Е́нчыць ’жаласна стагнаць, ныць, назойліва прасіць аб чымсьці’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., СБГ, Яруш., Мядзв., Клім., Бір. Дзярж.) < польск. jęczyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вуды́р ’гнойны нарыў, прышч’ (Нас.); ’вадзяны пузыр’ (КЭС); ’болька пры апёку або націску на мазоль’ (Бір. Дзярж.). Гл. ваўдыр (відавочна, вудыр < вуўдыр < ваўдыр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэдзіцца ’прымервацца да справы, меціцца яе зрабіць, доўга збірацца рабіць’ (дзярж., Нар. сл.; Калюга, КТС). У выніку кантамінацыі лексем мэта і мудзіць < мудик (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́балазя ’нядобра’ (віл., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.), паўн.-рус. небо́лозе ’дрэнна, непрыемна’. Ад балазе́ ’добра’; сюды ж не́балазь ’смецце; блазнота’ (жлоб., Жыв. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́пратаць ’прыбраць, памыць, падмесці’ (Касп., Дзмітр., Шн., 1); ’збіць’ (Нас.); ’ачысціць студню ад гразі, хлеў ад гною і г. д.’ (Бір. Дзярж.). Гл. пратаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пая́зд ’воз з рысорным сядзеннем’, ’вясельны поезд — усе вазы з вясельнікамі’ (Касп.), дзярж. ’воз, павозка’ (Нар. сл.). З польск. pojazd ’тс’ < (ро)jeździć ’ездзіць’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паяд́аць ’з’есці, паесці’ (дзярж., Нар. сл.). Да па‑ (< прасл. po‑) і ітэратыўна-дуратыўнага дзеяслова яда́ць < прасл. ědati < ěsti, ědmь ’есці, ем’ (< і.-е. *ē̆d‑) > е́сці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́даба ’сукупнасць хатніх рэчаў, патрэбных гаспадыні’ (ст.-дар., Нар. сл.), вы́дабіць ’выштукаваць, вымеркаваць’ (дзярж., Нар. сл.). Да даба (гл.); параўн. на́даба ’патрэба’, надо́ба ’адзенне’ і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурбо́ліць ’старанна есці, спяшацца’ (Бір. Дзярж.). Мабыць, да бу́рбалка, бурбо́лка, бу́рбаліць (гл.). Першапачаткова ’есці паспешна, пускаючы бурбалкі, захлынаючыся’. Параўн. яшчэ Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 51.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ненаро́кам ’незнарок; жартам’ (Нас.), ’праўда, на самай справе; незнарок’ (дзярж., З нар. сл.), ’незнарок, выпадкова’ (в.-дзв., Шатал., Сцяц.), ст.-бел. ненарокъ ’незнарок’ (Гарб.). Гл. наракам, нарок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)