багаты, заможны, бязбедны; грашавіты, грашовы, з грашыма (разм.); цёплы (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

расхо́давацца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак. і незак.

1. Разм. Патраціць (траціць) свае сродкі на што‑н. Расходавацца на падарункі.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Траціцца (патраціцца), ісці (пайсці) на што‑н. Прадукты расходуюцца неэканомна. □ Маладых сіл было многа; здавалася, ніколі не вычарпаеш іх, і расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але маладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы. Колас.

3. толькі незак. Зал. да расходаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thrifty

[ˈӨrɪfti]

adj.

1) ашча́дны; гаспада́рлівы

2) пы́шны, квітне́ючы

3) замо́жны

The countryside had many fine, thrifty farms — У вако́ліцы было́ шмат прыго́жых, замо́жных гаспада́рак

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пан, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. У старой Чэхіі, Польшчы, Літве, дарэвалюцыйнай Беларусі і Украіне: заможны феадал, буйны землеўласнік (памешчык, дваранін і пад.), а таксама зварот да яго.

Жыць як пан або панам (перан.: жыць у багацці і раскошы; разм.).

2. Пра чалавека, які ўхіляецца ад працы сам і мае моду перакладваць работу на іншых (разм.).

Сядзець як пан або панам (перан.: гультаяваць, нічога не рабіць; разм.).

3. Форма ветлівага звароту да мужчын у Польшчы, Чэхіі і інш. краінах (дадаецца да прозвішча, імя, службовага тытула і пад.).

Паважаныя дамы і паны!

|| ж. па́ні, нескл.

|| прым. па́нскі, -ая, -ае.

П. двор.

Панскія замашкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

silk-stocking

[,sɪlkˈstɑ:kɪŋ]

1.

adj.

бага́ты, замо́жны; элега́нтны, арыстакраты́чны

silk-stocking area — гарадзкі́ кварта́л, дзе жыву́ць бага́тыя

2.

n.

элега́нт -а m., элега́нтка f., замо́жная асо́ба

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Sano non paret dolor, aegro quantus amaret

Здаровы не адчувае болю, які ўласцівы хвораму.

Здоровый не испытывает боли, которая свойственна больному.

бел. Багаты беднаму не спагадае. Здаровы хвораму не верыць, а багаты ‒ беднаму. Сыты галоднаму не верыць. Заможны галышу не спагадае.

рус. Конный пешему не товарищ. Сытый голодного не разумеет. Каждому своя болезнь тяжела. За чужой щекой зуб не болит.

фр. Les repus ne comprennent pas les affamés (Сытые не понимают голодных).

англ. He jests at scars that never felt a wound (Смеётся над шрамами тот, у кого не было ран).

нем. Der Satte weiß nicht, wie dem Hungrigen zumute ist (Сытый не знает, каково на душе у голодного).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

substantial

[səbˈstænʃəl]

adj.

1) матэрыя́льны, рэа́льны, рэ́чыўны

2) салі́дны, грунто́ўны

substantial criticism — здаро́вы крытыцы́зм

substantial evidence — ва́жкае сьве́дчаньне

3) вялі́кі, істо́тны, зна́чны

a substantial improvement — зна́чнае ўдаскана́леньне

4) замо́жны, бага́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Пучо́к1 ’лытка’ (ЛА, 3). Ад пук ’выступ’, параўн. спалучэнне пучок лыткі ’мяккая частка лыткі’ (там жа).

Пучо́к2 ’верацяно пражы’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да пук ’пукатасць, выпукласць’, што характарызуе знешні выгляд напрадзенага.

Пучо́к3 ’сноп сцяблоў (ільну, канапель і інш.); мера канопляў’ (Яшк. Мясц.; Сл. ПЗБ), сюды ж пучкі́ ’паплаўкі, зробленыя з бізунніку і прыстасаваныя для плавання на іх’ (Янк. 1). Памянш. да пук ’вязка, сноп’.

Пучо́к4 ’драўляная або металічная падстаўка ў падсядзёлку’ (Касп.; рагач., Сл. ПЗБ), пучкі́ ’падсядзёлак’ (Янк. 1). Да пук ’выступ’.

Пучо́к5: шляхтичей крестьяне зовуть пучками, если они живут на одзиночцы (віц., Шн. 3), параўн. пучо́кзаможны селянін’ (Мат. Смал.). Да пук (гл.), паралельнае да рус. дыял. пу́чка ’поўны, тоўсты чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rich

[rɪtʃ]

adj.

1) бага́ты, замо́жны

2) я́касны

rich soil — урадлі́вая гле́ба

3) бага́ты, кашто́ўны

a rich harvest — бага́ты ўраджа́й

rich dress — дарага́я суке́нка

4) здо́бны (пра пе́чыва)

5) густы́, насы́чаны о́лер); глыбо́кі о́лас)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

means

[mi:nz]

n., pl.

1) спо́саб, мэ́тад -у m., сро́дак -ку n.

means of communication — сро́дак камуніка́цыі

2) бага́цьце n.; сро́дкі pl. only

a man of means — бага́ты, замо́жны чалаве́к, багаце́й -я m.

- by all means

- by any means

- by means of

- by no means

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)