Натхне́ннерус. вдохновение’ (Нас., Гарэц., Бяльк., ТСБМ). Утворана ад натхнуць ’унушыць каму-небудзь спосаб свайго мыслення’ (Нас.), гл. тхаць, тхнуць ’дыхаць, веяць’; у сувязі з гэтым няма падстаў лічыць калькай з рус. вдохновение (параўн. Крукоўскі, Уплыў, 120), таксама як і натхняць — калькай з укр. надихувати ’тс’ (параўн. Баханькоў, Весці АН БССР, 1981, 1, 121). Параўн. паралельнае ўтварэнне ад натхаць ’унушаць свой спосаб мыслення, свае думкі’ — натханне ’ўнушэнне’ (Гарэц.), нытханне ’задуменне, задума’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

niepowodzenie

niepowodzeni|e

н. няўдача;

pomysł skazany na ~e — задума, асуджаная на няўдачу;

doznać ~a — спазнаць няўдачу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

за́мысел м.

1. заду́ма, -мы ж.; (проект) прае́кт, -та м.; (идея) ідэ́я, род. ідэ́і ж.; (намерение) заме́р, -ру м., наме́р, -ру м.;

2. за́мыслы мн. (козни) заме́ры, -раў;

вражде́бные за́мыслы варо́жыя заме́ры.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прае́кт

(лац. projectus = кінуты наперад)

1) распрацаваны план стварэння, пабудовы чаго-н. (напр. п. гідратурбіны, п. дома);

2) папярэдні тэкст якога-н. дакумента (напр. п. закона);

3) задума, план.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Зага́д ’распарадженне’. Рус. дыял. зага́д, кур., арл., смал., калуж., уладз., ’тое, што загадана, задума, намер’, смал., зах. ’распараджэнне, наказ’. Бязафіксны наз. ад дзеяслова загадаць ’мець намер’ > ’даручаць’ > ’наказаць, распараджацца’. Толькі ў бел. літар. мове замацавалася знач. ’афіцыйнае распарадженне’, прычым яно звязана з адпаведным значэннем у дзеяслова, а таму замацаванне, відаць, адбывалася адначасова ў дзеяслове і назоўніку. Яшчэ ў Насовіча зага́ды ’затеи, выдумки’, зага́дываць ’затевать’, ’повелевать, управлять, распоряжаться’, зага́дчык ’затейщик’, ’распорядитель’, зага́дны ’затейливый, загадочный’. Таму верагодна, што замацаванне сучасных значэнняў адбывалася ў асноўным у сав. час.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бале́т, ‑а, М ‑леце, м.

1. Від тэатральнага мастацтва, у якім драматургічная задума раскрываецца ў танцавальна-музычных вобразах. Рускі балет.

2. Спектакль на пэўны сюжэт, змест якога даносіцца сродкамі танца, мімікі і музыкі. // Музычны твор, які ляжыць у аснове такога спектакля. Новы свой твор — балет «Князь-возера».. В. А. Залатароў прысвяціў слаўнаму 30‑годдзю Беларускай ССР. «Беларусь».

3. Калектыў артыстаў, якія выконваюць балет. Артысты балета.

•••

Балет на лёдзе — від харэаграфічнага мастацтва, у якім танцы выконваюцца на каньках.

[Фр. ballet.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сухарля́вы, ‑ая, ‑ае.

З худым целам (пра чалавека, жывёліну). За сталом — сухарлявы, з чыста паголеным тварам мужчына. Шынклер. Высокая, сухарлявая кабеціна чарнявага воласу — яна была тут старожкаю — прыйшла ў незвычайны рух. Колас. // Пазбаўлены тлушчу (пра твар, рукі і пад.). На сухарлявы твар начальніка штаба лягла задума. Шчарбатаў. — Праходзь, чалавеча! — адказвае дзядок, махнуўшы сухарлявай рукой. Вірня. // Разм. Сухі, тонкі. Маці ўбачыла, як па траве прабег і на руды сухарлявы ствол сасонкі ўскочыў звярок з пушыстым рыжым хвастом. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ідэ́я

(гр. idea = паняцце)

1) сукупнасць паняццяў, уяўленняў аб рэчаіснасці ў свядомасці чалавека, якая выражае яго адносіны да навакольнага свету;

2) асноўны, істотны прынцып светапогляду;

3) асноўная думка, задума, якая вызначае змест чаго-н. (напр. і. рамана);

4) намер, план (напр. і. эканамічнага развіцця).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

План1 ’чарцёж — памяншальны выгляд мясцовасці, прадмета на плоскасці’ (ТСБМ, Яруш., Шат.), ’прысядзібны ўчастак калгасніка, надзел, сядзіба, зямля пры хаце’ (гом., ЛА, 3; Мат. Гом.; Ян.; свісл., Сл. рэг. лекс.; ветк., рэчыц., нясвіж., слаўг., Яшк.), ’незабудаваны ўчастак зямлі ў межах вёскі, які належыць аднаму гаспадару, пляц’ (Нар. сл.), пла́нік ’тс’ (жлоб., ЛА, 3), плян ’тс’ (Яруш.), план ’агарод’ (ветк., ЛА, 2), план ’зямля былога сталыпінскага хутара’ (Яшк.). З рус. ці польск. моў, у якіх — з франц. plan ’плоскасць’ ці з ням. Plan ’паверхня’, апошнія ўзыходзяць да с.-лац. plānum ’роўнае месца, раўніна, плоскасць’ (Фасмер, 3, 273; Махэк₂, 454; Банькоўскі, 2, 597, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж швянч. плано́к ’узор для ткання’ (Сл. ПЗБ).

План2 ’праграма заданняў і прац’, ’парадак, паслядоўнасць, сістэма’ (ТСБМ), ’жыццёвы парадак, спосаб грамадскага жыцця’ (ТС). Праз польск. plan ’план, расклад, праграма’ (ужо ў А. Міцкевіча), а таксама старыя plant, piania, ці рус. план ’тс’ з ням. Planзадума, мэта’, якое ў XVIII ст. было запазычана ў франц. мову (planзадума, праект, план’ для plant ’саджанец, флянс’ > ’гадавальнік’ як ’нешта задуманае, выдуманае’, гл. Васэрцыер, 174). Сюды ж жыт. планаваць з пераносным значэннем ’абмяркоўваць (пра старога, які ідзе і размаўляе сам з сабою)’ (Мат. Гом.) < польск. planować ’меркаваць, будаваць планы’ (Кюнэ, Poln., 87).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

impreza

1. мерапрыемства, імпрэза;

impreza sportowa — спартыўнае мерапрыемства;

kosztowna impreza — дарагое мерапрыемства;

2. разм. прадпрыемства; пачынанне; задума;

ryzykowna impreza — рызыкоўнае прадпрыемства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)