў школу Каралеўскага дацкага балета (1947),
у 1947—51 у яго трупе. У 1947—72 выступаў у розных трупах Еўропы і Амерыкі. У 1967—71 маст. кіраўнік Каралеўскага швед. балета. Выконваў вядучыя партыі ў балетах класічнага і сучаснага рэпертуару. Сярод пастановак у Каралеўскім дацкім балеце: «Маленькі канцэрт» на муз. Г.Гулда (1953), новая рэд. «Жызэлі» А.Адана (з Н.Б.Ларсенам, 1959); у рымскай Оперы — «Сільфіда» Ж.Шнейцгофера (1966), у Нац. балеце Канады — «Сільфіда» і «Капелія» Л.Дэліба (1975). Прапагандаваў стрымана-вытанчаную, але мужную манеру танца, уласцівую школе А.Бурнанвіля. Аўтар кн. «Бурнанвіль і балетная тэхніка» (з Л.Мур). Прэмія В.Ніжынскага (Парыж, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДО́ЕЎСКІ (Уладзімір Фёдаравіч) (11.8.1803 ці 1804, Масква — 11.3.1869),
рус. пісьменнік, філосаф, муз. і літ. крытык, заснавальнік рус.класічнага музыказнаўства. Старшыня «Таварыства любамудрыя» (1823—25). Аўтар фантаст. апавяданняў «Розныя казкі з трапным слоўцам, сабраныя Ірынеем Мадэставічам Гамазейкам» (1833), «Жывы мярцвяк» (1844), сатыр. свецкіх («Княжна Мімі», 1834; «Княжна Зізі», 1839) і містыка-фантаст. («Сільфіда», 1837; «Космарама», «Саламандра», абедзве 1840; «Шалёныя», 1842) аповесцяў, артыкулаў і эсэістычных нататкаў пра А.Пушкіна і М.Гогаля. Духоўную атмасферу 1830-х г. перадаў у рамане «Рускія ночы» (1844, 2-я рэд. 1862, апубл. 1913), які спалучае філас. дыялогі, апавяданні-прытчы, навелы. Распрацоўваў муз.-тэарэт. і эстэт. праблемы, даследаваў нар. песню, старарус. музыку. Аўтар біягр. апавяданняў і муз.-крытычных эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУНО́Ў (Аляксандр Барысавіч) (28.11.1949, г. Паўднёва-Сахалінск, Расія — 13.5.1995),
рускі артыст балета. Скончыў Рыжскае харэагр. вучылішча (1967). З 1967 саліст харэагр. ансамбля «Маскоўскі класічны балет», з 1971 — Вял.т-ра ў Маскве. Яго танец вылучаўся яркасцю, тонкай пластычнай выразнасцю, адточанасцю тэхнікі ў партыях класічнага і сучаснага рэпертуару: Зігфрыд («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Клаўдзіо («Каханнем за каханне» Ц.Хрэннікава), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Іван Грозны («Іван Грозны» С.Пракоф’ева), Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына), Вронскі («Ганна Карэніна» Шчадрына). З 1979 у ЗША і Зах. Еўропе: у Амер. т-ры балета, у трупе А.Эйлі, з 1984 у антрэпрызе «Гадуноў і зоркі». Залаты медаль Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1973). У 1985 пакінуў сцэну. Здымаўся ў Галівудзе («Моцны арэшак-1», 1988, і інш.).