касцявы́ гл. косць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

касцявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. касцявы́ касцява́я касцяво́е касцявы́я
Р. касцяво́га касцяво́й
касцяво́е
касцяво́га касцявы́х
Д. касцяво́му касцяво́й касцяво́му касцявы́м
В. касцявы́ (неадуш.)
касцяво́га (адуш.)
касцяву́ю касцяво́е касцявы́я (неадуш.)
касцявы́х (адуш.)
Т. касцявы́м касцяво́й
касцяво́ю
касцявы́м касцявы́мі
М. касцявы́м касцяво́й касцявы́м касцявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

касцявы́ ко́стный;

к. туберкулёз — ко́стный туберкулёз;

к. мозг — ко́стный мозг;

к. мазо́ль — ко́стная мозо́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

касцявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да косці (у 1 знач.). Касцявая тканка. Касцявое рэчыва. // Прыгатаваны з косці, касцей. Касцявы клей. Касцявая мука.

•••

Касцявы мазоль гл. мазоль.

Касцявы мозг гл. мозг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касцявы́ анат. Knchen-, knöchern;

касцявы́ мозг Knchenmark n -(e)s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мя́са-касцявы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мя́са-касцявы́ мя́са-касцява́я мя́са-касцяво́е мя́са-касцявы́я
Р. мя́са-касцяво́га мя́са-касцяво́й
мя́са-касцяво́е
мя́са-касцяво́га мя́са-касцявы́х
Д. мя́са-касцяво́му мя́са-касцяво́й мя́са-касцяво́му мя́са-касцявы́м
В. мя́са-касцявы́ (неадуш.) мя́са-касцяву́ю мя́са-касцяво́е мя́са-касцявы́я (неадуш.)
Т. мя́са-касцявы́м мя́са-касцяво́й
мя́са-касцяво́ю
мя́са-касцявы́м мя́са-касцявы́мі
М. мя́са-касцявы́м мя́са-касцяво́й мя́са-касцявы́м мя́са-касцявы́х

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Касцявы мозг 5/506—507; 6/84, 134

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

мя́са-касцявы́ мя́со-ко́стный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ко́сць, -і, мн. ко́сці, касце́й, ж.

1. Асобная састаўная частка шкілета хрыбетных жывёл і чалавека.

Ключычная к.

2. мн. Астанкі цела нябожчыка.

3. зб. Іклы, біўні некаторых жывёл, якія выкарыстоўваюцца для дробных вырабаў.

Слановая к.

Упрыгожанні з косці.

4. мн. Кубікі або пласцінкі з рознага матэрыялу для гульні.

Гуляць у косці.

5. якая. Пра сацыяльнае паходжанне.

Панская к.

Да касцей — вельмі моцна (прамокнуць, прамерзнуць і пад.).

Легчы касцьмі — загінуць.

Скура ды косці — пра вельмі худога чалавека.

|| памянш. ко́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

Перамываць костачкі каму — абгаворваць, пляткарыць.

Разабраць па костачках — вельмі падрабязна.

|| прым. касцявы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.), ко́сны, -ая, -ае (да 1 знач.) і касцяны́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

Касцявая тканка.

Косныя хваробы.

Касцяны гузік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

КАСЦЯВЫ́ МОЗГ,

цэнтральны орган кроваўтварэння, размешчаны ў губчатым рэчыве касцей і касцёвамазгавых поласцях пазваночных жывёл і чалавека. Выконвае таксама функцыі біял. аховы арганізма і косцеўтварэння. У чалавека К. м. паяўляецца на 2-м месяцы эмбрыянальнага развіцця ў закладцы ключыцы, на 3-м месяцы — у лапатках, рэбрах, грудзіне, пазванках і інш., на 5-м — функцыянуе як асн. кроваўтваральны орган. Маса К. м. ў дарослага чалавека да 3700 г (3,4—5,9% ад масы цела). Складаецца з рэтыкулярнай тканкі, крывятворных і тлушчавых клетак; забяспечаны нервамі і крывяноснымі сасудамі. Адрозніваюць чырвоны К. м. (захоўваецца ўсё жыццё, яму належыць гал. роля ў кроваўтварэнні, у чалавека складае каля 1,5% масы цела) і жоўты К. м. (пераважна ўдзельнічае ў тлушчавым абмене).

У касцях дзяцей да 7 гадоў пераважае чырвоны К. м. Ва ўзросце 18—20 гадоў у дыяфізах трубчастых касцей ён замяняецца жоўтым К. м. Спелыя клеткі крыві з К. м. праз сценку сінусоідных капіляраў паступаюць у крывяносную сістэму, няспелыя паяўляюцца пры парушэнні кроваўтварэння. К. м. выконвае ахоўную функцыю (рэтыкулярныя клеткі і клеткі эндатэлію сінусоідных капіляраў здольныя захопліваць іншародныя часцінкі з крыві і станавіцца макрафагамі). Функцыя косцеўтварэння праяўляецца пры загойванні пераломаў касцей. Даследаванне К. м. дае звесткі для дыягностыкі і лячэння хвароб крыві (асабліва лейкозаў), злаякасных утварэнняў, многіх паразітарных інфекцый, прамянёвай хваробы, злаякаснага малакроўя. З дапамогай клетак К. м., узятых ад донара, лечаць ад анеміі, прамянёвай хваробы, лейкозаў і інш.

Я.П.Іваноў.

т. 8, с. 165

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)