Жэсь ’камяністая мель’ (віц., Нар. сл., 214). Відаць, ад таго ж кораня, што і жарства (гл.), жораст: *žьrs(t)‑ь з асновай на *‑ĭ > ‑ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́ўніца ’лазня’ (віц., маг., мін., Яшк.), ст.-рус. мовня, мовьня, мовьница, мовница ’тс’ (X ст.), якія ад дзеяслова шматразовага дзеяння мывати < мыти. Да мыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ныхра́ццю ’прымусам, гвалтам’ (віц., Мат.). Няясна; можна звязаць з рус. ныхрить ’настойліва шукаць што-небудзь; лезці ўсюды; даведвацца хітрасцю’, што, аднак, выклікае пэўныя семантычныя цяжкасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́йма ’пасма’ (Шат.), ’жменя’ (Нар. сл., віц.), паймачка ’пучок ільну’ (Сл. ПЗБ). Рус. сімб. пиймо ’звязка нітак’. Аддзеяслоўны назоўнік ад pojęti, pojьmę (гл. узяць, вазьму).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухабздзей ’хударлявы чалавек’ (віц., Мат.). Складанае слова, дзе суха (гл. сухі) з’яўляецца азначэннем да незафіксаванага *бздзей (ад бздзець ’псаваць паветра’), гл. Карскі 2-3, 100.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вурца́ць ’бурчаць’ (віц., Рам., 8). Да вурча́ць ’тс’ з цоканнем (пра распаўсюджанне гэтай з’явы на тэрыторыі Беларусі і суседніх тэрыторыях гл. Бузук, Спроба, 41, карта № 8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сураджа́ць ’збіраць, рыхтаваць (у дарогу)’ (віц., Рам.; Нар. Гом., Ян.), суріджа́ць ’тс’ (Бяльк.), сураджа́ннік ’той, хто збірае, рыхтуе’, сураджа́цца ’збірацца, рыхтавацца’ (Гарэц.). Да рад, радзіць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таля́паць ’клекатаць (пра бусла)’ (віц., Жыв. св.), як і ўкр. таля́пати ’пляскаць, хлюпаць’, чэш. tlapati ’ступаць, крочыць, шлёпаць’ гукапераймальнага паходжання, параўн. ЕСУМ, 5, 508; Махэк₂, 645.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўстагры́бы ’той, у каго тоўстыя вусны’ (арш., ЛА, 3). Да тоўсты (гл.) і грыбы́ ’губы’ (гл. грыб, губа), параўн. грыба́ты ’таўстагубы’ (віц., бялын., шкл., ЛА, 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лядзе́ць ’глядзець’ (Сл. ПЗБ, Грыг., Бяльк.; віц., Нік., Оч., 2; Мат. Маг.; слонім., Нар. лекс.). Да глядзе́ць (гл.). Аб адпадзенні г‑ перад ‑л‑ гл. Карскі (1, 371).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)