2. Хадзіць дзе-н., куды-н. доўга, без мэты, без пільнай патрэбы.
Ц. па хатах.
3. Неаднаразова хадзіць, ездзіць куды-н. з якой-н. мэтай, па якой-н. справе.
Ц. па судах.
4.з кім, за кім. Заляцацца да каго-н.; быць у інтымных адносінах з кім-н. (неадабр.).
5. Спаборнічаць; мерацца сіламі з кім-н.Дзе табе з ім ц.!
◊
Цягацца за чубы (разм.) — біцца.
|| зак.пацяга́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
приударя́тьнесов.
1.разг. (злёгку) сту́каць;
2.прост. прыўдара́ць, прыўда́рваць, прыналяга́ць;
3.(начинать ухаживать) прост. прыўдара́ць, прыўда́рваць (за кім), заляца́цца(да каго); см.приуда́рить.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
schäkern
vi жартава́ць
mit j-m ~ — заляца́цца (да каго-н.), рабі́ць залёты, фліртава́ць (з кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
bewérben
(sich) 1) дамага́цца (чаго-н.)
sich um éine Stéllung ~ — хада́йнічаць аб ме́сцы [аб пра́цы]
2) сва́тацца, заляца́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
flirt
[flɜ:rt]1.
v.i.
1) фліртава́ць, заляца́цца
2) забаўля́цца; непава́жна ста́віцца да чаго́
2.
v.t.
маха́ць (ве́ерам), круці́ць у рука́х
3.
n.
каке́тка f., залётнік -а m., ахво́тнік пафліртава́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Ёрзаць, ёрзацца ’неспакойна сядзець, круціцца’ (БРС, ТСБМ, Шат., Нас., Касп., Бяльк., ТС), ёрза ’непаседлівы чалавек’ (Мат. АС, З нар. сл.). Рус.ёрзать ’неспакойна сядзець, круціцца, мітусіцца, церціся аб штосьці, дамагацца’, ёрза ’непаседа, дураслівец, свавольнік, гарэза’, ёрзун ’які любіць заляцацца да жанчын, распуснік’, ёрзунья ’распусніца’. Гэта беларуска-рускае слова, магчыма, балтыйскага паходжання. Параўн. літ.er̃žilas, ar̃žilas ’жарабец’, eržùs, aržùs ’прагны, пахатлівы’. У якасці непасрэднай крыніцы ў такім выпадку была б заходнебалтыйская форма.