адгруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Перастаць грукатаць. Калі адгрукочуць трамваі і самазвалы, Пагаснуць у інтэрнатах запозненыя агні, Па Мінску задумліва крочыць Янка Купала, Радкі ненапісаных вершаў шэпчучы ў цішыні. Бураўкін. // перан. Прайсці, мінуцца. Калі паўвека мерна адгрукоча І ўжо не так бурліць у жылах кроў, І шлях жыццёвы, і сваіх сяброў Хто прыгадаць у цішыні захоча, Няхай жа той ніколі не забудзе Квяцістую дарогу ў родны дом. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мазгата́ць ’біць, разбіваць, мажджэрыць’, ’грукаць дамагаючыся’ (Нас.). Рус. мозгота́ть ’тс’, ’балбатаць’, ’смактаць, есці’, ’хутка бегаць’, зах.-укр. москота́ти ’невыразна гаварыць, дрэнна вымаўляючы’, моско́та ’няясная вымова’. Да ⁺мозгот, утвораны, як стукот, лёскат, грукат, ад мазга́ць, параўн. славен. серб.-харв. мо̀згати ’ламаць галаву’ (звычайна такія дзеясловы выступаюць у пары: грукаць — грукатаць, ляскаць — лескатаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

thunder​2 [ˈθʌndə] v.

1. грыме́ць, груката́ць;

The heaven thunders. Грыміць гром.

2. (against/at) гавары́ць, гне́ўна крыча́ць;

thunder against corruption выкрыва́ць кару́пцыю;

His voice thundered in my ears. Яго гнеўны голас гучаў у вушах.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Разду́рбаць ’паволі разбудзіць моцна спячага’ (ашм., Стан.), разду́рдаць ’разбудзіць тармосячы’ (смарг., Сл. ПЗБ), ’разбудзіць не ў час’ (Сцяшк. Сл.), розду́рбаць ’раскатурхаць’ (ТС), разду́рдацца, разду́рбацца ’ачуняць, прачнуцца’ (ашм., смарг., Сл. ПЗБ). Балтызм, параўн. літ. dùrdyti ’калоць’, ’тыкаць’, durdeti ’грымець, грукатаць, трашчаць’. Сюды ж, відаць, і дэфармаванае пад уплывам іншых слоў раздуры́ць ’раскатурхаць’, раздура́ць ’раскатурхваць’, раздура́цца ’прачнуцца’ (Юрч.). Параўн. разгурзацца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ро́кат ’раскацістыя гукі, якія зліваюцца ў манатонны гул’ (ТСБМ), укр. ро́кіт, рус. ро́кот ’тс’, рокота́ть ’грукаюць, грукатаць’, рус. карэл. ’моцна спяваць; крычаць’, стараж.-рус. рокотати ’гучаць’. Усходнеславянскае. Зах.-слав. і паўд.-слав. адпаведнікі маюць ‑е‑ у корані і ‑г‑ замест ‑к‑, набліжаючыся да рагатаць, рогат (гл.). Гукапераймальнае (Праабражэнскі, 2, 212; Фасмер, 3, 497; SEK, 4, 201).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыгаце́ць ’дрыжаць’ (БРС, Касп., Шат.). Утварэнне з «узмацняльным» суфіксам ад слав. *drъg‑ (параўн. *drъgati, *drъgъtati, *drъgъtěti ў Трубачова, Эт. сл., 5, 137–138). Праформа *drъg‑ot‑ěti пацвярджаецца, напр., укр. дыял. дрогота́ ’дрож’, славац. drgotať ’грукатаць’ і бел. словам. Ва ўсякім разе мадэль *drъg‑ot‑ěti носіць прасл. характар і не можа быць зведзенай да *drъgъtěti, як гэта ў Трубачова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́гнуць ‘тупнуць, стукнуць, загрымець’ (ТС), сюды ж, відаць, і тугну́ць ‘спалохаць, спужаць, зняць з пасады’, тугну́ты ‘выгнаны, напалоханы’ (Яўс.), а таксама з экспрэсіўным нарашчэннем тугоне́ць ‘тупацець, грукатаць’ (ТС). Параўн. укр. тугоні́ти ‘ўдараць, стукаць, грукаюць’; паводле ЕСУМ (5, 669) — афектыўнае гукапераймальнае ўтварэнне, роднаснае лексеме стугане́ць, стуго́ніць (гл.), што, магчыма, пацвярджаецца і рус. дыял. ту́га ‘слова, якім адганяюць кароў’ (СРНГ), гл. ту-га.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łomotać

незак.

1. грукатаць, грукаць, стукатаць;

łomotać do drzwi — грукаць у дзверы;

2. разм. біць, лупцаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hukać

незак.

1. грукатаць, грымець;

2. na kogoкрычаць на каго;

3. гукаць;

4. вухкаць (пра птушак)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

rattle​2 [ˈrætl] v. infml

1. трашча́ць, груката́ць; грыме́ць; бра́згаць;

The wind rattled the windows. Вокны дрыжэлі ад ве́тру.

2. ру́хацца з гру́катам;

The train rattled past (by). Цягнік з грукатам прамчаўся міма.

3. infml (on, about) балбата́ць; трашча́ць, гавары́ць не змаўка́ючы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)