мозг, -а і -у, мн. мазгі́, -о́ў, м.

1. -а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы чалавека і жывёл: нервовая тканка, якая запаўняе чэрап і канал пазваночніка.

Галаўны м.

Спінны м.

Работа мозга.

2. -у. Мяккая тканка, якая запаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл.

Касцявы м.

3. -у. перан. Розум, разумовыя здольнасці.

4. толькі мн. Ежа, прыгатаваная з мазгоў свойскіх жывёл.

Цялячыя мазгі.

◊

Варушыць мазгамі (разм.) — думаць, разважаць.

Круціць мазгі — выклікаць у каго-н. пачуццё кахання, прывабліваць.

Сушыць мазгі (разм.) — заўзята займацца разумовай працай на шкоду здароўю.

Уцечка мазгоў — эміграцыя людзей разумовай працы.

|| прым. мазгавы́, -а́я, -о́е (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мазо́ль, -заля́ м. мозо́ль ж.;

○ касцявы́ м. — ко́стная мозо́ль;

◊ зарабі́ць сваі́м мазалём — зарабо́тать свои́м трудо́м;

наступі́ць на любі́мы м. — наступи́ть на люби́мую мозо́ль;

жыць з мазаля́ — жить со́бственным трудо́м

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмбалатэ́рый

(ад гр. embole = таран + -тэрый)

вельмі буйное няпарнакапытнае млекакормячае з групы брантатэрыяў, якое жыло ў алігацэнавую эпоху ў Цэнтр. Азіі і мела на мордзе касцявы выраст, падобны да тарана.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мозг (род. мо́зга) м., в разн. знач. мозг;

запале́нне мо́зга — воспале́ние мо́зга;

○ галаўны́ м. — головно́й мозг;

касцявы́ м. — ко́стный мозг;

спінны́ м. — спинно́й мозг;

да мо́зга касце́й — до мо́зга косте́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Касці́ць ’смяціць на падлогу’ (Касп.), касьціць ’псаваць без патрэбы’ (З нар. сл., 125), касьціцца ’мучыцца, перабівацца’ (Нар. сл., 114). Парсун. ст.-рус. кастити ’вывяргаць’, рус. кашу ’спаражняюся’ (дыял.), кастить ’лаяць, пэцкаць, брудзіць’, ’лаяць, знеслаўляць, ганьбіць’, ’смяціць’. У Дабр. кастить ’псаваць’. Прасл. *kastiti (sę). Лічыцца дзеясловам, утвораным ад назоўніка *kastь. Апошні засведчаны толькі ў рус. гаворках і з’яўляецца прасл. дыялектызмам. Адносна яго паходжання можна выказаць толькі здагадку: магчыма, гэта вытворнае, з падаўжэннем каранёвага галоснага о → ō (> а), ад слова *kostь («касцявы»«тленны, нячысты»). Параўн. Фасмер, 2, 208; падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 9, 156–157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Касны́ ’сараматны’, ’дрэнны’, ’худы’ (Касп.: «Твая карова дужа косная»). Слова, якое мае адпаведныя паралелі, як здаецца, толькі ў рус. мове. Параўн. рус. дыял. кастный. кастной ’паскудны, гадкі, брыдкі, нячысты’. Паводле Трубачова, Эт. сл., 9, 158, гэта лексема узыходзіць да прасл. (дыял.) *kasib. якое мае вельмі разгалінаваную семантыку. Параўн. яшчэ ў рус. гаворках касть ’патрава хлебная’, ’свавольства, паскудства’, ’кал’, ’пацук або мыш’, ’дрэнь, гадасць, брыдота’ і г. д. Паводле Трубачова, там жа, 157, магчыма, даўняе вытворнае з падаўжэннем галоснага о ö (> а) ад слова *kostь ’косць’. Як семантычную паралель Трубачоў прыводзіць іншае вытворнае ад слова *kostь — *ко&сипъш семантыка якога эвалюцыяніравала ад ’касцявы’ да ’тленны, нячысты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пік 1 ’хутка што-небудзь выкінуць, выставіць на від’; у выразе: пік яму ў нос яго ж дабром’ (Нас.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да пікаць 1 (гл.).

Пік 2 ’смала, вар’, пі́ка ’бітум, вараная смала’ (Ян., ТС). З н.-ням. Pick ’смала’, якое, як і англ.-сакс. pic, англ. pitch, з лац. pix ’смала’, калькі са ст.-грэч. πίσσα, атычн. πίττα ’тс’ < *piki̯a.

Пік 3 ’касцявы мозг (ТС). Усечаная форма лексемы шпік ’тс’ (гл.).

Пік 4: гадзіны пік ’час вышэйшага напружання ў рабоце транспарту, электрастанцыі і пад.’ (ТСБМ). З рус. часы пик, якое з’яўляецца паўкалькай англа-амерыканск. peak hours ’тс’ (Кіпарскі, ВЯ, 1956, 5, 136).

Пік 5 ’спічастая вяршыня гары’ (ТСБМ). Праз рус. мову (Крукоўскі, Уплыў, 86) з франц. pic ’тс’ (Мацэнаўэр, LF, 12, 340; Фасмер, 3, 260).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Mark III n -s

1) касцявы́ мозг

2) бат. асяро́дак;

er hat ~ in den Knóchen ён хра́бры;

es geht [dringt] éinem durch ~ und Bein гэ́та прані́звае яго́ наскро́зь (пра боль); перан. (гэ́та) бярэ́ за жыво́е

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БІЯЛАГІ́ЧНАЕ ДЗЕ́ЯННЕ ІАНІЗАВА́ЛЬНЫХ ВЫПРАМЯНЕ́ННЯЎ,

біяхімічныя, фізіял., генет. і інш. змяненні, што ўзнікаюць у жывых клетках і арганізмах пад уздзеяннем іанізавальных выпрамяненняў. Дзеянне на арганізм залежыць ад віду і дозы выпрамянення, умоў апрамянення і размеркавання паглынутай дозы ў арганізме, фактару часу апрамянення, выбіральнага пашкоджання крытычных органаў, а таксама ад функцыян. стану арганізма перад апрамяненнем. Асн. вынікам узаемадзеяння іанізавальных выпрамяненняў са структурнымі элементамі клетак жывых арганізмаў з’яўляецца іанізацыя, якая прыводзіць да індуцыравання розных хім. і біял. рэакцый ва ўсіх тканкавых сістэмах арганізма. Радыебіял. працэсы, што ідуць на ўзроўні клеткі, ідэнтычныя для чалавека, жывёл і раслін. Адрозненне паміж імі выяўляецца на ўзроўні арганізма. Вылучаюць 2 асн. класы радыебіял. эфектаў: саматычныя (да іх належаць рэакцыі элементаў біясістэмы, што ідуць на працягу ўсяго антагенезу) і генет. (змены, якія рэалізуюцца ў наступных пакаленнях). Да саматычных належаць: радыяцыйная стымуляцыя, радыяцыйныя парушэнні, прамянёвая хвароба, паскарэнне тэмпаў старэння, скарачэнне працягласці жыцця, гібель арганізма. Генетычныя (ці мутагенныя) эфекты іанізавальных выпрамяненняў найбольш небяспечныя. Уздзейнічаючы на ДНК саматычных і генератыўных клетак, іанізавальныя выпрамяненні могуць выклікаць мутацыі, злаякасныя перараджэнні клетак. Ступень біялагічнага дзеяння іанізавальных выпрамяненняў залежыць і ад радыеадчувальнасці: маладыя арганізмы больш адчувальныя да выпрамяненняў, паўлятальная доза (D50) для большасці млекакормячых не перавышае 4—5, для некаторых раслін дасягае 30—40 і больш за сотню грэй. У арганізмах вылучаюцца крытычныя органы, якія першыя рэагуюць на іанізавальныя выпрамяненні: у чалавека і жывёл гэта касцявы мозг, эпітэлій страўнікава-кішачнага тракту, эндатэлій сасудаў, хрусталік вока, палавыя залозы; у вышэйшых раслін — утваральныя тканкі (мерыстэмы). Асобнае месца пры ўздзеянні на біясістэмы належыць малым дозам іанізавальных выпрамяненняў, якія пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС ператварыліся ў паўсядзённы фактар асяроддзя на забруджаных радыенуклідамі тэрыторыях Беларусі, Украіны, Расіі. Рэгулёўнае біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў шырока выкарыстоўваецца ў медыцыне (рэнтгенадыягностыка, радыетэрапія, выкарыстанне ізатопных індыкатараў і інш.), сельскай гаспадарцы (радыяцыйны мутагенез і інш.).

Літ.:

Кудряшов Ю.Б., Беренфильд Б.С. Основы радиационной биофизики. М., 1982;

Кузин А.М. Структурнометаболическая теория в радиобиологии. М., 1986;

Ярмоненко С.П. Радиобиология человека и животных. 3 изд. М., 1988;

Гродзинский Д.М. Радиобиология растений. Киев, 1989;

Гудков И.Н. Основы общей и сельскохозяйственной радиобиологии. Киев, 1991.

А.​П.​Амвросьеў.

т. 3, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мозг, ‑а і ‑у; мн. мазгі, ‑оў; м.

1. ‑а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы жывёл і чалавека ў выглядзе рэчыва, якое запаўняе сабой чэрап і канал пазваночніка. Галаўны мозг. Спінны мозг. // Орган мышлення ў чалавека. Свідравала мозг .. страшная думка, і ў той жа час у галаве.. складаўся план дзеяння. Колас.

2. ‑у; перан. Разм. Розум, разумовыя здольнасці.

3. ‑а; перан. Асноўнае ядро, кіруючы цэнтр чаго‑н. Такім чынам быў створаны гарадскі партыйны камітэт, цэнтр, мозг падполля. Новікаў.

4. ‑у. Тканка, якая напаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл. Касцявы мозг.

5. толькі мн. (мазгі́, ‑оў). Ежа, прыгатаваная з мазгоў некаторых свойскіх жывёл.

•••

Варушыць (круціць) мазгамі гл. варушыць.

Да мозгу касцей — а) усёй істотай, цалкам, поўнасцю. — Я да мозгу касцей бязбожнік. «ЛіМ»; б) вельмі моцна, да апошняй сваёй частачкі. Холад пранікаў да мозгу касцей, балюча сціскаў мускулы. Шамякін.

Капаць на мазгі гл. капаць.

Мазгі (не) вараць — пра кемлівага (някемлівага) чалавека.

Мазгі не на месцы — пра дурнога або псіхічнахворага чалавека.

Сушыць мазгі гл. сушыць.

Уставіць (устаўляць) мазгі гл. ўставіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)