штучныя ліпідныя везікулы (бурбалкі). Складаюцца з аднаго або некалькіх фосфаліпідных біслаёў, якія раздзелены воднай фазай. Дыяметр 25—10 тыс. нм. Выкарыстоўваюцца як мадэлі біял. мембран і мікракантэйнеры, якія дастаўляюць лек. рэчывы (антыбіётыкі, вітаміны, гармоны, ферменты і інш.) у органы і тканкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСК,
малая планета № 3012. Сярэдні дыяметр 20 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца 482,3 млн.км, перыяд абарачэння 5,8 гада. Адкрыта ў 1979 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар горада-героя Мінска.
Літ.:
Коротцев О., Дахие М. Созвездие памяти: Косм. мемориал героев Вел. Отеч. войны. СПб., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМЕ́С,
малая планета. Дыяметр каля 1 км. Адлегласць ад Сонца 0,7—1,9 а.а. Гермес наблізіўся да Зямлі на адлегласць 580 тыс.км. Пасля 1937 не назіраўся і лічыцца згубленым. Адкрыты К.Рэйнмутам (Германія, 1937).
Галава Гермеса. Фрагмент статуі з франтона храма Апалона ў г. Веі. Каля 500 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМЖА́,
від ападкаў атмасферных у выглядзе вельмі дробных (дыяметр менш за 0,5 мм) кропель дажджу. Выпадае з слаістых, слаіста-кучавых воблакаў і туману. Пры адмоўных т-рах І. можа выпадаць у пераахалоджаным стане, замярзаць на паверхні зямлі і ўтвараць галалёдзіцу. На тэр. Беларусі бывае 20—40 сут за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭФРА́КТАР (ад лац. refractus пераломлены),
тэлескоп з лінзавым аб’ектывам. Упершыню выкарыстаны Г.Галілеем для астр. назіранняў (1609). Бывае візуальны (складаецца з аб’ектыва і акуляра) і фатаграфічны (мае аб’ектыў і касету з фотапласцінкай). Спалучэнне ў аб’ектыве 2 і болей лінзаў са шкла з рознай аптычнай шчыльнасцю дае магчымасць выправіць сферычную і храматычную аберацыі аб’ектыва. Адносная адтуліна Р. звычайна 1:15 (гл.Святласіла). Раздзяляльная здольнасць Р. тым большая, чым большы дыяметр аб’ектыва, што дае магчымасць вывучаць менш яркія нябесныя целы. Самы вялікі ў свеце Р. (ЗША) мае дыяметр аб’ектыва 1,02 м, Р. Пулкаўскай абсерваторыі — 0,65 м. Невялікія Р. устанаўліваюцца на азімутальнай ці экватарыяльнай манціроўках, буйныя — толькі на экватарыяльнай. Р. шырока выкарыстоўваюцца ў невялікіх візуальных (напр., астраметрычных) інструментах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАА́Р (ням. Maar),
лейкападобная або цыліндрычная ўпадзіна вулканічнага паходжання, якая ўзнікла на зямной паверхні пры газавым выбуху без вылівання лавы. Дыяметр М. да 3,5 км, глыб. да 300—400 м. Часам абкружана кальцавым валам з абломкаў горных парод. Ва ўмовах вільготнага клімату часта запаўняецца вадой і ўтварае т.зв. мааравае возера (напр., Лахер-Зэ ў Германіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЕ́РКА,
1) пасудзіна з клёпак або выдзеўбаная з дрэва, пашыраная на Беларусі ў 19 — пач. 20 ст.Дыяметр у 1,5—2 разы большы за вышыню. Мела вушкі, за якія прывязвалі вяроўку або рамень і насілі цераз плячо. Бралі М. ў поле, на сенажаць, у лес.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНАЛЬДСА ЛІК, Рэйнальдса крытэрый,
безразмерная фіз. велічыня, якая характарызуе цячэнне вязкай вадкасці і роўная адносінам сіл інерцыі да сіл вязкасці. Вызначаецца формулай Re = ρνl/μ, дзе ρ — шчыльнасць вадкасці, ν — характэрная скорасць (напр., скорасць патоку вадкасці), 1 — характэрны памер (напр., дыяметр трубы), μ — каэф. вязкасці вадкасці. Названы імем О.Рэйнальдса. Гл. таксама Падобнасці тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКСАСПАРЫ́ДЫІ (Myxozoa),
тып (па інш. класіфікацыях клас, атрад) прасцейшых. 2 класы (атр.): міксаспоравыя (Myxosporea) і актынаміксідыі, або актынаспоравыя (Actinosporea). Паразітуюць у поласцях, тканках або клетках беспазваночных і ніжэйшых пазваночных жывёл (пераважна рыб, радзей земнаводных і паўзуноў).
Памеры ад 15 мкм да 11 мм. У жыццёвым цыкле 2 стадыі: паразітычная вегетатыўная (трафонт) і рассяляльная (спора). Трафонт мае 2 тыпы ядраў і 2 тыпы клетак — вегетатыўныя і генератыўныя; размнажаецца бясполым шляхам. Вегетатыўныя формы — рухомыя шмат’ядзерныя плазмодыі з вегетатыўнымі ядрамі і генератыўнымі клеткамі, што актыўна перамяшчаюцца ўнутры плазмодыя. З генератыўных клетак пасля дзяленняў (апошняе з якіх меёз) утвараюцца шматклетачныя споры (дыяметр да 25 мкм). Калі спора трапляе ў арганізм жывёлы-гаспадара, з яе вызваляецца амёбападобны зародак, які перамяшчаецца да месца паразітавання. У тканкавых М. плазмодыі нерухомыя, часта абкружаныя цыстай (дыяметр да 6 см), утворанай злучальнай тканкай гаспадара.
Да арт.Міксаспарыдыі: А — плазмодыі са спорамі (1 — цэратамікса апендыкулята; 2 — лептатэка агіліс; 3 — хлараміксум лейдыгі); Б — спора (1 — зародак; 2 — ядры зародка; 3 — трубка; 4 — спіральная нітка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАТЫ́ЧНЫ ТРА́НСПАРТ,
сукупнасць установак і сістэм для перамяшчэння насыпных грузаў, кантэйнераў (патронаў) у струмені паветра ці інш. газу пад уздзеяннем перападу ціску. Устаноўкі звычайна складаюцца з загрузачнага прыстасавання, трансп. трубаправода (аэражолаба), пераключальнікаў патоку, аддзяляльнікаў матэрыялу, пылаўлоўніка, кампрэсарнай устаноўкі ці вакуум-помпы.
Прынцып дзеяння П.т. залежыць ад прынятай сістэмы ўтварэння паветр. патоку. Выраб сістэмы абумоўлены відам матэрыялу, што транспартуецца, яго вільготнасцю, неабходнай прадукцыйнасцю і ўмовамі функцыянавання. Адрозніваюць усмоктвальныя (ціск да 0,05 МПа), нагнятальныя (0,6 МПа) і камбінаваныя сістэмы. Ва ўсмоктвальнай сістэме вакуум-помпа стварае разрэджанне і пад уздзеяннем атм. ціску паветра разам з матэрыялам усмоктваецца ў трубаправод і паступае ў пункт прызначэння (асаджвальнік), дзе скорасць паветр. патоку рэзка памяншаецца і матэрыял асаджваецца. Дыяметртрансп. трубаправода ў такіх сістэмах ад 50 да 200 мм. У нагнятальнай сістэме кампрэсар нагнятае сціснутае паветра ў трубаправод, куды адначасова спец. сілкавальнік прымусова падае матэрыял. Паветраны паток уцягвае матэрыял і транспартуе яго ў аддзяляльнік, з якога паветра праз фільтр выкідваецца ў атмасферу. Дыяметртрансп. трубаправода 50—100 мм. У камбінаваных сістэмах (вакуумна-нагнятальных) падача матэрыялу ў трубаправод і асаджвальнік ажыццяўляецца ўсмоктваннем, а да месца прызначэння — нагнятаннем. Дыяметртрансп. трубаправода дасягае 250 мм. Выкарыстоўваюць у прам-сці (напр., на металург. з-дах для сувязі плавільных аддзяленняў з экспрэс-лабараторыямі), сельскай гаспадаркі (напр., для разгрузкі-пагрузкі зерня), буд-ве, сферы абслугоўвання, як від сувязі (пнеўмапошта) у друкарнях, б-ках, на складах.
Літ.:
Хрусталев Б.М., Кислов Н.В. Пневматический транспорт. Мн., 1998.