1. Паказвацца на кароткі час і знікаць з поля зроку. Жаўтлявыя жмені [жыта] увесь час мігацелі ў паветры, напамінаючы Язэпу старыя добрыя часы, калі, бывала, да вайны на жніво выходзіў увесь калгас.Асіпенка.
2. Свяціць, блішчаць няроўным бляскам. Над ваколіцай звісала неба і мігацела безліччу зорак.Дудо.Сям-там мігацелі стрэлачныя ліхтары.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сці́ра ’страта’ (Юрч. Вытв.), сці́рства ’тс’ (Касп.). Параўн. укр.дыял.стира ’напасць’. Вытворныя ад сціраць ’знішчаць’: со свету сціраюць (Нас.), сціра́цца ’разбурацца, гінуць, знікаць, прападаць’ (Юрч. Вытв., ТС), што да церці (гл.); да семантыкі параўн. стараж.-рус.терѧти ’губіць, спусташаць’, рус.поте́ря ’згуба’, теря́ть ’губляць’.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мышы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мышы, належыць ёй. Мышыная нара.// Падобны чым‑н. на мыш; такі, як у мышы. Праз акуляры блішчалі маленькія, хітрыя мышыныя вочкі.Бядуля.
2. Такога колеру, як мыш; шэры. Салдаты ў мышыным адзенні атрад за атрадам пачалі знікаць у воблаках пылу і дыму, сярод руін зачасцілі аўтаматныя стрэлы, але крэпасць на іх ужо не адказвала.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)