Творча неарыгінальны паслядоўнік якога‑н. напрамку (у палітыцы, навуцы, мастацтве і пад.). Беларуская літаратура амаль не ведала класіцызму, а вось прагрэсіўным рускім пісьменнікам і крытыкам давялося змагацца супроць эпігонаў гэтага аджылага, звыраднелага напрамку нават у трыццатых і саракавых гадах.Казека.
[Ад грэч. epígonos — нашчадак.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Камандзіро́ўка ’службовае заданне, даручэнне, звязанае з паездкай’, ’камандзіровачнае пасведчанне’ (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы ў 20‑х гадах XX ст. Першакрыніцай з’яўляецца ням.Kommandierung > командировка (з пач. XIX ст.) — паўкалька з Kommandeur ’камандзір’ і ‑ung > ‑овк‑а (Шанскі, 2 (К), 223).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жні́вень ’8‑ы месяц года’. Рус.жневень ’іржышча’. Назва месяца, замацаваная ў 10‑х гадах XX ст. (Гіст. мовы, 2, 139) паводле с.-г. работы. Параўн. уст.в.-луж.žnjeńc ’жнівень’, ням.Erntemonat ’тс’. Адсубстантыўнае ўтварэнне з суфіксам ‑ень (Сцяцко, Афікс. наз., 152).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лупня́к ’сланец’ (ТСБМ). Утворана ў 20‑х гадах XX ст. накшталт польск.łupek, чэш., славац.lupek ’тс’, польск.łupień (Сл. Міцкевіча, 4, 178) і ўкр.лупа́к. Узорам магло быць ням.Schieper ’сланец’ < прагерм.*skifran < *skē̌ti ’расшчапляць, паздзіраць, аддзяляць’ (Слаўскі, 5, 325–326; Баханькоў, БЛ, 13, 18).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лётны ’здольны’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Узнікла ў выніку семантычнага пераносу ’дарослы, у гадах’ (параўн. рус.том., тул., арханг.летний ’паўналетні, дарослы’) > ’які ўсё ўмее’ > ’здольны’. Чэш.letný ’даверлівы, таварыскі, мілы, прыгожы’ мае іншую семантыку і шлях развіцця (гл. Махэк₂, 328), але таксама ўзыходзіць да прасл.lěto.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dziesiątek, ~ku
dziesiąt|ek
м. дзесятак;
w ósmym ~ku lat — у сямідзесятых гадах
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
fifty[ˈfɪfti]num., n. пяцьдзяся́т;
the fifties лі́кі ад 50 да 59 (пра гады, тэмпературу);
She was born in the fifties. Яна нарадзілася ў пяцідзясятых гадах;
He is in his late fifties. Яму далёка за 50 (гадоў).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
развіты́II
1. entwíckelt, entfáltet;
са́мы развіты́ béstentwickelt;
2. (пра чалавека) gut entwíckelt; áufgeweckt (пра дзіця);
развіты́ не па гада́х frühreif;
3.грам.:
развіты́ сказ erwéiterter Satz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КАНСТА́НЦА (Constanda),
горад на ПдУ Румыніі, на ўзбярэжжы Чорнага м.Адм. ц. жудзеца Канстанца. 747,4 тыс.ж. (1994). Гал. порт краіны на Чорным м. На паўд. ускраіне К. порт Аджыджа. Міжнар. аэрапорт. Канцавы пункт канала Дунай — Чорнае м.Прам-сць: суднабуд. і суднарамонтная, цэлюлозна-папяровая, мэблевая, тэкст., харчовая. Археал. і маст. музеі. Марскі акварыум. Руіны стараж.-рымскіх пабудоў 2—3 ст., візант. базілік 5—6 ст. Мячэці 18—19 ст. Цэнтр прыморскага курортнага раёна.
На месцы К. ў 6 (паводле інш. звестак у 7) ст. да н.э.стараж. грэкі з Мілета заснавалі калонію Томы, якую ў 29 да н.э. заваявалі рымляне. У 8—17 гадахн.э. тут адбываў ссылку рым. паэт Авідзій. Рым. імператар Канстанцін Вялікі [306—337] перайменаваў Томы ў Канстанцініяну. Пазней належала Візантыі, Балгарыі (з 7 ст.). У 14 ст. порт К. выкарыстоўвалі генуэзскія купцы. У часы гур. панавання (1413—1878) горад заняпаў, рыбацкае пасяленне (Кюстэнджэ). З 1878 у складзе Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Камба́йн ’складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх механізмаў’ (ТСБМ), камба́й, канба́йн, комба́йн, кынба́й ’тс’ (Сцяшк.; Яшк.З жыцця; Сл. паўн.-зах.), камба́ер ’камбайнер’ (Сцяшк.). Запазычана праз рус. мову з англ.combine ’аб’ядноўваць, камбінаваць, спалучаць’ (< лац.combīnō ’злучаю дзве рэчы’) у 30‑х гадах XX ст. (Шанскі, 2 (К), 224).