Камба́йн ’складаная машына, якая адначасова выконвае работу некалькіх механізмаў’ (ТСБМ), камба́й, канба́йн, комба́йн, кынба́й ’тс’ (Сцяшк.; Яшк. З жыцця; Сл. паўн.-зах.), камба́ер ’камбайнер’ (Сцяшк.). Запазычана праз рус. мову з англ. combine ’аб’ядноўваць, камбінаваць, спалучаць’ (< лац. combīnō ’злучаю дзве рэчы’) у 30‑х гадах XX ст. (Шанскі, 2 (К), 224).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)