пракуры́ст

(ням. Prokurist, ад лац. procurare = клапаціцца, кіраваць)

давераная асоба гандлёвага прадпрыемства, якая мае паўнамоцтвы на заключэнне ўсякіх дагавораў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

прыва́тны в разн. знач. ча́стный;

заключэ́нне ад ~нага да агу́льнага — заключе́ние от ча́стного к о́бщему;

~ная ўла́снасць — ча́стная со́бственность;

~ная асо́ба — ча́стное лицо́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

finally [ˈfaɪnəli] adv.

1. нарэ́шце; у рэ́шце рэшт, урэ́шце

2. у канцы́, напрыканцы́, на заканчэ́нне, у заключэ́нне;

And finally I would like to thank you all for help. І ў заключэнне я хацеў бы падзякаваць усім вам за дапамогу.

3. канчатко́ва;

The matter was not finally settled until later. Справа была канчаткова вырашана толькі пазней.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КАНСІ́ЛІУМ (ад лац. consilium нарада, абмеркаванне),

нарада ўрачоў адной ці некалькіх спецыяльнасцей для ўдакладнення ці ўстанаўлення дыягназу хваробы і спосабаў лячэння. Неабходны ў выпадках няўпэўненасці ў дыягностыцы або спосабах лячэння, пры цяжкім стане хворага, пры накіраванні яго ў спецыялізаваныя ўстановы аховы здароўя. Найчасцей склікаецца па ініцыятыве ўрача, які лечыць, просьбе хворага і яго блізкіх, а таксама на аснове пастановы суд.-мед. органаў. Праводзіцца ў бальніцы, амбулаторна-паліклінічных і санаторных установах. Заключэнне К. заносіцца ў адпаведны мед. дакумент.

т. 7, с. 592

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КНЯ́ЖАЦКІЯ З’Е́ЗДЫ ў Кіеўскай Русі,

нарады князёў з дынастыі Рурыкавічаў, на якіх вырашаліся важныя паліт., ваен. і рэліг. пытанні. З летапісных крыніц найб. вядомыя: Вышгарадскі К.з. 1072 (разглядаў пытанні аб перанясенні мошчаў св. Барыса і Глеба ў новую царкву, прыняцці «Праўды Яраславічаў» — новай рэдакцыі «Рускай праўды»), Любецкі з’езд 1097, Віцічаўскі К.з. 1100 (пра заключэнне міру паміж князямі Святаполкам Ізяславічам, Уладзімірам Манамахам, Алегам Святаславічам і інш. і саюз супраць полаўцаў), Долабскі К.з. 1103 (пра арганізацыю паходу супраць полаўцаў).

т. 8, с. 365

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schleßung f -, -en

1) закрыццё

2) кане́ц, заканчэ́нне

3) заключэ́нне (дагавора)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

засудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго.

Прызнаўшы вінаватым, вызначыць меру пакарання ў судовым парадку; асудзіць. Яшчэ пры цары .. [Цімоха] засудзілі на два гады арыштанцкіх рот за падпал панскай стадолы. Колас. — Засудзяць.. — чую за спіной усхліп. У зале стаіць напружаная цішыня. Суддзя чытае абвінаваўчае заключэнне. Дадзіёмаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эксперты́за, ‑ы, ж.

1. Вывучэнне, даследаванне чаго‑н. з мэтай даць яму правільную ацэнку, зрабіць правільнае заключэнне і пад. На наступны дзень хімічная экспертыза Этнаграфічнага музея ўстанавіла, што зубы сапраўды пакрыты лускавінкамі золата. «Звязда».

2. Экспертная камісія. У мансійскую вёску выязджала экспертыза Акадэміі навук. Шынклер.

[Фр. expertise.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЫ́ВАД у логіцы,

разважанне, у ходзе якога з зыходных суджэнняў (выказванняў), пасылак ці прадпасылак выводзіцца заключэнне — суджэнне, што лагічна з іх вынікае. Вывад можа быць непасрэдны і ўскосны, дакладны і гіпатэтычны. У сімвалічнай логіцы вывад вызначаецца больш строга — як паслядоўнасць выказванняў ці формул, што складаецца з аксіём, пасылак і раней даказаных формул (тэарэм). У матэматычнай логіцы пад вывадам разумеюць паслядоўнасці формул, дзе кожная з’яўляецца або зыходнай формулай, або аксіёмай, або вынікам, атрыманым паводле правіл логікі з папярэдніх формул. Гл. Дэдукцыя, Індукцыя.

т. 4, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНТРАКТА́ЦЫЯ,

заключэнне кантракта—дагавора паміж прадпрыемствамі, якія выпускаюць прадукцыю, і арг-цыямі, што ажыццяўляюць нарыхтоўку і збыт гэтай прадукцыі. Паводле цывільнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь па дагаворы вытворца с.-г. прадукцыі абавязваецца перадаць нарыхтоўшчыку гэтай прадукцыі (кантрактанту) ва ўласнасць вырабленую ім прадукцыю ў тэрміны, колькасці і асартыменце, прадугледжаных дагаворам, а кантрактант абавязваецца аказаць вытворцу садзейнічанне ў вытв-сці с.-г. прадукцыі, прыняць яе і выплаціць за яе пэўную цану. На кантрактанта ўскладваецца таксама абавязак вывазу прадукцыі, калі інш. не прадугледжана дагаворам.

т. 8, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)