УВЯДЗЕ́НСКІ Барыс Аляксеевіч (19.4.1893, Масква — 1.6.1969),
расійскі радыёфізік, заснавальнік радыёметралогіі і тэорыі радыёхваляводаў. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1934). Чл.-кар. Германскай АН (1955). Герой Сац. Працы (1963). Скончыў Маскоўскі ун-т (1915). Працаваў у розных НДІ. З 1946 акад.-сакратар аддз.тэхн. навук АНСССР, з 1953 у Ін-це радыётэхнікі і электронікі АНСССР. Навук. працы па тэорыі распаўсюджвання радыёхваль УКХ дыяпазону ў атмасферы Зямлі, па радыёметралогіі і фізіцы радыёхваляводаў. З 1951 гал. рэдактар 2-га выд. «Вял.сав. энцыклапедыі», 3-га выд. «Малой сав. энцыклапедыі», універсальнага «Энцыклапедычнага слоўніка» і інш. выданняў. Залаты медаль імя А.С.Папова (1949). Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Дальнее тропосферное распространение ультракоротких радиоволн. М., 1965 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЧАТКО́Ў Мікалай Канстанцінавіч (н. 18.5.1915, Масква),
расійскі хімік-арганік. Акад.АНСССР (1979; чл.-кар. 1960, Рас.АН з 1991), чл.-кар.АМН (1957). Герой Сац. Працы (1985). Скончыў Маскоўскі ін-т тонкай хім. тэхналогіі (1939). З 1945 у Маскоўскім ун-це, адначасова ў 1954—60 у Ін-це фармакалогіі і хіміятэрапіі АМНСССР. З 1959 у Ін-це хіміі прыродных злучэнняў АНСССР. З 1966 у Ін-це арган. хіміі Рас.АН (у 1966—88 дырэктар). Навук. працы па хіміі вугляводаў, сінтэзе фізіялагічна актыўных злучэнняў. Адкрыў прыродныя гліказіды новага тыпу — алігазіды (1954). Ажыццявіў накіраваны сінтэз поліцукрыдаў (1978). Устанавіў структуру вугляводных ланцугоў групаспецыфічных рэчываў крыві. Распрацаваў метады хім. мадыфікацыі нуклеінавых кіслот. Сінтэзаваў шэраг лек. прэпаратаў: процітуберкулёзных, процісутаргавых, проціалергічных і інш. Ленінская прэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ЭКСПЕРЫМЕНТА́ЛЬНАЙ БАТА́НІКІімя В.Ф.Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1931 у Мінску як Ін-тбіял. навук на базе кафедраў батанікі, заалогіі і эксперым. біялогіі АН Беларусі (у 1947—63 Ін-т біялогіі, 1963—65 Ін-тэксперым. батанікі і мікрабіялогіі, 1966—72 Ін-тэксперым. батанікі, з 1972 сучасная назва). Лабараторыі (1998): біяхіміі і біятэхналогіі раслін, воднага рэжыму фітацэнозаў, геабатанікі, мікалогіі, аптымізацыі прадукцыйнасці аграфітацэнозаў, глебавай энзімалогіі, прадукцыйнасці і ўстойлівасці лясных экасістэм. радыеэкалогіі раслін, росту і развіцця раслін, фізіялогіі хворай расліны, флоры і сістэматыкі раслін, фотасінтэзу. Аспірантура (з 1963), дактарантура (з 1989).
Асн. кірункі навук. даследаванняў: біял. асновы аднаўлення, рацыянальнага выкарыстання і аховы расліннага покрыва; радыеэкалогія прыродных раслінных комплексаў; фізіёлага-біял. асновы павышэння прадукцыйнасці і ўстойлівасці раслін. Вынікі даследаванняў: абгрунтавана новая стратэгія захавання біял. разнастайнасці флоры Беларусі ва ўмовах сучаснага экалагічнага становішча на аснове стварэння сеткі нац. паркаў і інш. ахоўных тэрыторый; укаранёна канцэпцыя біял. патэнцыялу прадукцыйнасці раслін; высветлена дынаміка прасторава-часавага размеркавання радыеактыўных ізатопаў у прыродна-раслінных комплексах з вылучэннем відаў-індыкатараў радыеактыўнага забруджвання. У ін-це працавалі акад.АН Беларусі А.С.Вечар, Ц.М.Годнеў, М.А.Дарожкін, А.Р.Жэбрак, М.М.Кулагін, В.Ф.Купрэвіч, М.Дз.Несцяровіч, М.П.Тамін, М.В.Турбін, Л.У.Хатылёва, І.Д.Юркевіч, чл.-кар. У.Я.Борматаў, М.М.Ганчарык, С.П.Мельнік, С.А.Самцэвіч, А.А.Шлык, чл.-кар.АН Казахстана П.А.Буланаў, працуюць акад.Нац.АН Беларусі В.І.Парфёнаў (дырэктар з 1973), чл.-кар. М.А.Ламан, У.М.Рашэтнікаў, Б.І.Якушаў, 16 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕМЛЯРО́БСТВА І КАРМО́Ў БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і Акадэміі аграрных навук Рэспублік і Беларусь.
Засн. ў 1927 у Мінску (з 1964 у г. Жодзіна Мінскай вобл.) як Цэнтр.хім. лабараторыя Бел.НДІ сельскай і лясной гаспадаркі. У 1937—56 Ін-тсацыяліст. сельскай гаспадаркі АНБССР. Да ліп. 1989 Беларускі НДІ земляробства. Асн. кірункі навук. даследаванняў: арг-цыя земляробства, стварэнне новых высокаўраджайных, высакаякасных сартоў збожжавых, зернебабовых, крупяных, кармавых і тэхн. культур, распрацоўка тэхналогій іх вырошчвання. Аспірантура з 1957. Пры ін-це эксперым. базы: «Вусце», «Жодзіна», «Зазер’е»; спец. насенняводчая гаспадарка «Гнезна» (Ваўкавыскі р-н Гродзенскай вобл.). У ін-це працавалі акад. УАСГНІЛ і АНБССР Я.К.Аляксееў, А.К.Кедраў-Зіхман, акад.АНБССР А.Л.Лапо, В.Л.Шэмпель і чл.-кар. С.Н.Іваноў, П.Я.Пракопаў, М.Р.Чыжэўскі; працуюць акад. Акадэміі агр. навук Беларусі С.І.Грыб, Л.В.Кукраш, У.П.Самсонаў, В.М.Шлапуноў, чл.-кар. П.Л.Ніканчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́НСКІ Рыгор Андрэевіч (23.3.1876, С.-Пецярбург — 1937),
рускі мовазнавец-славіст. Чл.-кар.АНСССР (1925, чл.-кар.Рас.АН з 1921), Балг. (1929) і Польск. (1930) АН. Праф. Нежынскага гіст.-філал. ін-та (1909—15), Юр’еўскага (г. Тарту, з 1916), Саратаўскага (1920—24), Маскоўскага (з 1927) ун-таў. Рэпрэсіраваны, рэабілітаваны пасмяротна. Даследаваў параўнальную граматыку слав. моў, праславянскую мову, гісторыю і паходжанне слав. пісьменства. Вывучаў і выдаваў помнікі слав. пісьменства («Граматы балгарскіх цароў», 1911, і інш.). Шэраг артыкулаў прысвяціў з’явам бел. мовы: «Блр. нетра = рас. «болото» трасина, дебри» (1928), «Аб канчатку -эй назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду прыметнікаў і назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах наогул і беларускай паасобку» (1929) і інш.
Тв.:
Праславянская грамматика. Нежин, 1916.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 229—236;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЙСКАЯ МО́ВА,
мова карэйцаў, верагодна, адна з алтайскіх моў. Пашырана ў Карэі (КНДР, Рэспубліка Карэя), Кітаі (Яньбянь — Кар.аўт.акр.), Японіі, ЗША, таксама ва Узбекістане, Казахстане, Рас. Федэрацыі і інш. Мае 6 дыялектаў; паўн.-ўсх., паўн.-зах., цэнтр., паўд.-ўсх., паўд.-зах., дыялект в-ва Чэджудо.
К.м. аглюцінатыўная (з элементамі фузіі).
У фанетыцы перавага галосных і дыфтонгаў, наяўнасць 3 радоў шумных зычных, націск сілавы або музычны; у марфалогіі адсутнасць асабовых форм дзеяслова, адносных займеннікаў, катэгорыі грамат. роду, наяўнасць развітога разраду прэдыкатываў; у сінтаксісе шырокае ўжыванне дзеепрыметнікаў, дзеепрыслоўяў, інфінітываў, прэпазіцыя залежных слоў, адсутнасць дапасавання. Шмат запазычанняў з санскрыту, кіт., яп., манг., а таксама з рус., англ. і інш.еўрап. моў. Першыя кар. эпіграфічныя помнікі на ханмуне датуюцца пач. 5 ст. (гл.Кітайскае пісьмо). З сярэдзіны 15 ст. развіваецца літ. К.м. (гл.Карэйскае пісьмо).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛА́ЎЗІУС (Clausius) Рудольф Юліус Эмануэль (2.1.1822, г. Кашалін, Польшча — 24.8.1888),
нямецкі фізік, адзін з заснавальнікаў тэрмадынамікі і кінетычнай тэорыі газаў. Чл.-кар. Берлінскай АН (1876), замежны чл.-кар. Пецярбургскай АН (1878). Скончыў Берлінскі ун-т (1848). Праф. Цюрыхскага (з 1857), Вюрцбургскага (з 1867) і Бонскага (з 1869) ун-таў. Навук. працы ў галіне малекулярнай фізікі, тэорыі цеплавых машын, тэарэт. механікі і матэм. фізікі. Адначасова з У.Томсанам даў адну з першых фармулёвак другога закону тэрмадынамікі (1850), увёў паняцце энтрапіі, тэарэтычна абгрунтаваў сувязь паміж зменай т-ры плаўлення (кіпення) і зменай ціску (гл.Клапейрона—Клаўзіуса ўраўненне). Распрацаваў тэорыю палярызацыі дыэлектрыкаў, сфармуляваў гіпотэзу «цеплавой смерці» Сусвету.
Літ.:
Гельфер Я.М. История и методология термодинамики и статистической физики. 2 изд. М., 1981. С. 159—202;
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 235—238.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ЛА ІНЕ́РЦЫІ,
вектарная фіз. велічыня, лікава роўная здабытку масы матэрыяльнага пункта (часціцы) на модуль яго паскарэння і накіраваная процілегла паскарэнню.
Пры крывалінейным руху часціцы адрозніваюць датычную С.і.
і нармальную (цэнтрабежную) С.і.
, дзе m — маса часціцы, — тангенцыяльнае паскарэнне, — нармальнае паскарэнне. Ураўненне часціцы адносна неінерцыяльнай сістэмы адліку мае выгляд
, дзе — раўнадзейная ўсіх знешніх сіл, што дзейнічаюць на часціцу;
— пераносная С.і.; і — адноснае і пераноснае паскарэнні (гл. Адносны рух), — Карыяліса сіла. С.і. прапарцыянальная масе і таму нагадвае гравітацыйную сілу (сілу прыцягнення), што дазваляе параўноўваць рух часціцы адносна неінерцыяльнай сістэмы адліку з яе свабодным рухам у дадатковым («эквівалентным») гравітацыйным полі (гл.Эквівалентнасці прынцып).
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1856), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (з 1896, чл.-кар. з 1859). З 1862 праф. Калеж дэ Франс. Навук. працы па матэм. аналізе, тэорыі груп. Аўтар падручнікаў па матэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НІНГС (Jennings) Герберт Спенсер (1868—1947),
амерыканскі біёлаг. Замежны чл.-кар. Расійскай АН з 1924. Праф. заалогіі ун-та Дж.Хопкінса ў г. Балтымар. Навук. працы па генетыцы папуляцый і экалогіі жывёл, фізіялогіі размнажэння, спадчыннасці і паводзін прасцейшых і інш. ніжэйшых жывёл.