замо́жны, -ая, -ае.

Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты.

Заможнае жыццё.

|| наз. замо́жнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. замо́жны замо́жная замо́жнае замо́жныя
Р. замо́жнага замо́жнай
замо́жнае
замо́жнага замо́жных
Д. замо́жнаму замо́жнай замо́жнаму замо́жным
В. замо́жны (неадуш.)
замо́жнага (адуш.)
замо́жную замо́жнае замо́жныя (неадуш.)
замо́жных (адуш.)
Т. замо́жным замо́жнай
замо́жнаю
замо́жным замо́жнымі
М. замо́жным замо́жнай замо́жным замо́жных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

замо́жны зажи́точный, бога́тый, состоя́тельный; иму́щий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замо́жны, ‑ая, ‑ае.

Матэрыяльна добра забяспечаны, багаты. Заможныя калгаснікі. Заможнае жыццё. □ Бацькі Анежкі не такія ўжо заможныя людзі, каб гадаваць са свайго дзіцяці толькі ляльку. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́жны whlhabend; vermögend

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Замо́жны ’багаты’. Рус. паўд., смал., бранск. замо́жный, заможно́й, укр. замо́жний ’тс’, польск. zamożny ’тс’, серб.-луж. zamožnyзаможны, здольны’, чэш., славац. zamožny, славен. zamǫ́žen, балг. заможен ’багаты’. Параўн. ст.-польск. zamożystyзаможны’, zamóc ’узмацніць, дапамагчы’ (XVII ст.). Слова ўтворана, відаць, з суфіксам ‑ьn‑ і адпаведным чаргаваннем g — ž ад бязафікснага назоўніка zamoga < za + mog‑ti ’ўзмацніць’ (гл. магчы). Булахаў, Гіст. прыметнікаў, 3, 1973, 140: заможны — прыставачнае ўтварэнне ад той жа асновы, што і ст.-бел. можный ’багаты’ (гл. можны).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

маёмны, -ая, -ае.

Заможны, багаты.

М. гаспадар.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зажи́точный замо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

безбе́дный нябе́дны, замо́жны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

маёмны, ‑ая, ‑ае.

Заможны, багаты. Маёмны клас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)