м.: tutkarz śliwowiec заал. слівовы слонік (Rhynchites cupreus L.);
tutkarz złocisty заал.вішнёвы слонік (Rhynchites auratus L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ПІ́ЛЬШЧЫКІ,
шэраг сямействаў насякомых падатр. сядзячабрухіх атр. перапончатакрылых: П. сапраўдныя (Tenthredinidae), сцябловыя (Cephidae), П.-ткачы (Pamphiliidae) і інш. Больш за 6,7 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Жывуць пераважна ў лясах, а таксама на лугах, палях, у садах, трапляюцца ў стэпах і пустынях. Многія П. — шкоднікі лясных і с.-г. раслін, напр., П. вішнёвы слізісты (Caliroa limacina), збожжавы звычайны (Cephus pygmaeus), рапсавы (Athalia rosae), хваёвы звычайны (Diprion pini), яблыневы пладовы (Hoplocampa testudinea) і інш. На Беларусі больш за 200 відаў.
Даўж. 0,2—30 мм. Крылаў 2 пары, заднія меншыя. Ротавыя органы грызуча-ліжучыя. Яйцаклад пілападобны. Самкі адкладваюць яйцы ў надрэзы, «прапіленыя» яйцакладам (адсюль назва) у тканках ліста або інш. органах расліны. Вусенепадобныя лічынкі і дарослыя асобіны расліннаедныя, некат. дарослыя — драпежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ГАЎЦАВА Ада Мікалаеўна (н. 6.7.1937, г. Глухаў Сумскай вобл., Украіна),
украінская актрыса. Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Кіеўскі тэатр.ін-т (1959). З 1959 у Кіеўскім рус.драм. т-ры імя Лесі Украінкі. З 1980 адначасова выкладае ў Кіеўскім ін-це тэатр. мастацтва імя І.Карпенкі-Карага. Лірыка-драм. актрыса, валодае сцэн. абаяльнасцю, музычнасцю, шчырасцю: Гелена («Варшаўская мелодыя» Л.Зорына, 1967), Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Украінкі, 1971), Ларыса («Беспасажніца» А.Астроўскага, 1973), Леся Украінка («Спадзявацца» Ю.Шчарбака, 1979), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава, 1980), Саша («Іванаў» А.Чэхава, 1985), Таісія Пятроўна («Урокі музыкі» Л.Петрушэўскай, 1989) і інш. Выступае і ў камед. ролях. З 1957 здымаецца ў кіно: «Салют, Марыя!», «Утаймаванне агню», «Авадзень», «Вечны кліч», «За што?», «Чатыры лісты фанеры», «Два месяцы, тры сонцы» і інш.Дзярж. прэмія Украіны 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЖВІ́Й Наталля Міхайлаўна (8.9.1898, г. Любомль Валынскай вобл., Украіна — 22.7.1986),
украінская актрыса. Нар.арт.СССР (1944). Герой Сац. Працы (1973). З 1918 на аматарскай сцэне, з 1922 у Першым дзярж. т-ры Украіны імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў), з 1925 у т-рах «Дзярждрама» (Адэса), «Беразіль» (Харкаў), з 1936 у Кіеўскім укр. т-ры імя І.Франко. Яе творчасці ўласціва паглыбленае раскрыццё псіхалогіі і адухоўленая паэтычнасць вобразаў. Сярод роляў: Ганна («Украдзенае шчасце» Франко), Маклена («Маклена Граса» М.Куліша), Аксана, Наталля Коўшык («Гібель эскадры», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Кручыніна, Тугіна («Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Танкабіке («У ноч зацьмення Месяца» М.Карыма), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно («Выбаргская старана», «Вясёлка», «Тарас Шаўчэнка» і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1951. Дзярж. прэмія Украіны 1984.
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў тэатр. тэхнікум пры Ленінградскім траме (1934). З 1931 працаваў (з перапынкам) у ленінградскіх т-рах імя Абкома ВЛКСМ, юнага гледача, Вял.драм., з 1948 у Расійскім т-ры драмы імя Пушкіна. Яго мастацтва адметнае майстэрствам сцэнічнага дыялогу, спалучэннем інтэлектуальнага і лірычнага пачатку. Сярод роляў: Старадум («Недаростак» Дз.Фанвізіна), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Глумаў («На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Гаеў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Пер Гюнт («Пер Гюнт» Г.Ібсена), айцец Серафім («Усё застаецца людзям» С.Алёшына), Баляснікаў («Казкі старога Арбата» А.Арбузава) і інш. З 1949 здымаўся ў кіно: «Аляксандр Папоў» (1949), «Розныя лёсы» (1956), «Бацькі і дзеці» (1959), «Мёртвы сезон» (1968), «Чайкоўскі» (1970), «Бег» (1971), «Расія маладая» (тэлефільм, 1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНТО́ВІЧ Валерый Аляксеевіч (н. 29.1.1939, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Засл. дз. маст. Беларусі (1983). Скончыў Львоўскі ін-т прыкладнога і дэкар. мастацтва (1964). Працуе на Мінскім фарфоравым з-дзе (з 1966 гал. мастак). Распрацоўвае для масавай вытв-сці ўзоры сервізаў, ваз, сувеніраў і інш. Сярод работ: сервізы «Віды Мінска» (1966), «Гербы беларускіх гарадоў» (1969), «Вішнёвы» (1976), «Раўбічы» (1981), «Карункі» (1990), «Казіно» і «Сетачка» (абодва 1996), «Кветкі» і «Восень» (абодва 1998); вазы «Гісторыя» (1965), «Народная» (1971), «Юбілейная» (1978), «100 гадоў Янку Купалу» і «100 гадоў Якубу Коласу» (1982), «Каласок» (1986), «Слуцкая» і «Лотас» (абедзве 1998); набор дэкар. блюд «Слуцкія матывы» (1997). Аўтар дэкар. пано ў рэстаранах «Вячэрні» (1974) і аэравакзала (1980) у Мінску, інтэр’ера гасцініцы «Мальбарк» (г. Мальбарк, Польшча; 1993, у сааўт.). Залаты медаль Міжнар. кірмашу ў г. Брно (Чэхія, 1983).
В.Леантовіч. Сервіз для кавы і гарбаты «Сетачка». 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛУ́ЧАК Валянцін Мікалаевіч (н. 4.9.1909, Масква),
расійскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1974). Скончыў акцёрскі (1929) і рэжысёрскі (1932) факультэты Дзярж.тэатр.эксперым. майстэрні пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. З 1929 акцёр у Т-ры імя Меерхольда. Адзін з заснавальнікаў Дзярж.тэатр. маскоўскай студыі (1940; з 1941 франтавы т-р).
З 1942 узначальваў Т-рПаўн. флоту, з 1945 Маскоўскі гастрольны т-р. З 1950 рэжысёр, у 1957—2000 гал. рэжысёр Маскоўскага т-ра Сатыры. Пастаноўкам характэрны публіцыстычная вастрыня, дынамічныя мажорныя вырашэнні, схільнасць да гіпербалы, сатыры і гратэску: «А ці быў Іван Іванавіч?» Назыма Хікмета, «Містэрыя-Буф» У.Маякоўскага (абедзве 1957), «Цёркін на тым свеце» А.Твардоўскага (1966), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (1969), «Рэвізор» М.Гогаля (1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка (1973), «Самазабойца» М.Эрдмана (1981), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1983) і інш. Аўтар кн. «На сцэне — Маякоўскі» (1962).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ШАЧКІН Мікалай Пятровіч (14.3.1938, г. Віцебск — 30.4.1993),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1959). Працаваў у Бел. т-ры імя Я.Коласа. Выконваў вострахарактарныя ролі, якія вызначаліся выразным пластычным малюнкам. Сярод роляў бел. рэпертуару: Самахвальскі («Несцерка» В.Вольскага), Тата («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Віктар Пятрэня («Вайна пад стрэхамі» паводле А.Адамовіча), Жора Сыч, Навіцкі («Укралі кодэкс», «Трывога» А.Петрашкевіча). Інш. ролі: Іпаліт («Мінулася кату масленіца» А.Астроўскага), Іван Пятровіч («Прыніжаныя і зняважаныя» паводле Ф.Дастаеўскага), Епіходаў («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Румін, Міхаіл («Дачнікі», «Зыкавы» М.Горкага), Гела («Не трывожся, мама!» паводле Н.Думбадзе), Ламбардзі, Маскатэль, Дэ ля Катары («Слуга двух гаспадароў», «Каханне не жарты», «Забаўны выпадак» К.Гальдоні), Броннікаў («Пяць рамансаў у старым доме» У.Аро), Леанідзік («Мой бедны Марат» А.Арбузава), Чарнявы («Энергічныя людзі» В.Шукшына), Навасельцаў («Таварышы па службе» Э.Брагінскага і Э.Разанава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПКО́ Эдуард Пятровіч (13.6.1903, г. Ліепая, Латвія — 28.10.1977),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1946). У 1922—59 у Бел. т-ры імя Я.Купалы, дзе сфарміраваўся як акцёр пад кіраўніцтвам Е.Міровіча. Характарны і камед. акцёр. Яго мастацтва вылучалася сакавітасцю сцэн. фарбаў, дэталёвай распрацоўкай паводзін і знешняга аблічча персанажа, дакладнасцю сац. характарыстык вобразаў. Сярод лепшых роляў: Шмігельскі, Праменны («Партызаны», «Мілы чалавек» К.Крапівы), Прыстаў («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Лейтэнант («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Кругляш («Гута» Р.Кобеца), Дароднаў, Лыняеў, Мілаўзораў, Барабошаў («Позняе каханне», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «Праўда добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага), Сімяонаў-Пішчык («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Мантэкі («Рамэо і Джульета» У.Шэкспіра), Настаўнік філасофіі, Жак («Мешчанін у дваранах», «Скупы» Мальера), фон Кальб («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Пера Каленіч («Пані міністэрша» Б.Нушыча), Вернер («Рускія людзі» К.Сіманава), Рэдзька («У стэпах Украіны» А.Карнейчука) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВА́ЛЬЧЫК Міхаіл Станіслававіч (н. 12.8.1943, в. Падлясейкі Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. рэжысёр. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1971), стажыраваўся ў Вял.драм. т-ры ў Ленінградзе. Працаваў рэжысёрам у драм. т-рах: Брэсцкім абл. (1971—75), Дзярж. рускім Беларусі (1976—82), гал. рэжысёрам Магілёўскага абл.т-ра драмы і камедыі ў Бабруйску (1982—88). К. характэрна псіхал. распрацоўка сцэн. характараў, імкненне да яркай выразнай формы спектакля. Сярод пастановак: «На бойкім месцы» А.Астроўскага, «Дама-невідзімка» П.Кальдэрона (абедзве 1972), «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Званіце і прыязджайце» паводле А.Алексіна (абедзве 1972), «Лазня» У.Маякоўскага (1974), «Амаральная гісторыя» Э.Брагінскага і Э.Разанава (1979), «Апошні тэрмін» паводле В.Распуціна (1980), «Вішнёвы сад» А.Чэхава (1981), «Лесвіца ў неба» паводле М.Слуцкіса (1982), «Злавеснае рэха» А.Петрашкевіча (1984), «Чалавек і джэнтльмен» Э. дэ Філіпа (1987), «Як цары жылі» А.Кудраўцава (1988) і інш.