1. Станавіцца калматым; кудлаціцца, касмаціцца. Чорныя валасы .. [Йонаса] калмаціліся на ветры.Броўка.// Мець выгляд чаго‑н. калматага, здавацца калматым. Падпяразаная суконная жакетка калмацілася ўнізе сваёю няроўнаю абарванасцю.Чорны.
2.Зал.да калмаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ви́деться
1.(быть видимым) ба́чыцца;
2.(встречаться) ба́чыцца;
3.безл. (грезиться)здава́цца, мро́іцца; (во сне) сні́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schéintot:
~ sein 1) быць у летаргі́чным сне; 2) здава́цца мёртвым
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
figure on
informal лічы́ць, разьлі́чваць на каго́-што, здава́цца; спадзява́цца на каго́-што
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
СТАРО́СТВА, стараства,
дзяржаўны маёнтак у ВКЛ (16—18 ст.) і Польшчы (14—18 ст.), які даваў вял. князь або кароль на часовае карыстанне феадалам за службу. Гродавыя С. прыпісваліся да судова-адм. цэнтраў — замкаў і складалі кармленне дзярж. службовых асоб — старостаў. Нягродавыя С. даваліся на пажыццёвае карыстанне як узнагарода за паслугі вял. князю ці дзяржаве, а таксама здаваліся ў арэнду за пэўную гадавую плату ці ў залог за грашовую пазыку. З 1562 уладальнікі С. ўносілі ў дзярж. скарб на ўтрыманне войска т. зв. кварту — 1/4 частку чыстага даходу. З 1775 кварта падвоена. Перыядычна праводзіліся рэвізіі (люстрацыі) С. Феадалы імкнуліся як мага даўжэй пратрымаць С. ў сваім родзе, пераўступалі яго (са згоды вял. князя) пры жыцці членам сваёй сям’і ці пабочным асобам за плату. Вял. князі выкарыстоўвалі права раздачы С. з мэтай вярбоўкі сваіх прыхільнікаў. Шляхта вяла барацьбу за абмежаванне гэтага права. У 1775 сойм забараніў раздачу С., і яны павінны былі пасля смерці ўладальніка здавацца ў спадчынную арэнду на 50 гадоў. Да 1791 удзельная вага С. сярод зямельных уладанняў на Беларусі (без усх. часткі) складала 8%. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай С. ўвайшлі ў склад дзярж. маёнткаў. Пазней некаторыя з іх, асабліва ва ўсх. Беларусі, падараваны рас. дваранам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мярэшчыцца, мерэшчыцца ’здавацца, уяўляцца’ (браг., З нар. сл.; в.-дзв., Шатал.; ТС). З рус.мерещиться ’тс’, якое з прасл.merk‑sk‑ (Бернекер, 2, 38; Фасмер, 2, 603).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ахра́ннік, ‑а, м.
Агент ахранкі. Мікіту цяпер, калі ён задумаўся над словамі Зубковіча, пачынае здавацца, што вось-вось выйдзе нехта з-за стога, з-за хлява, возьме яго загрудкі і запытае: служыў ты ахраннікам ці не?Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пушы́цца, ‑шыцца; незак.
Быць, здавацца пушыстым. Раніцы ўставалі ружавыя, з ружовым снегам і ружовым інеем, якога багата пушылася на сценах, у падстрэшшах.Мележ.Пахне цёртым лёнам: на скрыні расчасаная на жалезным грабянцы з вялізнымі зубамі пушыцца кудзеля.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
cave in
а) запада́ць (-ца)
б) зава́льваць (-ца), завалі́ць (-ца)
в) informal паддава́цца, здава́цца
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
surrender2[səˈrendə]v.
1. здава́ць, здава́цца; капітулява́ць
2.fml адмаўля́цца;
surrender (oneself) to smth. паддава́цца чаму́-н.;
surrender to despair упа́сці ў ро́спач
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)